Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Н.А.Лейко А.И.Федорина КАТОЛОГИЗАЦИЯ ДОКУМЕНТОВ....doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
892.93 Кб
Скачать

4.1.3. Бібліяграфічны запіс пад назвай

Бібліяграфічны запіс пад назвай адрозніваецца ад запісу пад загалоўкам тым, што ў ім адсутнічае загаловак і апісанне пачынаецца назвай ад другой вертыкальнай лініі. Усе астатнія элементы размяшчаюцца ў той паслядоўнасці і па той жа схеме, што і ў бібліяграфічным запісе пад загалоўкам.

Беларусь – мая Бацькаўшчына [Тэкст]: сачыненні пераможцаў дзіцячага конкурсу (май, 2001) / міжнар. грам. аб’яднанне «Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”». – 2-е выд. – Мн.: Бел. кнігазбор, 2003. – 123 с.

ISBN 985-6638-91-7.

Бібліяграфічны запіс пад назвай складаецца на:

– выданні, у якіх імя аўтара не ўказана і не ўстаноўлена;

– аўтарскія творы, якія створаны чатырма і болей аўтарамі;

– зборнікі твораў розных аўтараў з агульнай назвай (калі ў зборніку змешчаны творы болей трох аўтараў);

– мнагатомныя аўтарскія творы, усе або большая частка тамоў якіх маюць розных аўтараў;

– ананімныя класічныя творы;

– асобныя творы і зборнікі твораў народнай творчасці;

– бібліяграфічныя выданні (паказальнікі, агляды, спісы і інш.);

– даведнікі і даведачныя выданні;

– моўныя, тлумачальныя і бібліяграфічныя слоўнікі, слоўнікі-мінімумы і інш.;

– вучэбныя дапаможнікі, у тым ліку хрэстаматыі, кнігі для чытання, зборнікі практыкаванняў, задач і г.д.;

– даведнікі, у тым ліку па гарадах і мясцовасцях, праспекты, каталогі;

– зборнікі афіцыйных дакументаў розных устаноў і арганізацый;

– выданні законаў і заканадаўчых матэрыялаў, кодэксы, міжнародныя дагаворы і пагадненні;

– метадычныя матэрыялы, інструкцыі;

– зборнікі навуковых прац, вучоныя запіскі незалежна ад характару іх назвы.

Пры складанні бібліяграфічнага запісу на выданне чатырох і болей аўтараў колькасць звестак аб адказнасці вызначае бібліяграфуючая ўстанова. Дапускаецца прыводзіць звесткі аб усіх асобах або арганізацыях, а пры неабходнасці скараціць іх колькасць. Пры гэтым пасля ўказання першага элемента з кожнай групы дабаўляецца ў квадратных дужках скарачэнне “і іншыя” [і інш.].

Ва ўсіх выпадках складаецца дадатковы бібліяграфічны запіс на першага аўтара, а таксама рэдактара, калі ён указаны на тытульным лісце. Адрозненні асноўнага запісу пад загалоўкам ад запісу пад назвай адлюстроўваюцца і ў дадатковым запісе, нягледзячы на тое, што ён з’яўляецца таксама запісам пад загалоўкам. Схема дадатковага запісу да асноўнага запісу, складзенага пад назвай, адрозніваецца тым, што паміж загалоўкам дадатковага запісу і назвай рэкамендуецца астаўляць свабодны радок. У загалоўку дадатковага запісу ўказваецца прозвішча першага аўтара.

Асноўны запіс на кнігу чатырох аўтараў

Выхаваўчая работа ў аздараўленчых лагерах [Тэкст] / Ю.Г.Брынзарэй, В.У.Голік, В.С.Краўцо­ва, Т.А.Пазняк; Мазыр. дзярж. пед. ін-т. – Мазыр: Белы Вецер, 1998. – 59 с.

Бібліягр.: с. 57 – 59.

ISBN 985 - 6368 - 84 – 7.

I. Брынзарэй, Ю.Г.

Дадатковы запіс на першага сааўтара

Брынзарэй, Ю.Г.

Выхаваўчая работа ў аздараўленчых лагерах [Тэкст] / Ю.Г.Брынзарэй, В.У.Голік, В.С.Краўцо­ва, Т.А.Пазняк; Мазыр. дзярж. пед. ін-т. – Мазыр, 1998. – 59 с.

Калі ў дакуменце чатырох і пяці аўтараў іх прозвішчы не ўказаны на тытульным лісце, а прыведзена толькі імя рэдактара, тады на яго складаецца дадатковы запіс.

Асноўны запіс на кнігу пяці аўтараў

Гісторыя Беларусі. Канец XVIII ст. – 1999 г. [Тэкст]: вучэб.дапам. для 11 кл. агульнаадукац. шк. з бел. і рус. мовамі навучання / І.Л.Качалаў [і інш.]; пад рэд. Я.К.Новіка. – 2-е выд. – Мн.: Нар. асвета, 2002. – 205 с.

Аўт. паказаны на адвароце тыт.л. – 70400 экз.

ISBN 985-12-0523-0 (у пер.): Б.ц.

I. Новік, Я.К., рэд.

Дадатковы запіс на рэдактара

Новік, Я.К., рэд.

Гісторыя Беларусі. Канец XVIII ст. – 1999 г. [Тэкст]: вучэб.дапам. для 11 кл. агульнаадукац. шк. з бел. і рус. мовамі навучання / І.Л.Качалаў [і інш.]; пад рэд. Я.К.Новіка. – 2-е выд. – Мн.: Нар.асвета, 2002. – 205 с.