Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Mifologia.docx
Скачиваний:
162
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
112.7 Кб
Скачать

Фальклор

9. Празаичныя жанры фальклору: казкі

Беларускія казкі — творы вуснай творчасці беларускага народа. Асноўнаю адметнасцю беларускага казачнага фальклору з'яўляецца моцная міфалагічная аснова і захаванне шматлікіх ведаў пра побыт і ўяўленні пра навакольны свет людзей ранейшых часоў.

Усе бел. казкі класіфікуюцца па трох раздзелах: пра жывёл, чарадзейныя і сацыяльна - бытавыя.

Казкі пра жывёл ўзыходзяць ад першабытнага светапогляду, як анімізм. Казкі аб жывёлі складаліся тады, калі чалавеку прыходзілася бараніцца ад іх, забіваць іх на ежу. Чалавек бачыў у звяроў сілу, хітрасць, уменне нейкую мову без слоў, але з адпаведнымі гукамі. У нашых казках фігуруюць звяры, жывучыя ў нашых лясах (хітрая лісіца, злосны воўк, труслівая зайка), хатняя жывёла (кот, каза, сабака, конь,свіння), птушкі (пятух гусь, варона, дзяцел), а таксама – рак, жаба, муха, шаршэнь, пчала, мурашка і інш.

Чарадзейныя казкі. Галоўнае ў зместе - мары і спадзяванні людзей на лепшае жыццё ў будучым, іх імкненні пакараць сабе сілы прыроды і перамагчы сацыяльнае зло, а таксама іх барацьба з чужаземнымі ворагамі - заваёўнікамі.

Сярод сацыяльна - бытавых казак - казкі антыпанскія і антыцаркоўныя, пазначаныя вострай сацыяльнай накіраванасцю. Беларускі селянін цярпеў не толькі жорсткі сацыяльны прыгнёт, увасоблены ў вобразе пана - прыгонніка, але таксама цярпеў і ўціск рэлігійны. Значную частку складаюць творы, у якіх высмейваюцца непачцівыя адносіны да бацькоў, нетактоўнасць, імкненне пажывіцца за чужы кошт і іншыя.

«Каваль багатыр», «Удовін сын», «Развали Гара, вырви Дуб и царэуна жаба», «Як дурань выйшаў у людзі».

«Сабака і воўк», «Бусел», «Каток - залаты лабок».

Фальклор

10. Празаичныя жанры фальклору: легенды и падання

Найбліжэй да чарадзейных казак стаяць легенды, але легенда імкнецца выдуманае выдаць за сапраўднае. Легенда прыйшла ў фальклор ў часы хрысціянства - на змену язычніцкай прымхліцы, якую, аднак, не выцесніла.

У аснову сюжэта кладзецца цуд, неверагоднае здарэнне. Легенды - пра стварэнне свету, пра паходжанне жывёл, пра святых і Бога, пра пекла і рай, пра віну і пакаранне за яе, пра дабрачыннасць і ўзнагароджанне - і інш.

Паданне адрозніваецца ад казкі ці легенды тым, што зместам звязана з якой-небудзь канкрэтнай падзеяй гістарычнага жыцця народа і прымацавана да пэўнай мясцовасці. Функцыя паданняў - пазнавальна-інфармацыйная. Істотнай прыкметай з’яўляецца - даць адказ: адкуль што ўзялося, як ўзнікла. Напр, паходжанне і назвы населёных пунктаў, рэк, азёр, лесу, балота і інш. У бел. фалькл. большасць паданняў - такога зместу. Астатнія - звязаны з лёсам і жыццём канкрэтнага чалавека, нечым выдатнага. Сюжет - аднаэпізодны, няма характэрных для казачнай прозы кампанентаў - дыялог, зачын, канцоўка.

Легенды: «Адкуль балоты и валуны?», «Пра старыка бацьку», «Чаму пчала як укусиць чалавека, дык сама памирае?», «Пра травицу – брат-сястрыцу», «Чаму у жанщчын шмат працы, а мужчын – няма?».

Фальклор

11. Празаичныя жанры фальклору: замовы

Замовы - слоўныя творы чалавека, якімі ён спрабаваў кіраваць сіламі прыроды на сваю карысць. Стварыліся яны пад уплывам анімізму. Першабытны чалавек знайшоў душу ў жывых і нежывых рэчах, з’явах. Першабытныя людзі думалі, што з прыродаю можна гаманіць, як і з жывым стварэннем. I ці то з просьбамі, ці то з пагрозамі ды загадамі звяртаўся чалавек да розных прыродных сіл і з’яў. Як да жывых, падобных сабе істот, звяртаўся ён да сонца, месяца і зорак, да зямелькі, вады і агню, да вятроў і хмар, каб яны рабілі тое, што было ў яго ў патрэбе. 3 прыняццем хрысціянскай культуры шмат што ў даўнейшых паганскіх замовах робіцца ўжо неадпаведным новаму светапогляду. Хрысціянскія Духаўнікі, каб зручней згубіць нялюбыя для іх паганскія замовы, пушчаюць у ход малітвы, але ўжо на грунце хрысціянскага светапогляду. I вось гэтыя малітвы-замовы мяшаюцца ў народнай практыцы з паганскімі замовамі. Замова і малітва - паняцці сходныя, толькі ў замове пераважае загад, а ў малітве просьба. Змест замоў: ад хвароб, любоўные ("прываротные", "адваротные") і г.д.

Вось прыклад любоўнае замовы, якая мае на мэце «прывярнуць» любоў хлапца да дзяўчыны:

Зоры мае ясныя,

Зоры мае красныя,

Палудзённыя

I палуношныя,

Прыдзеце!

Як у печы ад агню жарка,

Каб я была жалка

Па гэты час, па гэту мінуту!

Замовы ад зубнога болю найчасцей складаюцца з размовы з месяцам ці з мерцвякамі, напрыклад:

«На шчырых барах, на цёмных лясах, на махах, на балотах, на гнілых калодах стаіць хатка, у тэй хатцы ляжыць там раб божы (гаворыцца імя апошняга з пахава-ных на могільніку людзей). Раб божы мярцвец! ці баляць у цябе зубы ці не? — Не.— Ну, няхай жа не баляць і мне».

Замоў ад урокаў таксама надта многа, бо вера ў урокі дагэтуль жыла ў народзе. Вось прыгожая замова ад урокаў: «Ідзіце, уроцы, на мхі, на балоты, на гнілыя калоды, на ніцыя лозы, дзе людзі не ходзяць і птушкі не лятаюць, петухоў голас не заходзіць».

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]