Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
DO_ak_ecohist1.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
13.11.2019
Размер:
1.36 Mб
Скачать

Урадавая палiтыка ў першай палове XIX ст. Спробы вырашэння “польскага пытання”

Урадавая палітыка ў першай палове XIX ст. звязана з імёнамі расійскіх імператараў Аляксандрам І і Мікалаям I. Для эпохі Аляксандра І (1801-1825 гг.) была характэрна палітыка «заходніцтва». Разачараванне вынікамі французскай рэвалюцыі прывяло самыя шырокія колы еўрапейскай грамадскасці да ўмацавання веры ў эвалюцыйны, рэфармісцкі шлях дзяржаўнага развіцця. Але намер Аляксандра І павярнуць краіну на шлях канстытуцыйнай манархіі і вырашыць сялянскае пытанне сустрэў ва ўрадавых колах Расіі моцную апазіцыю з боку кансерватараў, праціўнікаў лібералізацыі дзяржаўнага жыцця. Заходніцкі курс паступова згубіў сваю дынаміку, а ў 1820-х гадах ён змяніўся ўзмацненнем самадзяржаўных тэндэнцый. Кіраванне Мікалая І (1825-1855 гг.) – гэта вяртанне да традыцыйнага шляху развіцця Расіі. Ідэалагічным абгрунтаваннем яго стала «тэорыя афіцыяльнай народнасці», мэта якой – умацаванне асноў манархічнага праяўлення. Негледзячы на розныя падыходы ў здзяйсненні ўнутранай палітыцы, абодвух імператараў аб’ядноўвала адно – тэрміновае вырашэнне «польскага пытання».

Падзелы Рэчы Паспалітай паклалі канец існаванню адной з дзяржаў Усходняй Еўропы і абумовілі ўзнікненне «польскага пытання». Яго асаблівасць – пастаяннае імкненне пераважнай большасці польскага грамадства да аднаўлення страчанай дзяржаўнасці. «Пытанне» аказвала ўплыў на ўсе сферы ўрадавай палітыкі, у тым ліку, ў заканадаўчай, саслоўнай, нацыянальна-рэлігійнай і ў галіне асветы. Формы і метады гэтай палітыкі мяняліся ў залежнасці ад палітычнай сітуацыі ў гэтым рэгіёне. Землi ВкЛ разглядаліся як спрадвечна рускія, таму адной з галоўных задач урад лічыў вяртанне страчаных на працягу ХVІІ-ХVІІІ стст. пазіцый праваслаў’я, ліквідацыі ўплыву Рыму на ўнутраныя справы Расіі, асабліва якiя тычылася царквы i асветы.

У пачатку XIX ст. характар урадавай палітыкі на тэрыторіі Беларусі вызначаўся імкненнямі Аляксандра I увесці канстытуцыю, а так сама яго згодай на магчымае аднаўленне дзяржаўнасці Польшчы. Гэта прыцягнула на бок імператара польскіх дзеячаў, у тым ліку А. Чартарыйскага і М. Агiнскага, садзейнічала стварэнню Каралеўства Польскага са сваёй канстытуцыяй і мясцовай адміністрацыяй (у 1815 г.). Вынікам такой палітыкі з’явілася незвычайнае ўзмацненне польскага ўплыву ў галіне культуры і мовы, умацаванне пазіцый каталіцызму. Тэрыторыя Беларусі была ўключана ў склад Віленскай навучальнай акругі, польскай па характару свёй дзейнасці.

Але раскрыццё на пачатку 20-х гадоў у Віленскім універсітэце тайных студэнцкіх гурткоў спрыяла змяненню ўрадавай палітыкі на Беларусі. 3 гэтага часу асноўным яе накірункам становіцца ўсямернае паслабленне польскага палітычнага і культурнага ўплыву. З Віленскай вучэбнай акругі ў 1824 г. былі выключаны і перададзены ў Пецярбургскую вучэбную акругу дзве беларускія губерні – Віцебская і Магілёўская, а А. Чартарыйскі вызвалены ад пасады папячыцеля акругі і зменены М. Навасільцавым.

Саслоўная палітыка, якая праводзілася на тэрыторыі Беларусі, была накіравана на ўмацаванне пазіцый Расіі, і яна ўлічвала гістарычныя асаблівасці, якія склаліся на працягу стагодзяў. Наглядалася значная розніца ў прававым статусе дваранства ў Расіі і Беларусі. Так, у Расіі не было сацыяльнай групы, адпаведнай беларускай дробнай шляхце, якая часам набліжалася да становішча селяніна-аднадворца. Працэнт дваранскага саслоўя ў Расіі быў намнога ніжэй, чым у Беларусі. Збяднелыя дваране ў Расіі гублялі свае прывілеі і пераходзілі на дзяржаўную ваенную або грамадзянскую службу. На Беларусі збяднелая шляхта фармальна не адрознівалася ад магнатаў і юрыдычна мела з імі аднолькавыя правы. У былой Рэчы Паспалітай шляхта не прывыкла да бясспрэчнага паслухмянства дзяржаўнай уладзе. Традыцыя гэта ўзыходзіла да эпохі «залатых вольнасцей шляхецкіх». У Расіі, дзе існавала неабмежаваная манархія, традыцыі палітычнага жыцця былі іншыя. Таму палітыка расійскага ўрада ў адносінах да дваранства Беларусі яшчэ з канца ХVIII ст. вызначалася асцярожнасцю.

Мясцовым дваранам прадастаўляліся ўсе правы і прывілеі, якімі валодала расійскае дваранства, дазвавалялася права карыстання «мясцовымі законамі», калі яны не супярэчылі расійскім. На тэрыторыі Беларусі да 1840 г. дзейнічаў Статут ВкЛ І588 г. Аднак мясцовая адміністрацыя стваралася па расійскіх нормах і была строга падпарадкавана цэнтральнай уладзе.

Новым ва ўрадавай палітыцы быў дыферэнцыраваны падыход да розных груп беларускага дваранства. На першы план вылучаецца палітыка ў адносінах да дробнай шляхты, якая складала абсалютную большасць мясцовага прывілеяванага саслоў’я. Яна праявілася ў так званым «разборы» шляхты, ў прыпісцы былых шляхціцаў да розных груп падатковага саслоў’я. «Разбор» шляхты быў дэклараваны яшчэ ў 1772 г., але яго рэалізацыя праводзілася марудна, бо існавала ўскладненая юрыдычная сістэма доказаў дваранскага паходжання. Штуршком для паскарэння “разбору” шляхты з’явілася паўстанне 1830-1831 гг. Разбор праводзіўся так сама з прычыны стварэння адзiнай эканамічнай i палітычнай прасторы імперыі, i пашырэння фіскальнай практыкі ўрада, якая праводзілася з мэтай павелічэння колькасці плацельшчыкаў падаткаў і пастаўшчыкоў рэкрутаў.

3 канца ХVIII ст. дваранства Беларусі з’яўлялася актыўным удзельнікам выступленняў за аднаўленне Рэчы Паспалітай. Палітыка ўрада ў адносінах да іх была дваістай. Удзельнікі найбольш масавых выступленняў (паўстанне Т. Касцюшка, паход Напалеона 1812 г.) практычна засталіся без пакарання. Гэтым урад спрабаваў прыцягнуць на свой бок вышэйшае саслоўе беларускіх губерняў – магнатаў і паноў. Адначасова адбываўся працэс абмежавання праў і прывілей мясцовай шляхты. У выніку яе становішча пагоршылася, а яе імкненне да аднаўлення Рэчы Паспалітай узмацнілася.

Значным было паўстанне 1830-1831 гг., і як вынік на прадстаўнікоў дробнай шляхты ў першую чаргу абрушыліся рэпрэсіі – арышты, высылка ва ўнутраныя губерні імперыі, сакрэтны наглад паліцыі, цэнзура асабістай перапіскі.

Заканадаўства. Адносіны самаўладства да пануючага саслоўя былі лаяльнымі, але ў шляхецкай свядомасці жыла ідэя былой незалежнасці ВкЛ, якая яскрава адлюстроўвалася ў так званым літвінскім патрыятызме. Расійскі ўрад дакладна рэагаваў на гэту асаблівасць менталітэту мясцовага дваранства і па-рознаму падыходзіў да вырашэння амаль усіх найбольш істотных праблем былога ВкЛ і Польшчы. Напярэдадні вайны з Францыяй імператар Аляксандар І, каб забяспечыць падтрымку з боку дваранства Літвы і Беларусі, знізіў падаткі, які паступалі ў казну з Беларусі, і выказаў жаданне аднавіць цэласнасць ВкЛ пад эгідай Расіі. Па даручэнню імператара ў 1811 г. магнаты М.К. Агінскі, К. Любецкі, К. Пляцер, К. Любамірскі, С. Грабоўскі склалі праект «Палажэння аб кіраванні аўтаномным Вялікім Княствам Літоўскім», у склад якога павінны былі ўвайсці ўсе тэрыторыі, што адышлі да Расіі ад былой Рэчы Паспалітай.

Акрамя ідэі аўтаноміі Вялікага княства Літоўскага Аляксандр І меў план, прапанаваны князем Адамам Чартарыйскім. Ён прапанаваў аднавіць усё Каралеўства Польскае ў межах 1772 г., не звяртаючы ўвагі на ВкЛ. Гэты план падтрымліваўся большасцю польскай і апалячанай шляхты Літвы і Беларусі. Ажыццяўленне праектаў зацягвалася, а вайна з Напалеонам наогул іх перакрэсліла.

Паўстанне 1830-1831 гг. поўнасцю пахавала ідэю аўтаноміі. Урад імператара Мікалая І распрацаваў праграму зліцця беларускіх зямель з імперыяй. Яна супадала з уніфікацыяй агульнарасійскага заканадаўства і кадыфікацыяй законаў Расійскай імперыі. 1 студзеня 1831 г. расійскае заканадаўства было ўведзена ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, а 25 чэрвеня 1840 г. – у Мінскай, Віленскай, Гродзенскай губерняў і Беластоцкай вобласці, дзейнасць Статута 1588 г. была адменена. У 1840-1842 гг. урадам былі праведзены шэраг мерапрыемстваў па ўпарадкаванню мясцовага справаводства. Замест агульнага наймення Беларускіх і Літоўскіх губерняў выкарыстоўваць іх асобныя назвы: Віцебская, Магілёўская, Віленская і Гродзенская. Мінская губерня афіцыяльна не адносілася ні да Беларускіх, ні да Літоўскіх. Назвы «Украіна» і «Літва» замяняліся на Паўднёва-Заходні і Паўночна-Заходні край. Назва «Беларусія» і «беларускі» край, як і «Маларасія», «маларасійскі» і «Вялікарасія», «вялікароскі» афіцыйна не выключаліся з дзяржаўнага i афiцыйнага ўжытку, паколькi мелi агульны корань “рос”, якi сведчыў аб адзiнстве паходжання «трох плямён русскага народа».

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]