Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекцыя 14. Развіццё сучасн. бел мов-ва.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
26.04.2019
Размер:
46.59 Кб
Скачать

2 Распрацоўка стылістыкі і пытанняў культуры мовы.

Пытанні культуры мовы набывалі актуальнасць у беларускім мовазнаўстве па меры таго, як шырылася беларускае друкаванае слова, сталелі беларуская мастацкая літаратура і публіцыстыка, развівалася нацыянальная школа. Актыўны ўдзел у абмеркаванні пытанняў культуры мовы прынялі беларускія пісьменнікі – Я.Колас, К.Чорны, К.Крапіва, П.Глебка, І.Мележ, М.Лужанін, Н.Гілевіч і інш. Выступленні прызнаных, аўтарытэтных майстроў слова маюць асаблівую каштоўнасць, паколькі арыентуюць моўную практыку на лепшыя ўзоры народнай моватворчасці, на авалоданне яе невычэрпнымі багаццямі, на рашучую барацьбу супраць штучных новаўтварэнняў, розных моўных штампаў, канцылярызмаў і неапраўданых запазычанняў, на стварэнне нацыянальнага каларыту.

Вялікая колькасць даследаванняў па пытаннях культуры мовы з’явілася ў перыяд з 1960 па 1990 гады у сувязі з разглядам моватворчасці асобных пісьменнікаў і моўных асаблівасцей твораў мастацкай літаратуры, публіцыстыкі, распрацоўкай літаратурных нормаў і падрыхтоўкай розных нарматыўных дапаможнікаў. Сярод такіх даследаванняў неабходна адзначыць наступныя: Абабурка М.В. Стылістычна абмежаваныя словы ў мове беларускай мастацкай літаратуры (Мн., 1981), Развіццё мовы беларускай мастацкай літаратуры (Мн., 1987); Каўрус А.А. Культура слова (Мн., 1983), Мова народа, мова пісьменніка (Мн., 1989); Янкоўскі Ф. Пытанні культуры мовы (Мн., 1961).

Многа цікавых назіранняў і каштоўных высноў адносна культуры мовы можна знасці ў кнігах Р.Шкрабы “Сіла слова” (Мн., 1958), “Характар, стыль, дэталь” (Мн., 1965), “Энергія слова” (Мн., 1988), у кнізе У.Юрэвіча “Слова і вобраз. Назіранні над мовай мастацкага слова” (Мн., 1961), у манаграфіі А.Яскевіча “Грані майстэрства” (Мн., 1974), у розных зборніках навуковых прац, прысвечаных паэтыцы мастацкага слова.

У выніку мэтанакіраванай і рознабаковай працы ў беларускім мовазнаўстве склалася новая галіна – стылістыка і з’явілася неабходнасць стварыць адпаведныя вучэбныя дапаможнікі, якія б давалі звесткі адносна стылістычнай дыферэнцыяцыі сучаснай беларускай літаратурнай мовы, сістэмы яе функцыянальных стыляў, іх галоўных моўна-структурных адзнаках і ўзаемадзеянні, стылістычных магчымасцях часцін мовы. Першую спробу стварэння вучэбных дапаможнікаў па стылістыцы беларускай мовы зрабіў М.Я.Цікоцкі, які спачатку выдаў дапаможнік для газетных работнікаў “Некаторыя выпадкі стылістычнага выкарыстання сінтаксічных сродкаў беларускай мовы” (Мн., 1958). А затым – дапаможнік у дзвюх частках для студэнтаў і настаўнікаў “Практычная стылістыка беларускай мовы” (Мн., 1962). Пазней Цікоцкі падрыхтаваў і выдаў вучэбны дапаможнік “Стылістыка беларускай мовы” (Мн., 1976), у якім асвятліў агульныя паняцці гэтай навуковай дысцыпліны –паняцце функцыянальнага стылю, стылістычнай сістэмы мовы, падаў звесткі з гзсторыі стылістычнай навукі, вызначыў яе галоўныя праблемы на сучасным этапе, ахарактарызаваў стылістычныя рэсурсы лексікі марфалогіі, сінтаксісу. Цікоцкі з’яўляецца таксама аўтарам вучэбнага дапаможніка для студэнтаў-журналістаў “Стылістыка публіцыстычных жанраў” і манаграфіі “Сугучнасць слоў жывых… Нататкі па стылістыцы мастацкай літаратуры” (Мн., 1981).

Аўтарам вучэбнага дапаможніка па стылістыцы з’яўляецца А.А.Каўрус “Стылістыка беларускай мовы” (Мн., 1980, 1987), які адрозніваецца ад вучэбнага дапаможніка М.Я.Цікоцкага шырокім падборам тэкстаў і заданняў для практычных заняткаў. Прыкладна ў такім жа плане выкананы і вучэбны дапаможнік А.К.Юрэвіч “Стылістыка беларускай мовы” (Мн., 1983).

Паступова ў практыцы вышэйшай школы выявілася тэндэнцыя дыферэнцыяваць вывучэнне з’яў стылістыкі мовы і культуры маўлення, што выклікала з’яўленне вучэбнага дапаможніка ў дзвюх частках Т.Тамашэвіча “асновы культуры мовы. Тэксты лекцый” (1985). У ім звернута ўвага на асвятленне такіх тэарэтычных пытанняў, як камунікатыўныя якасці маўлення – выразнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня, правільнасць, стылістычнае багацце. Распрацоўка гэтых тэарэтычных пытанняў на канкрэтным фактычным матэрыяле зроблена ў вучэбным дапаможніку І.Я.Лепешава “асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум” (Мн., 1989).