Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
курсач по Алехновичу.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
06.11.2019
Размер:
200.7 Кб
Скачать

§2.2. Выпрацоўка прынцыпаў і метадаў захавання традыцыйных элементаў свята Сёмуха.

Прынцыпы захавання традыцыйных элементаў свята Сёмуха (Тройца):

  1. Прынцып значнасці – пачынае дзейнічаць ужо тады, як толькі рэжысёр вырашыў (альбо з’явілася такая неабходнасць) аднавіць свята Сёмуха і прычым не проста аднавіць, а і захаваць традыцыйны дух свята. Пачынаючы распрацоўку свята неабходна звярнуць у першую чаргу увагу на асмысленне значнасці адраджаемага свята. Зробіць рэжысёр свой ўклад у скарбонку нацыянальнай культуры і тым самым сапраўды займе “свой пачэсны пасад між народамі” ці не – залежыць у найбольшай ступені ад ахвярнай працы на святой ніве культуры і разумення значнасці будучай працы па аднаўленню. Прынцып значнасці распаўсюджваецца не толькі на пачатковы перыяд напісання сцэнарыя, але і на перыяд арганізацыі і рэалізацыі задумы ўзнаўлення свята Сёмуха. Адчуванне значнасці павінна прысутнічаць у кожным слове, у кожным дзеянні, у кожным сімвале.

  2. Прынцып дасканаласці – займае не менш значнае месца ў сістэме прынцыпаў захавання традыцыйных сёмушных элементаў і перадачы іх у свяце. Без прынцыпу дасканаласці, увогуле, не можа захавацца традыцыйнасць. Прынцып уключае ў сябе: дасканалае вывучэнне рэгіянальных асаблівасцяў правядзення свята і выкарыстанне, менавіта, гэтых асаблівасцяў непасрэдна ў даннай мясцовасці; дасканалы падбор дзеючых асоб і персанажаў свята; дасканалы адбор песеннага матэрыялу і інш.

  3. Прынцып паслядоўнасці – складаецца са строгай паслядоўнасці рытуальных дзеянняў, што адбываюцца на свяце Сёмуха (Тройца), Куст, Русалле. Паслядоўнае размеркаванне абрадавых дзей, адно за адным, так як гэта адпавядае старадаўнім традыцыям, дазваляе вызначыць сэнсавы ланцужок святочных дзей і парадак іх правядзення. Гэта дазваляе ўстанавіць пачатковае, так званае, экспазіцыйнае дзеянне і паступовае набліжэнне кульмінацыі свята.

  4. Прынцып эстэтычнасці – прадстаўляе сабой сістэму законаў і катэгорый, што асэнсоўвае у свеце мастацкай практыкі правядзення свята, эстэтычныя свойства традыцыйнасці і працэс яе заснавання па законам прыгажосці, уражанняў і развіцця.

  5. Прынцып непарушнасці – прытрымліваецца правілаў поўнай першапачатковай перадачы фальклорнага матэрыяла, без якіх бы то ні было допісаў і новых ўключэнняў. Нічога новага!

  6. Прынцып рытмічнасці – уключае ў сабе адчуванне і чаргаванне прасторавых, часавых, гукавых, моўных і іншых элементаў, выкарыстоўваемых рэжысёрам для больш дакладнага успрымання матэрыялу гледачом.

  7. Прынцып казачнасці - працуе на галоўны элемент перадачы і данясення традыцыйнага матэрыялу да сучаснага гледача – элемент прысутнасці дзіва, казкі, міфа, маленькай выдумкі, гульні. Усё, што таямніча – цікава.

  8. Прынцып непаўторнасці – патрабуе ад рэжысёра выяўлення непаўторных рыс свята, вылучэння яго вялікага кола іншых народных, не менш цікавых і непаўторныў. Прынцып патрабуе стварэння такога яркага вобразнага вырашэння свята, што раскрые сэнс рытуальных дзей і надасць святу яшчэ большую сакральнасць і магічнасць.