- •1. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •1.1. Роля мовы
- •1.2. Беларуская мова ў моўнай супольнасці свету
- •1.3. Этапы развіцця беларускай мовы
- •1.3.1. Вытокі беларускай мовы
- •1.3.2. Беларуская мова ў вкл
- •1.3.3. Стан беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі
- •1.3.4. Новая беларуская літаратурная мова
- •1.3.5 Беларуская мова ў канцы хх – пачатку ххі стст
- •1.4. З гісторыі беларускай графікі
- •1.5. Мова і маўленне
- •2. Беларуская мова ва ўмовах білінгвізму
- •2.1. Білінгвізм
- •2.2. Інтэрферэнцыя. Трасянка
- •2.3. Нарматыўнае беларускае маўленне
- •2.3.1 Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай
- •2.3.1.1. Фанетычныя асаблівасці
- •2.3.1.2. Акцэнталагічныя асаблівасці
- •2.3.1.3. Арфаграфічныя асаблівасці
- •2.3.1.4. Лексічныя асаблівасці
- •2.3.1.5. Фразеалагічныя асаблівасці
- •2.3.1.6. Словаўтваральныя асаблівасці5
- •2.3.1.7. Граматычныя асаблівасці
- •2.3.1.7.1. Марфалагічныя асаблівасці
- •2.3.1.7.2. Сінтаксічныя асаблівасці
- •2.4. Спецыфіка перакладу на беларускую мову
- •3. Маўленчая камунікацыя. Тэкст як асноўная камунікацыйная адзінка
- •3.1. Формы і тыпы маўлення. Паняцце тэксту. Маўленчыя жанры
- •3.2. Беларускі нацыянальны маўленчы этыкет
- •4. Паняцце стылю і стылістыкі маўлення
- •4.1. Стылі беларускай мовы, іх характарыстыка
- •4.2. Актуальныя працэсы ў сістэме функцыянальных стыляў
- •4.3. Стылістыка як тэарэтычная база культуры маўлення
- •5. Навуковае маўленне
- •5.1. Агульныя рысы навуковага маўлення
- •5.2 Стылістычныя сродкі навуковага маўлення
- •6. Тэрміналагічная лексіка як вядучы складнік навуковага маўлення
- •6.1. Лексіка беларускай нацыянальнай мовы, яе структура
- •6.1.1. Лексіка паводле паходжання
- •6.1.2. Лексіка паводле ступені актыўнасці
- •6.1.3. Лексіка паводле стылістычнай прыналежнасці
- •6.1.4. Лексіка паводле сферы выкарыстання
- •6.2. Тэрміналогія
- •6.3. Спецыфіка выкарыстання тэрмінаў
- •7. Сістэма жанраў навуковай літаратуры
- •7.1. Разнавіднасці і жанры навуковых тэкстаў
- •7.2 Кампазіцыйная будова навуковых тэкстаў розных жанраў
- •8. Афіцына-справавы стыль
- •8.1. Стылявыя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •8.2. Моўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •8.3. Віды афіцыйна-справавой дакументацыі
- •9. Культура маўлення
- •9.1. Якасці маўлення
- •9.2. Спецыфіка рэдагавання
- •Спіс выкарыстанай літаратуры
1.3.5 Беларуская мова ў канцы хх – пачатку ххі стст
У канцы 80-х - пачатку 90-х гг. адбываюцца працэсы дэмакратызацыi грамадства, наша рэспублiка становіцца суверэннай дзяржавай. Пачынаецца адраджэнне беларускай мовы. Так, у 1989 г. была распрацавана рэспубліканская праграма “Родная мова” і ўтворана Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны (ТБМ), якое ўзначаліў народны пісьменнік Ніл Гілевіч. У гэты час пачынаюць адкрывацца класы і дашкольныя дзіцячыя ўстановы з беларускай мовай навучання, спыняецца перавод школ на рускую мову. На беларускай мове працуюць вышэйшыя і спецыяльныя навучальныя установы, міністэрствы і іншыя дзяржаўныя органы. У многіх установах адкрываюцца курсы па вывучэнню беларускай мовы.
У 1990 г. беларускай мове быў нададзены статус дзяржаўнай у адпаведнасці з Законам “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”.
Аднак па выніках рэферэндума 1995 г. у нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы – беларуская і руская. Зноў беларуская мова вымушана канкурыраваць з рускай. Пры чым, дэ-юрэ замацаванае двухмоўе дэ-факта абарачаецца актыўным выкарыстаннем толькі адной з двюх дзяржаўных моў – рускай. Беларуская ж мова не з’яўляецца рэальным паўнавартасным сродкам камунікацыі беларусаў, хаця мае для гэтага ўвесь неабходны інструментарый. На беларускай мове створана багатая мастацкая, грамадска-палітычная, навуковая лiтаратура, выдадзены і выдаюцца шматтомныя галiновыя энцыклапедыi, слоўнiкi, граматыкi, манаграфii.
На сённяшні дзень праблема захавання нацыянальнай мовы беларусаў вельмі актуальная. Беларуская мова ўключана ЮНЕСКА у спіс моў, якім пагражае заняпад і забыццё.
У Беларусі назіраецца парадокс: мова нацыянальнай меншасці (рускія) з’яўляецца мовай нацыянальнай большасці (беларусы). Тым не менш, сёння беларуская мова – гэта поліфункцыянальная мова, якая здольна паспяхова вырашаць усе камунікатыўныя задачы грамадства. Усё ж такі пазітыўным з’яўляецца той факт, што беларускую мову ў якасці роднай называе большая палова карэннага насельніцтва нашай краіны (у 1999 годзе, калі праводзіўся перапіс, беларускую роднай мовай назвалі больш за 85% насельніцтва [ http://belstat.gov.by/homep/ru/perepic/p6.php]. У выніку перапісу 2009 года больш за 60% беларусаў назвалі роднай беларускую мову [http://belstat.gov.by/homep/ru/perepic/2009/razdel5.php]). Гэтыя факты з’яўляюцца пацвярджэннем меркавання навукоўцаў-моваведаў. Н. Б. Мячкоўская адзначае, што “ ў беларускай мове яе этнічная функцыя (быць нацыянальным сімвалам, кансалідаваць народ і адрозніваць яго ад іншых этнасаў) першынствуе над асноўнай (камунікатыўнай) ”[31].
Сёння беларуская мова шырока выкарыстоўваецца ў такі сферах, як мастацтва, культуразнаўства, філалогія, гісторыя, школьнае навучанне, у сродках масавай інфармацыі. І паказальным з’яўляецца той факт, што мова тытульнай нацыі актыўна асвойвае новыя галіны камунікацыі – інтэрнэт-прастору, канфесійную сферу, сферы маркетынгу і рэкламы. А значыць, беларуская мова развіваецца, удасканальваецца і не губляе сваіх правоў. І вялікая інтэлектуальная, духоўная спадчына, створаная на гэтай мове, не будзе страчана для нашчадкаў.