- •Тэма 5. Крыніцазнаўчая крытыка
- •Прырода гістарычнай крыніцы. Мэта і асноўныя этапы крыніцазнаўчай крытыкі.
- •2.Знешняя крытыка пісьмовых крыніц. Агульная характарыстыка
- •Вывучэнне тэкста гістарычнай крыніцы
- •Вызначэнне паняцця “тэкст”. Гістарычныя тэксты. Вызначэнне арыгінала.
- •Вызначэнне складанага характару тэкста. Паняцце рэдакцыі, спіса, ізвода. Інтэрпаляцыя і глосы
- •Этапы стварэння дакументаў: чарнавікі, белавікі, копіі, дублікаты
- •Рэканструкцыя тэкстаў пісьмовых крыніц
- •Інтэрпрэтацыя гістарычных крыніц. Крыніцазнаўчая герменеўтыка
- •Вызначэнне часу стварэння крыніцы
- •Прадмет гістарычнай храналогіі
- •Летазлічэнне. Тыпы і віды календароў
- •Методыка даціроўкі гістарычнай крыніцы. Аналіз прамой інфармацыі аб часе стварэння гістарычнай крыніцы
- •Аналіз ускоснай інфармацыі аб часе стварэння гістарычнай крыніцы. Сінтэз інфармацыі аб часе стварэння гістарычнай крыніцы
- •5.Лакалізацыя гістарычных крыніц
- •5.1.Прадмет гістарычнай геаграфіі. Гістарычныя карты
- •5.2.Выкарыстанне дадзеных тапанімікі для лакалізацыі гістарычных крыніц
- •5.3.Устанаўленне месца ўзнікнення гістарычнай крыніцы з дапамогай дадзеных лінгвістыкі
- •5.4.Методыка лакалізацыі гістарычных крыніц. Аналіз прамой інфармацыі аб месце стварэння гістарычнай крыніцы
- •5.5.Аналіз ускоснай інфармацыі аб месцы стварэння гістарычнай крыніцы. Сінтэз інфармацыі аб месцы стварэння гістарычнай крыніцы
- •6.Атрыбуцыя гістарычных крыніц
- •6.1.Прамая інфармацыя аб аўтары гістарычнай крыніцы. Выкарыстанне дадзеных генеалогіі пры ўстанаўленні інфармацыі аб аўтары крыніцы
- •6.2. Ускосная інфармацыя аб аўтары гістарычнай крыніцы
- •6.3.Аўтарскі стыль і яго структура. Колькасныя метады і інфармацыйныя тэхналогіі вызначэння аўтарства
- •6.4.Выяўленне падлогаў і падробак
- •7. Мэты і задачы ўнутранай крытыкі крыніц
- •7.1. Паняцце аб верагоднасці інфармацыі гістарычнай крыніцы. Паўната і дакладнасць інфармацыі гістарычнай крыніцы
- •7.2. Фактары, якія ўплываюць на паўнату і дакладнасць інфармацыі гістарычнай крыніцы
- •7.3.Сінтэз гістарычнай інфармацыі крыніц, яго сутнасць і мэты. Паняцце рэпрэзэнтатыўнасці гістарычнай крыніцы Выяўленне навуковай каштоўнасці крыніцы
6.4.Выяўленне падлогаў і падробак
Неадпаведнасць паміж прамой і ўскоснай інфармацыяй аб часе, месцы стварэння і аўтары крыніцы дазваляе выявіць падробкі. Падробкі – гэта крыніцы, якія вырабляліся ў больш позні час, паўтаралі стыль альбо прыпісваліся аўтару ранейшай эпохі. У гэтым выпадку крыніца поўнасццю фальсіфіцыравана. Часам сапраўдныя крыніцы часткова скажаюцца шляхам скарачэння, выпраўлення, унясення пазнейшых уставак. Падробка альбо скажэнне крыніцы, паказваючыя арэчаўленае скажэнне ісціны з мэтай увесці ў зман, з’яўляюцца падлогам. Прычынамі вырабу падробак былі:
-
меркантыльныя меркаванні аўтара альбо заказчыка падробкі, якія імкнуліся атрымаць з яе дапамогай матэрыяльную карысць;
-
ідэалагічныя меркаванні, калі крыніца скажаецца з мэтай распаўсюджання палітычных, рэлігійных, партыйных ідэй;
-
амбіцыі даследчыкаў, якія спрабуюць высунуць новую навуковую гіпотэзу альбо канцэпцыю;
-
амбіцыі калекцыянераў, якія імкнуцца ўзняць цікаўнасць да сваёй калекцыі.
7. Мэты і задачы ўнутранай крытыкі крыніц
Пасля ўстанаўлення сапраўднасці гістарычнай крыніцы неабходна падвергнуць яе ўнутранай крытыцы. Мэта ўнутранай крытыкі – устанавіць ступень адпаведнасці інфармацыі крыніцы апісваемым гістарычным падзеям. Задачай унутранай крытыкі з’яўляецца аналіз інфармацыі крыніцы для ўстанаўлення яе верагоднасці, паўнаты і дакладнасці.
7.1. Паняцце аб верагоднасці інфармацыі гістарычнай крыніцы. Паўната і дакладнасць інфармацыі гістарычнай крыніцы
Верагоднасць інфармацыі крыніцы – гэта ступень адпаведнасці яе гістарычнаму факту, які гэта інфармацыя апісвае. Ступень верагоднасці крыніцы паказваюць паўната і дакладнасць інфармацыі крыніцы. Паўната інфармацыі – гэта якасная характарыстыка, адлюстроўваючая ў крыніцы рысы, якія найбольш адпавядаюць гістарычнаму працэсу альбо з’яве. Колькаснай характарыстыкай з’яўляецца дакладнасць інфармацыі крыніцы – ступень перадачы асобных дэталяў падзеі.
7.2. Фактары, якія ўплываюць на паўнату і дакладнасць інфармацыі гістарычнай крыніцы
На паўнату і дакладнасць інфармацыі гістарычнай крыніцы ўплываюць наступныя фактары:
-
ці быў аўтар крыніцы відавочцам апісваемых падзей альбо атрымаў звесткі аб падзеі з другіх рук. У першым выпадку інфармацыя можа быць больш дакладнай і поўнай, у другім – звесткі могуць быць скажоны ў ходзе вуснай перадачы;
-
час складання крыніцы. Калі крыніца складзена адразу пасля апісваемых падзей (напрыклад, дзённік), то яны апісаны больш дакладна і дэталёва. Калі ж крыніца створана праз пэўны перыяд пасля падзей (напрыклад, мемуары), то памылкі памяці аўтара могуць зрабіць яе меньш дакладнай у перадачы дэталяў;
-
індывідуальныя асаблівасці аўтара. Некаторыя людзі вельмі назіральны, а іншыя, наадварот, неўважлівы, трэція не ўмеюць слухаць і запамінаць, а ў чацвёртых спрацоўвае “унутраная цэнзура” (боязнь сказаць нешта лішняе);
-
псіхалогія сацыяльнай групы, да якой належыць аўтар крыніцы. Напрыклад, людзі духоўнага звання (манахі і свяшчэннікі), якія былі аўтарамі летапісаў, адмоўнаь ставіліся да язычнікаў і іншаверцаў, усхвалялі тых князёў альбо княгінь, якія апекавалі хрысціан (Вольгу, Уладзіміра, Барыса і Глеба);
-
жанр альбо форма крыніцы. Напрыклад, жыція святых і іконы пісаліся па канону – зводу правілаў, якія былі выпрацаваны праваслаўнай царквою. Цэлыя выказванні і трактоўкі браліся з кананічных жыцій, што прыводзіла да скажэння інфармацыі. Напрыклад, у жыціі Ефрасінні Полацкай выкарыстоўваліся звесткі з жыція Ефрасінні Александрыйскай.