Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы на экзамен Ист.бел.docx
Скачиваний:
37
Добавлен:
08.12.2018
Размер:
213.35 Кб
Скачать

28. Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі ў 1863-1864 гг. Ідэі "Мужыцкай праўды". Кастусь Каліноўскі.

К. Каліноўскі нарадзіўся ў 1838 г. у в. Мастаўляны Грод-зенскага павета. Яго бацька быў беззямельным шляхціцам, уладальнікам невялікай мануфактуры. Кастусь скончыў прагім-назію ў Свіслачы, затым юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. На Гродзеншчыне ў 1861 г. ён стварыў рэвалю-цыйную арганізацыю. У 1862 г. ён стаў старшынёй Літоўскага правінцыяльнага камітэта (ЛПК), створанага ў Вільні. ЛПК узаема-дзейнічаў з Цэнтральным нацыянальным камітэтам (ЦНК), які дзейнічаў у Варшаве. ЛПК быў цэнтрам "чырвоных" на Літве і Беларусі. Адзінага погляду на задачы паўстання супраць царызму не існавала. Летам 1862 г. К. Каліноўскі, В. Урублеўскі і Ф. Ражанскі арганізавалі выпуск першай ў краіне рэвалюцыйна-дэмакратыч-най газеты "Мужыцкая праўда", якая выходзіла на беларускай мове. Газета прапагандавала ідэю, што ніхто не дасць вольнасці мужыкам, яны самі павінны яе заваяваць. Газета стаяла на сялянскіх пазіцыях. Выйшла ўсяго 7 нумароў. Аднак прамых заклікаў да захопу памешчыцкіх зямель, а таксама да барацьбы за дзяржаўную самастойнасць не было ні ў адным нумары.

Падрыхтоўку і кіраўніцтва ўзброеным паўстаннем на Беларусі і ў Літве ўзначаліў ЛПК.

У 1863 г. без узгаднення з ЛПК пачалося паўстанне ў Польшчы. Варшаўскі ЦНК, які ператварыўся ў польскі нацыянальны ўрад, выдаў Маніфест і два аграрныя дэкрэты, у якіх асвятляліся мэты і праграмы паўстання. Патрабаванні рэва-люцыйных дэмакратаў Літвы і Беларусі і па аграрнаму, і па нацыянальнаму пытаннях поўнасцю былі праігнараваны. Аг-рарнае пытанне вырашалася так, каб прыцягнуцьда паўстання і памешчыкаў, і сялян.

1 лютага 1863 г. ЛПК аб'явіў сябе Часовым урадам Літвы і Беларусі, выдаў Маніфест да насельніцтва з заклікам падтры-маць паўстанне ў Польшчы. Дзеля адзінства баявых дзеянняў, якія ўжо пачаліся, К. Каліноўскі быў вымушаны паўтарыць у сваім Маніфесце праграму, аб'яўленую ў Варшаве. Адзінага плана дзеянняў у паўстанцаў не было. Назіраліся спробы ўзаемадзеяння атрадаў у асобных губернях, але яны, як правіла, заканчваліся беспаспяхова. У цэлым на Беларусі сяляне складалі каля 18% сярод удзельнікаў паўстання. Гэтыя даныя не дазваляюць характы-разаваць паўстанне 1863 г. на Беларусі як сялянскае. На падаўленне паўстання былі сцягнуты вялікія сілы. Рас-правай над паўстанцамі ў Беларусь і Літве кіраваў з мая 1863 г. новы віленскі генерал-губернатар М. Мураўёў. Шэрагам рашу-чых мер, рэпрэсіямі ён прымусіў "белых" памешчыкаў і вышэй-шае духавенства адмовіцца ад падтрымкі паўстання. У такіх умовах К. Каліноўскі быў запрошаны ў Вільню і ўзначаліў Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, а ў чэрвені 1863 г. яму перадалі паўнамоцтвы камісара Варшаўскага ўрада ў Вільні. Такім чынам, у руках Каліноўскага сканцэнтравалася ўся паўната ўлады ў паўстанцкай арганізацыі на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Да пачатку верасня 1863 г. у беларуска-літоўскім краі паўстанне было практычна падаўлена. У 1864 г. Каліноўскі быў выдадзены ўладам. Ваенна-па-лявы суд прыгаварыў яго да расстрэлу, але М. Мураўёў замяніў гэта рашэнне павешаннем, якое адбылося ў сакавіку 1864 г. Царызм жорстка расправіўся з удзельнікамі паўстання. Паводле афіцыйных даных, 128 чалавек былі пакараны смерцю,

больш 12 тысяч было выслана на катаргу і пасяленне ў Сібір, у арыштанцкія роты.

Нягледзячы на ўсё, паўстанне мела вялікае значэнне. Гэта была барацьба за дзяржаўнасць Беларусі. Упершыню была сфармулявана рэвалюцыйная праграма, якая зыходзіла з інтарэсаў сялян. Але абмежаваная афіцыйная праграма паў-стання прывяла

З часоў падзелу Рэчы Паспалітай польскі патрыятычны рух не даваў спакою расійскім уладам. Польскі патрыятычны лагер падзяліўся на дэмакратаў, якія выступалі за паўстанне, і лібералаў - прыхільнікаў мірных сродкаў барацьбы.

Тыя, хто быў за паўстанне, атрымалi назву "чырвоныя". Яны падзялялiся на правых i левых.

Першыя рабiлi стаўку на шляхту i асцерагалiся шырокага сялянскага руху.Яны прадугледжвалi надзяленне сялян зямлёй за кошт яе частковай канфiскацыi ў памешчыкаў пры абавязковай грашовай кампенсацыi. Левыя разлiчвалi на сялянскую рэвалюцыю.

Працiўнiкаў паўстання называлi "белымi". Гэта былі пераважна памешчыкi, сярэдняя буржуазiя, частка iнтэлiгенцыi. Гэтыя палiтычныя плынi сфарміраваліся і iснавалi не толькi ў Польшчы, але i на тэрыторыi Беларусi i Лiтвы. Восенню 1861 г. у Варшаве з разнастайных рэвалюцыйных груповак быў арганiзаваны паўстанцкi гарадскi камiтэт. "Левых" ў Беларусi ўзначальваў Канстанцiн Калiноўскi (1838-1864). Ён паходзiў з сям'i збяднелага шляхцiца Гродзенскай губернi, скончыў Пецярбургскi ўнiверсiтэт. Вярнуўшыся ў 1861 г. на радзiму, К. Каліноўскі стварыў у Гродне нелегальную рэвалюцыйную арганiзацыю з разначыннай iнтэлiгенцыi. Выдаў 7 нумароў падпольнай рэвалюцыйнай газеты на беларускай мове "Мужыцкая праўда". Была выкладзена праграма паўстання: Польшча абвяшчалася незалежнай краiнай з роўнымi правамi ўсiх яе грамадзян перад законам, дазвалялася дзейнасць ўнiяцкай царквы, планавалася перадаць сялянам iх зямельныя надзелы ў поўнае ўладанне, а памешчыкам выплацiць кампенсацыю з дзяржаўнай казны.

У студзенi-лютым 1863 г. ў Беларусi з'явiлiся першыя паўстанцкiя атрады, якiя прыйшлi з Польшчы. Найбольш актыўна паўстанцы дзейнiчалi ў Гродзенскай губернi, дзе ваяводскiм камiсарам быў К. Калiноўскi. Паўстанне 1863-1864 гг. адбывалася ва ўмовах правядзення аграрнай рэформы ў Расii. Поспеху ў барацьбе з паўстаннем расійскiя ўлады дасягнулi не толькi дзякуючы вайсковай сiле. У чэрвенi 1863 г. ў Вiльню вярнуўся К. Калiноўскi, а ў лiпенi ён стаў старшынёй Вiленскага аддзела. Да канца лета ў руках К. Калiноўскага сканцэнтравалася ўсё кiраўнiцтва паўстанцкiмi атрадамi на тэрыторыi Лiтвы i Беларусi. Аднак выратаваць паўстанне ўжо не удалося.

29. Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў 70-90-я гг. XIXст. Часопіс "Гоман".

30. Гістарычныя ўмовы фарміравяння беларускай нацыі: агульнасть гаспадарчага жыцця, тэрыторыя, мова, культура, нацыянальна-вызваленчы рух.

31. Грамадска-палітычнае жыццё ў пачатку XX ст. Афармленне агульнарасійскіх і нацыянальных палітычных партый і арганізацый. Дзейнасць БСГ.

32. Падзеі 1905-1907гг у Расіі і іх адлюстраванне на тэрыторыі Беларусі. Роля газеты "Наша ніва" ў беларускім нацыянальным адраджэнні.

У пачатку XX ст. у Беларусі, як і ў Расійскай імперыі ў цэлым абвастрыліся:

1) супярэчнасці паміж новымі капіталістычнымі адносінамі і феадальнымі перажыткамі;

2) супярэчнасці паміж пралетарыятам і буржуазіяй; 3) нацыянальнае пытанне; аграрнае пытанне. Усё гэта прывяло да рэвалюцыйных падзей 1905—1907 гг. У гэты час сфарміраваліся 3 палітычныя лагеры:1) кансерватыўны, урадавы;2) ліберальны;

3) рэвалюцыйна-дэмакратычны. Урадавы лагер імкнуўся захаваць самадзяржаўе ў Расіі, ліберальны марыў аб пераўтварэннях у краіне, выступаў за канстытуцыйную манархію. Рэвалюцыйна-дэмакратычны лагер змагаўся за шырокія дэмакратычныя пераўтварэнні, за дэмакратычную рэспубліку. Такімчынам, рэвалюцыя 7905—1907 гг. пачалася 9 студзеня. Расстрэл мірнай дэманстрацыі рабочых у гэты дзень у Пе-цярбургу знайшоў адразу водгук у Беларусі. У многіх беларускіх гарадах 11—15 студзеня 1905 г. прайшлі забастоўкі салідарнасці. У беларускіх губернях баставала ў студзені 34 тыс. чалавек. Пракацілася хваля эканамічных забастовак. Агульныя палітычныя стачкі адбыліся ў Брэсце, Полацку, Гродне, Мазыры і інш. Уздым рэвалюцыйнай актыўнасці мас патрабаваў дак-ладнага кіраўніцтва. Ініцыятарамі і кіраўнікамі выступленняў сталі партыі дэмакратычнага лагера—РСДРП, эсэры, Бунд, ППС, БСГ. Але адзінства дзеянняў у іх не было. Гэта адмоўна адлюстравалася на тактыцы дзеянняў. Вясной і летам 1905 г. на Беларусі назіраўся ўздым рэва-люцыйнага руху. У красавіку—чэрвені 1905 г. палітычнымі выступленнямі было ахоплена 56 гарадоў і мястэчак Беларусі. Пад уплывам руху рабочых шырокі размах набыў сялянскі рух. У чэрвені 1905 г. адбылося 175 сялянскіх паўстанняў. Яны былі накіраваны супраць памешчыкаў і мясцовых органаў улады. У адказ на паўстанне на браняносцы "Пацёмкін" у Мінску ўзбунтаваліся салдаты чыгуначнага батальёна. накіраванага з Баранавіч на Далёкі Усход. У Віцебску ў жніўні—верасні адбываліся хваляванні сярод салдат-запаснікоў, мабілізаваных у Рызе. Вы-ступалі салдаты асобных часцей Магілёўскага, Грод-зенскага і Брэст-Літоўскага гарнізонаў, Бабруйскага дысцыплінарнага батальёна. Пад націскам рэвалюцыі царызм прыняў рашэнне стварыць заканадаўчую Думу. 6 жніўня 1905 г. цар Мікалай II падпісаў Мані-фест аб скліканні Думы, аднак рэвалюцыйны ўздым змёў Думу. У кастрычніку 1905 г. рэвалюцыйны рух дасягнуў асаблівага размаху, адбылася ўсерасійская палітычная стачка. У гэтых умовах царызм быў вымушаны пайсці на палітычныя ўступкі. 17 кастрычніка 1905 г. цар выдаў Маніфест, у якім абяцаў склікаць Дзяржаўную думу с заканадаўчымі правамі, абвяшчаў свабоду слова. сходаў, саюзаў і г.д. Буржуазна-ліберальны лагер быў гэтым задаволены. Аднак працоўныя ставіліся да "Маніфеста 17 кастрычніка" з недаверам. У шэрагу гарадоў прайшлі мітынгі-пратэстаў. У Мінску 18 кастрычніка 1905 г. губернатар горада Курлаў загадаў адкрыць агонь на ўдзельніках мітынгу на Пры-вакзальнай плошчы.

У ходзе кастрычніцкай стачкі ў Расіі ўзніклі Саветы рабо-чых дэпутатаў. Стачачныя камітэты " кааліцыйныя саветы былі створаны ў Мінску, Віцебску, Мазыры, Баранавічах, Пінску, Гомелі. У пачатку снежня 1905 г. царскі ўрад паспрабаваў авало-даць становішчам у краіне. У адказ на гэта ў Маскве пачалося ўзброенае паўстанне. У падтрымку снежаньскага паўстання забаставалі чыгуначнікі большасці чыгуначных вузлоў Беларусі.

Пасля снежаньскіх падзей 1905 г. рэвалюцыя пайшла на спад. Самадзяржаўе паступова ўзяло сітуацыю пад свой кант-роль. "Левы блок" стаў распадацца. Яго апошняй акцыяй стаў байкот І Дзяржаўнай думы ў 1906 г., аднак ён быў няўдачным. Станаўленне расійскага парламентарызму ішло цяжка. Першая Дума праіснавала 72 дні, другая—102. 3 чэрвеня 1907 г. быў апублікаваны Маніфест аб роспуску II Думы і змяненні вы-барчай сістэмы. Гэтая падзея стала сапраўдным дзяржаўным пераваротам і азнаменавала паражэнне рэвалюцыі. Рэвалюцыя 1905—1907 гг. была буржуазна-дэмакра-тычнай. Яна значна аслабіла асновы самадзяржаў'я, зрабіла моцнае ўздзеянне на рабочы і нацыянальна-вызваленчы рух. Фабрыканты і заводчыкі вымушаны былі павысіць заработ ную плату, скараціць працоўны дзень, палепшыць умовы пра-цы рабочых.

Першая расійская рэвалюцыя скончылася. Але яе зада-чы не былі выкананы, мэты—не дасягнуты, таму незадаволе-насць у грамадстве расла. Падштурхоўваўся гэты працэс гас-падарчай разрухай і вайной. У лютым 1917 г. пачалася другая руская рэвалюцыя. Яна

у Петраградзе перамагла, у выніку чаго закончылася панаван-не дынастыі Раманавых. Але асаблівасцю рэвалюцыі ў Пет-раградзе было тое, што тут склалася своеасаблівае перапля-ценне двух дыктатур—дыктатуры буржуазіі, якую прадстаў-ляў Часовы ўрад і рэвалюцыйна-дэмакратычнай дыктатуры ў выглядзе Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Так утвары-лася ў краіне двоеўладдзе. У пачатку сакавіка 1917 г., калі звесткі аб перамозе дайшлі да Беларусі, у гарадах і мястэчках прайшлі мітынгі, дэманстрацыі, акцыі непадпарадкавання ўладам. Пачалі стварацца Саветы рабочых салдацкіх дэпутатаў. 4 сакавіка быў створаны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў \ Часовы выканаўчы камітэт. Каб аб'яднаць сілы пралетарыяту і салдат 8 сакавіка быў створаны адзіны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і адзіны выканаўчы камітэт на чале з бальшавіком Б. Позернам. Сваю асноуную задачу яны бачылі у арганізацыі рабочых і салдат, у абароне іх эканамічных інтарэсаў і палітычных правоў. Саветы на Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Саве-та, а разам з тым прызнавалі і Часовы ўрад. Больш таго, яны дапамагалі Часоваму ўраду стварыць мясцовыя органы ўла-ды. Амаль ва ўсіх гарадах Беларусі сталі з'яўляцца буржуаз-ныя "грамадскія камітэты парадку". Прыхільнікамі гэтага былі эсэры, меншавікі і бундаўцы, якія пераважалі ў Саветах. Такі камітэт быў створаны ў Мінску 4 сакавіка 1917 г. Такім чынам, на Беларусі, як і ў Расіі ў цэлым, склалася цвоеўладдзе. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. дала штуршок для дэмакра-тызацыі грамадства. Пачалі стварацца прафсаюзы, выбарныя салдацкія камітэты ў арміі. Ажывілася сялянства. У красавіку 1917 г. прайшоў з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупіра-ваных паветаў Віленскай губерніі, дзе была зроблена спроба вырашыць аграрнае пытанне. Але канчатковае заканадаўчае ра-шэнне аграрнага пытання адкладвалася да Устаноўчага схода. Таксама ў красавіку прайшоў І з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фроту, які прызнаў неабходным працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі. У красавіку 1917 г. адбыўся І з'езд беларус'кіх нацыя-нальных арганізацый. Ён адобрыў стварэнне Беларускага на-цыянальнага камітэта (БНК) на чале з Р. Скірмунтам.

Лютаўская рэвалюцыя палітызавала ўсё грамадства. Роз-ныя класы, палітычныя плыні і партыі па-рознаму ўяўлялі да-лейшае развіццё краіны. Партыі буйной буржуазіі падтрымлівалі Часовы ўрад. Ліберальна-дэмакратычныя партыі адстойвалі ідэю прававой пераемнасці старой і новай улады, патрабавалі ўстанаўлення канстытуцыйнай манархіі. Дробнабуржуазныя партыі выступалі за больш радыкальную перабудову грамад-ства. Адзіная партыя, якая не супрацоўнічала з Часовым ура-дам была партыя бальшавікоў на чале з У. Леніным. Значна ўзмацнілася размежаванне палітычных сіл на Беларусі. Тут дзейнічалі пасля Лютаўскай рэвалюцыі і кадэты, і меншавікі, і эсэры, і бальшавікі.

Вясной 1917 г. аформілася Беларуская народная партыя сацыялістаў (БНПС), галоўным патрабаваннем якой было прадастаўленне Беларўсі аўтаноміі ў межах Расійскай дзяржавы. Актывізавалі сваю дзейнасць Яўрэйская сацы-ял-дэмакратычная рабочая партыя, Бунд. Узнавіла сваю дзейнасць Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). У ліпені 1917 г. у Мінску адбыўся другі з'езд беларускіх партый і арганізацый, дзе была створана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый (пазней стала называцца Вялікая Беларуская Рада)—кіруючы орган беларускага нацыяналь-нага руху. Асноўнымі патрабаваннямі Рады былі прызнанне аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі, развіццё нацыянальнай культуры і мовы, арганізацыя беларускага войска. У БСГ адбыўся раскол.

Значна актывізавалі сваю дзейнасць бальшавікі. Іх уплыў і аўтарытэт значна ўзрос пасля актыўнай барацьбы з карнілаўскім мяцяжом.Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Беларусі значна ўзмацнілася палярызацыя сіл. Пасля таго, як 4 ліпеня 1917 г. у Петраградзе была расстраляна паўмільённая несанкцыяніра-ваная дэман-страцыя, скончылася двоеўладдзе. Улада апынулася ў руках Часовага ўрада. Такім чынам, Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. прывяла да звяржэння самадзяржаў'я, але ў выніку асаблівых абставін на Беларусі, як і ў Расіі, утварылася двоеўладдзе. Праіснавала яно з лютага—сакавіка да ліпеня 1917 г.

У пачатку ХХ ст. у Расii склалася рэвалюцыйная сiтуацыя. Эканамiчны крызiс 1900-1903 гг. i руска-японская вайна 1904-1905 гг. садзейнiчалi абвастрэнню ўсiх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны выбух у Расii стаў непазбежным. У палiтычнай барацьбе вылучаюцца тры лагеры: урадавы, лiберальна-буржуазны i дэмакратычны. Кожны з iх меў свае мэты i задачы. Урадавы лагер iмкнулся захаваць самадзяржаўе i не дапусцiць карэнных змен у дзяржаўна-палiтычным ладзе Расii. Лiбералы марылi аб палiтычных свабодах, жадалi лiквiдаваць перажыткi феадалізму. Агульнай мэтай дэмакратау было знiшчэнне ўсiх рэшткаў феадалізму, у тым лiку i памешчыцкага землеўладання, звяржэнне самадзяржаўя i ўсталяванне дэмакратычнай рэспублiкi. 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было растраляна мiрнае шэсце рабочых, якiя накiроўвалiся да цара з просьбай палепшыць становiшча народа. Гэтая падзея выклiкала магутную хвалю пратэсту. У лютым - сакавiку колькасць палiтычных выступленняў рэзка зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне эканамiчных забастовак. Вясною 1905 г., як следства ўздзеяння рабочага руху, на Беларусi разгарнуўся масавы рэвалюцыйны рух сялянства. Восенню 1905 г. шматлiкiя агульнагарадскiя стачкi злiлiся ва Усерасiйскую палiтычную стачку. Ва ўсёй Расii баставала звыш двух мiльёнаў чалавек. 18 кастрычнiка ў Мiнску на плошчы адбыўся мiтынг, у якiм удзельнiчалi каля 20 тыс. чалавек. Каб разагнаць мiтынгуючых, губернатар Курлаў загадаў прымянiць зброю. У снежнi 1905 г. палiтычная барацьба пралетарыяту Расii працягвалася. У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. Забастоўка ахапiла большасць чыгуначных вузлоў Беларусi. У апошнія месяцы 1905 г. зноў узрос сялянскi рух.

Аднак збiць рэвалюцыйную хвалю ўладам ўсё ж такi ўдалося. У пэўнай ступенi гэтаму спрыяў Манiфест 17 кастрычнiка. Пасля снежаньскiх падзей 1905 г. рэвалюцыйны рух паступова iдзе на спад.