Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
13 заняткі.дакумент і службовы дакумент.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
19.07.2019
Размер:
66.05 Кб
Скачать

8. Прачытайце тэкст. Адзначце лексічныя, граматычныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю.

Суд Кастрычніцкага р-на г.Мінска

Ісцец: Літвіненка Васіль Іванавіч,

які пражывае па адрасу: г.Мінск,

вул. Аэрадромная, д.19, кв.25

Адказчык: Літвіненка Алена Мікалаеўна, якая пражывае па адрасу: г.Мінск,

вул. Аэрадромная, д.19, кв. 25

Іскавая заява

аб ліквідацыі перашкод у ажыццяўленні права ўласнасці

Адказчыца Літвіненка А.М. – мая былая жонка, у шлюбе з якой я знаходзіўся з 1992 года па 2000 год.

Ад дадзенага шлюбу у нас ёсць сын Алесь, 1993 года нараджэння.

У перыяд шлюбу ў 1997 годзе сумесна з Літвіненка А.М. мы прыватызавалі аднапакаёвую кватэру №25 у доме №19 па вуліцы Аэрадромнай у г.Мінску, у якой былі прапісаны і пражывалі разам з сынам. Агульная плошча кватэры 32,0 кв.метры жылая – 12,5 кв.метра.

Права ўласнасці на кватэру было зарэгістравана за Літвіненка А.М.

17.01.2004 года ў Дзяржаўнай натарыяльнай канторы Кастрычніцкага раёна №1 г.Мінска мною было атрымана пасведчанне аб праве ўласнасці на ½ долю вышэйзгаданай кватэры, якую я зарэгістраваў у органах БРТІН на сваё імя 27.01.2004 года.

04.03.2004 года паміж мной і былой жонкай быў заключаны дагавор куплі-прадажу прыналежнай ёй ½ долі кватэры. Дадзены дагавор засведчаны натарыусам Дзяржаўнай натарыяльнай канторы Кастрычніцкага раёна №1 г.Мінска і 10.03.2004 года зарэгістраваны у КУП БРТІН г.Мінска.

Такім чынам, мне на праве прыватнай уласнасці належыць уся кватэра. Адказчыца Літвіненка А.М. абавязалася пасля адчужэння мне сваёй долі выселіцца і выпісацца разам з сынам з кватэры. Аднак яны не зрабілі гэтага.

Пражыванне і прапіска адказчыцы ў кватэры стварае для мяне праблемы: так, я нясу дадатковыя выдаткі па аплаце за камунальныя паслугі, акрамя гэтага, не магу рэалізаваць свайго намеру па продажы дадзенай кватэры.

Па месцы працы на Мінскім заводзе халадзільнікаў Літвіненка А.М. атрымала двухпакаёвую кватэру № 14 у доме № 24 па вул. Пуліхава ў г.Мінску агульнай плошчай 58,63 кв.метра, жылой – 32,34 кв.метра.

Такім чынам, Літвіненка А.М. з сынам забяспечана другім жылым памяшканнем.

На падставе выкладзенага згодна з п.4 арт.123 ЖК Рэспублікі Беларусь, артыкулаў 275, 285, 529 ГК Рэспублікі Беларусь

ПРАШУ

Ліквідаваць перашкоды ў выкарыстанні і валоданні прыналежнай мне на праве прыватнай уласнасці кватэры № 25 дома 19 па вул. Аэрадромнай у г.Мінску, перасяліўшы Літвіненка Алену Мікалаеўну і Літвіненка Алеся з вышэйзгаданага жылога памяшкання ў кватэру № 14 дома 24 па вул. Пуліхава ў г.Мінску.

Абавязаць АПВС Кастрычніцкага раёна г.Мінска выпісаць адказчыцу Літвіненка Алену Мікалаеўну з кватэры № 25, дома № 19 па вул. Аэрадромнай у г. Мінску.

Дадатак:

  1. Копія іскавай заявы.

  2. Квітанцыя аб аплаце дзяржпошліны.

  3. Копія тэхнічнага пашпарта.

  4. Копія асабовага рахунку.

  5. Копіі рэгістрацыйнага пасведчання.

  6. Копіі дагавора.

  7. Копія пасведчання аб скасаванні шлюбу.

  8. Даведка МЗХ.

17.04.2004г. В.І.Літвіненка

9.Спішыце, выправіўшы дапушчаныя памылкі.

1. Да 20 лютага выканаў план камбінат будматэрыялаў. 2. Прапрацаваўшы толькі два месяцы, у яго ўзнікла ўскладненне з начальнікам цэха. 3. Кожны член брыгады адказен за якасць прадукцыі. 4. На завод было дастаўлена да восемсот пяцьдзесят тон металалому. 5. Забяспечце дзіцячаму садку пастаянную няню і шасцімесячную прыбіральшчыцу.

Даведка!

Правільна

Няправільна

22 студзеня 2011 г.

22/1 – 11 г.

08.03.11 або 08.03.2011

(дапускаецца: 2011 03 08

8.3.11 або 8-га сакавіка г. г.

красавік 2011 г.

красавік м-ц 2011 г.

І квартал 2011 г.

І кв. 2011 г.

у ІІ квартале 2011 г.

у ІІ-ім квартале 2011 г.

у 10-дзённы тэрмін

у 10-ці дзённым тэрмін

пункт 5 пастановы

п. 5-ты пастановы

200 000 000

200000000

8 тыс. Рублёў

8000 рублёў

25 рабочых

25 чалавек рабочых

7 аўтамашын

7 штук аўтамашын

10. Прааналізуйце тэкст пісьма. Які фактычны матэрыял у ім з’яўляецца лішнім? Ці правільна напісаны адказ?

Паважаныя! Я скончыў тры курсы дзённага аддзялення хіміка-тэхналагічнага інстытута і з 2011 года працую на Лідскім лакафарбавым заводзе на пасадзе зменнага майстра і вучуся на завочным аддзяленні інстытута. З 2009 года супрацоўнічаю ў сцянным і мнагатыражным друку, маю апублікаваныя работы.

Вельмі працу паведаміць, на якіх умовах магчымы перавод на факультэт журналістыкі з тэхнічнага ВНУ. Якія прадметы патрэбна даздаваць? Якія неабходныя дакументы для пераводу?

Перавод на факультэт журналістыкі магчымы толькі з факультэтаў і аддзяленняў журналістыкі дзяржаўных універсітэтаў. Пытанне аб пераводзе вырашаецца персанальна камісіяй па пераводах, якая працуе ў другой палове чэрвеня кожны год. Студэнты тэхнічных ВНУ могуць паступіць на факультэт журналістыкі толькі на агульных асновах на першы курс.

11. Прачытайце наступныя тэксты справавых лістоў. Якія моўныя памылкі вы заўважылі ў гэтых тэкстах? Выправіце сказы.

1. Пісьмом №25 ад 23-га сакавіка 2009 г. мы Вам напаміналі, што ў сувязі з павелічэннем вытворчых магутнасцей наш завод мае магчымасць дадаткова вырабіць і даставіць Вам…

Чакалі Вашага адказу як салавей лета. Але не дачакаліся…

Пераканаўча просім пацвердзіць факт іх атрымання як можна хутчэй.

2. Шаноўны Сяргей Эдуардавіч Іваноў!

1 красавіка 2009 г. ў 16 гадзін у другім корпусе Мінскага інстытута кіравання адбудзецца скрупулёзнае абмеркаванне праекта…

Улічваючы Ваш найвялікшы ўклад у развіццё…, прад’яўнік дадзенага ліста накіроўвае Вам праект… і запрашае ўзяць чынны ўдзел у ягоным абмеркаванні.

12. Перакладзіце з рускай мовы на беларускую. Для якіх частак ліста выкарыстоўваюцца дадзеныя канструкцыі (у пачатку ліста, для сувязі элементаў ліста, у канцы ліста)?

Уважаемые господа, мы получили Ваше письмо от …; благодарим за письмо от …; в ответ на Ваше письмо от …; в подтверждение нашего телефонного разговора сообщаем, что …; рады сообщить Вам, что …; к сожалению, вынуждены напомнить Вам, что …; из Вашего письма мы узнали, что …; приносим извинения за некоторую задержку с ответом на Ваше письмо; к сожалению, мы не можем удовлетворить Вашу просьбу о …; в дополнение к нашему письму от …; мы вынуждены напомнить Вам, что …; в связи с Вашей просьбой; что касается Вашего заказа …; мы не согласны с Вашей точкой зрения; в случае Вашего отказа; в случае неуплаты …; надеемся получить Ваш ответ в ближайшем будущем; просим сообщить нам как можно скорее; надеемся поддерживать сотрудничество с Вами; будем признательны за быстрое выполнение нашего заказа; ждем приезда Ваших представителей для дальнейших переговоров; ожидаем Вашего согласия.

8

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]