Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БЕЛАРУСІАДА 2013.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
4.02 Mб
Скачать

Камандныя спаборніцтвы Два агні

Спартыўны інвентар: валейбольны мяч.

Пляцоўка: адкрытая, тады праводзяцца тры лініі, каб атрымаліся 2 пляцоўкі памерамі шэсць на восем метраў ці закрытая – разметка спартыўнай залы.

Склад каманд: две каманды па адзінаццаць чалавек (шэсць юнакоў і пяць дзяўчат).

Правілы гульні: Капітаны каманд разыгрываюць мяч і поле, каманды размяшчаюцца адвольна на сваіх пляцоўках, капітаны знаходзяцца за лініяй пляцоўкі саперніка, кожны ў сваім “горадзе”. Кожная каманда імкнецца хутчэй “выбіць” мячом усіх гульцоў праціўніка. “Выбіты” гулец ідзе за лінію дапамагаць свайму капітану. Гульцы каманды праціўніка імкнуцца ўхіліцца ад прамога ўдару, а пры магчымасці і злавіць мяч: пры гэтым каманда з абароны пераходзіць у наступленне і разам са сваім капітанам пачынае выбіваць гульцоў іншай каманды.

Усе ўдзельнікі гульні не маюць права заходзіць за лінію праціўніка, могуць браць мяч і выбіваць толькі са сваёй тэрыторыі.

Лінія адносіцца да сваёй тэрыторыі.

Калі гулец з мячом упершыню заступае за лінію на тэрыторыю саперніка, яму робіцца папярэджанне і гульня не спыняецца.

Калі ён паўторна заступае з мячом за лінію, гульня спыняецца і мяч аддаецца іншай камандзе.

Пры яго трэцім заступе з мячом на тэрыторыю саперніка – гульня спыняецца, мяч перадаецца камандзе саперніка,а гулец выдаляецца з пляцоўкі без права дапамагаць свайму капітану.

Калі гулец без мяча першы і другі раз заступае на тэрыторыю саперніка, яму робіцца папярэджанне і гульня не спыняецца. Пры трэцім папярэджанні ён выдаляецца без права дапамагаць свайму капітану.

Ігрок мае права заступаць за лініі поля толькі ў выпадку, калі мяч вылятае за бакавыя межы гульнёвай пляцоўкі для яго вяртання ў гульню. У гэтым выпадку мяч дастаецца той камандзе, на чыёй тэрыторыі ён ці яго спыняюць.

Калі ігрок выбіты, вяртанне мяча ў гульню адбываецца ад яго каманды.

Калі капітан трэці раз заступае за лінію на тэрыторыю саперніка, ён выдаляецца, а яго месца займае любы “невыбіты” гулец з яго каманды.

Мяч кідаюць абавязкова рукамі. Наўмысны ўдар па мячу нагой ці наўмысны ўдар мячом у галаву саперніка з’яўляецца строгім парушэннем правілаў гульні, мяч аддаецца другой камандзе, а гулец выдаляецца без права дапамагаць свайму капітану.

Гулец лічыцца “выбітым”, калі:

  • мяч простатрапіў угульца, а не ад зямлі ці іншага канструкцыйнага збудавання;

  • гулец імкнецца злавіць мяч, але мяч выпадае з яго рук і кранаецца зямлі ці іншага канструкцыйнага збудавання;

  • мяч адскоквае ад удзельніка сваёй каманды і трапляе ў гульца, то ён таксама лічыцца выбітым.

Гулец не лічыцца “выбітым”, калі:

  • мяч трапляе ў гульца ад зямлі ці ад іншага прадмета (сцяны, лаўкі, столі і г.д.);

  • мяч трапляе ў гульца, але не падае на зямлю, а яго ловіць іншы гулец сваёй каманды.

Калі ўсе гульцы адной каманды“выбіты” поўнасцю, капітан займае месца гульцоў сваёй каманды, яму аддаюцьмяч, і гульня працягваецца да паражэння адной з каманд.

Сустрэча працягваецца да дзвюх перамог адной каманды.

Лапта

Спартыўны інвентар: тэнісны мяч, драўляная палка-лапта.

Пляцоўка: адкрытая дзеліцца на тры часткі – горад (даўжынёй 3 метра), поле (25 метраў), кон (1 метр) ці закрытая – разметка спартыўнай залы.

Склад каманд: дзве каманды па адзінаццаць чалавек (шэсць юнакоў і пяць дзяўчат).

Правілы гульні: Першая каманда размяшчаецца ў горадзе, другая каманда – на полі. Гульцы першай каманды стаяць за лініяй горада і па чарзе б’юць лаптой па мячу, які падкідвае капітан. Мяч павінен трапіць на тэрыторыю поля.

Усе лініі адносяцца да поля.

Калі мяч нетрапляеў поле, або ўдзельнікне трапляелаптойпа мячу, то гулец становіцца апошнім у чарзе сваёй каманды.

Калі мячударыўся ў поле івыкаціўсяза лінію поля, ён лічыцца ў полі.

Калі мячударыўсяўполе івярнуўсяна тэрыторыю горада, гулец павінен перабіць мяч.

Калі мяч паляцеў у поле, гулец кідае лапту на зямлю, а сам бяжыць да кону і, калі пабывае за яго лініяй дзвюма нагамі, вяртаецца ў горад, тым самым ёнпрыносіць балсваёй камандзе.Калі, знаходзячыся ў коне, зразумела, штоёсць небяспека быць “выбітым”, гулец можа не вяртацца ў горад, а чакаць, пакульлюбы іншы гулец камандыударыць па мячу найбольш удала.

Гулец можа не пакідаць горад пасля свайго ўдару, але гэта абавязкова трэба зрабіць пасля ўдару наступнага гульца каманды. Пры парушэнні гулец выдаляецца з гульні.

Капітан робіць удар апошнім, мяч яму падкідвае любы гулец са сваёй каманды.

Другая каманда імкнецца хутчэй падабраць мяч з зямлі, каб паспець “выбіць” гульцоў іншай каманды (прама або ад зямлі ці іншага канструкцыйнага збудавання), якія перабягаюць у гэты момант да кону ці з кону да горада.

Пры гэтым гульцам каманды, якая знаходзіцца ў полі, нельга рабіць больш трох крокаў з мячом, а трэба перакінуць мяч іншаму гульцу каманды.

За прабежку гулня прыпыняецца, гулец, які зрабіў прабежку, выбывае з гульні і вяртаецца ў гульню толькі пасля завяршэння гульнёвай актыўнасці пасля бліжэйшага ўдара наступнага гульца. Калі ў момант прабежкі, удзельнік супрацьлеглай каманды бяжаў з горада да кону, то ён перабівае мяч, бал камандзе не залічваецца. Калі ў момант прабежкі, удзельнік супрацьлеглай каманды бяжаў з кону ў горад, то ён вяртаецца ў горад і прыносіць бал сваёй камандзе.

Калі мяч трапляе ў гульца, які ўжо пераступіў лінію кону дзвюма нагамі, ён не лічыцца “выбітым”. Таксама не лічыцца “выбітым” гулец, калі ў яго трапіў мяч, які паслалі з-па-за межаў гульнёвага поля.

Калі мяч трапляе гульцу ў галаву, удзельнік, які бяжаў, прыносіць бал сваёй камандзе, а той, хто пасылаў мяч, выбывае з гульні да аднаго бала любой каманды. Калі відавочна, што гэта было зроблена наўмысна, камандзе залічваецца паражэнне ў дадзенай гульні.

Той, хто ўмысна стварае перашкодудля бегу гульца з процілеглай каманды, выдаляецца з гульні.

Бал залічваецца камандзе, калі:

  • гулец, які ўдарыў лаптой па мячу, прабегад горада да кону і вярнуўся ў горад і пры гэтым не быў “выбітым”;

  • гулец праціўніка зрабіў прабежку, а сам удзельнік каманды вяртаўся з кону да горада;

  • гульцу, які быжыць па полю, выпадкова трапілі мячом у галаву.

Каманды мяняюцца месцамі і бал не залічваецца, калі:

  • “выбілі” гульца, які бяжыць;

  • мяч гульцамі ў полі ловіцца ў рукі (“свяча”);

  • гулец каманды, якая падае мяч, бяжыць па-за межамі гульнёвага поля;

  • удзельнік пры ўдары лаптой па мячу заступае за лінію горада;

  • калі гулец не перасякае лінію кону дзвюма нагамі.

Сустрэча ідзе да дзвюх перамог адной каманды.

Першая і другая гульніпрацягваецца да 10балаў, трэцяя – да 5 балаў.