spravazdacha
.docxСправаздача аб ходзе і выніках педагагічнай практыкі:
Для праходжання педагагічнай практыкі я была накіравана педагагічную ў гімназію №1 імя Ф. Скарыны ў 7 "Б, В, Г" класы. Хацелася б сказаць, што ў мяне засталіся вельмі станоўчыя ўражанні ад школы. Навучальная ўстанова знаходзіцца ў вельмі добрым стане. Размяшчэнне кабінетаў правільна прадумана. На кожным паверсе чысціня і парадак. Нельга не звярнуць увагу на абсталяванне кабінетаў. У кожным з іх маецца камп'ютар, інтэрактыўная дошка, вялікая колькасць літаратуры па пэўным прадмеце і г.д. Усё абсталяванне, якое ёсць у кабінеце, знаходзіцца ў выдатным стане. Таксама ў школе маецца выдатная бібліятэка, у якой можна знайсці ўвесь неабходны для працы матэрыял.
Я б хацела сказаць некалькі слоў аб настаўніках. Усе яны высока кваліфікаваныя, кампетэнтныя, заўсёды гатовы табе дапамагчы. Таксама нельга пакінуць без ўвагі тое, як нас гасцінна сустрэў дырэктар школы. Нягледзячы на шчыльны графік працы, нас не пакінулі без увагі. Дырэктар знайшоў для нас час і правёў экскурсію па гімназіі, расказаў некалькі цікавых фактаў пра гэтую навучальную ўстанову.На працягу ўсей практыкі і педагогі, і метадысты аказвалі мне значную дапамогу ў падрыхтоўцы ўрокаў, мерапрыемстваў, раілі, як лепш пабудаваць ўрокі.
За час правядзення практыкі я вяла ўрокі ў 7 "Б,В,Г" класах. Мной было праведзена 9 урокаў па літаратуры і 18 па беларускай мове.
За перыяд з 09.02. па 14.03. я наведала і прааналізавала не менш чым 25 урокаў па беларускай мове і літаратуры, што вельмі моцна адбілася на маім вопыце. З кожнага наведадага ўрока я заўсёды брала ўсё новыя і новыя веды, неабходныя мне ў далейшай педагагічнай працы.
Як ужо адзначыла крыху раней, за час практыкі я правяла 9 урокаў па літаратуры (з якіх 1 заліковы, тэма: «Максім Танк. Дрэвы паміраюць») і 18 урокаў па беларускай мове (з якіх 5 заліковых, тэмы: «Граматычныя асаблівасці службовых часцін мовы», «Прыназоўнікі як службовая часціна мова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля», «Асноўныя значэнні прыназоўнікаў», «Невытворныя і вытворныя прыназоўнікі», «Прыназоўнікі простыя, складаныя і састаўныя, іх ужыванне і правапіс»). Неацэнную дапамогу мне аказаў настаўнік: яна рэдагавала ўсе планы-канспекты ўрокаў, уносіла неабходныя змены, шмат чаго расказала пра асаблівасці даручаных мне класаў.
Кожны свой урок я старалася старанна прадумаць. У асноўным працавала па падручніку. Але вядома ж не абмяжоўвалася толькі на выкарыстанні падручніка. Практычна на кожным уроку прысутнічаў раздатачны матэрыял, а таксама розныя заданні, якія школьнікі маглі б выконваць на дошцы.
Вядома ж шмат уменняў і навыкаў было набыта ў ходзе праходжання практыкі. Не хапала толькі вопыту працы, але гэты недахоп нам дапамагалі выправіць нашы метадысты і настаўнікі.
Пазакласная праца прадугледжвала не толькі падрыхтоўку, але і правядзенне розных мерапрыемстваў.
Дзякуючы педагагічнай практыцы ў гімназіі №1 імя Ф. Скарыны, я шмат чаму навучылася. А добразычлівая атмасфера ў калектыве школы дапамагла мне адчуць сябе вольна.Дзякуючы дапамозе метадыстаў і настаўніка мне ўдалося перамагчы скаванасць, страх выступу на вялікую аўдыторыю, быць больш уважлівай на ўроках.