Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова.doc
Скачиваний:
97
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
168.45 Кб
Скачать
  1. Беларуская мова - форма нацыянальнай культуры беларусаў. Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця.

Беларуская мова – гэта нацыянальная мова беларускага народа. Яна мае шматвяковую гісторыю. Мова прайшла доўгі шлях свайго развіцця – ад мовы беларускай народнасці да сучаснай мовы беларускай нацыі.

У III тысячагоддзi да н.э. склалася славянская этнiчная супольнасць. Перыяд гэты працягваӯся да сярэдзiны I тысячагоддзя н.э. Славяне карысталiся мовая, якую у навуцы прынята называць праславянскай або агульнаславянскай. – першы перыяд агульнаславянскi.

У VI – VII ст. завяршылася рассяленне славян, ӯтварылiся 3гр славянскiх плямён (усходнiя, заходнiя, паӯднёвыя славяне). У наступныя стагоддзi на iх аснове склалiся асобныя славянскiя народнасцi.Беларуская народнасць сфармiравалась на аснове усходнеславянских плямёнаӯ - крывiчаӯ, дрыгавiчаӯ i радзiмiчаӯ. На працягу Х – ХIII ст карысталiсь адной письмовай (лiтаратурнай) мовай, помнiкам з´яӯляецца «Слова пра паход Ιгараӯ». Гэта першапачатковы этап у гiсторыi бел-ай лит-ай мовы.

Наступны этап ХΙΙΙ – ХVΙΙ ст. ён супадае з утварэннем i далейшым развiццём бел-ай народнасцi як вядучай супольнасцi ӯ складзе ВКЛ. Мову гэтага перыяда прынята называць – старабеларускай. Гэтая мова мела статус афiцыйнай дзяржаўнай мовы ў ВКЛ, таму ўжывалася ва ўсiх сферах грамадскага жыцця. На беларускай мове ўпершыню ў гiсторыi ўсходнiх славян на пачатку XVI стагоддзя з’ўявiлiся друкаваныя кнiгi. Пераклад i выданне на Беларусi рэлiгiйнай лiтаратуры звязаны з дзейнасцю такiх выдатных пiсьменнiкаў-асветнiкаў, як Францыск Скарына, Сымон Будны, Васiль Цяпiнскi, Пётр Мсціславец, Мялецiй Сматрыцкi, кнiгi якiх увасобiлi дэмакратызацыю царкоўнаславяншчыны ў напрамку больш зразумелага для чытача пiсьма.

Утварэнне Федыратыўнай дзяржавы – Рэчы Паспалiтай у вынiку аб’яднання Вялiкага княства Лiтоўскага з Польшчай (Люблiнскай унiяй 1569 г.) мела вынiкам значнае ўзмацненне польскага палiтычнага i культурнага ўплыву.

З канца XVI стагоддзя на Беларусi распаўсюджваецца лацiнская мова – афiцыйная мова Польскай дзяржавы. Яна пачынае выкарыстоўвацца ў судовай практыцы, навуковым ужытку, становiцца прадметам школьнага вывучэння.

У канцы XVIII стагоддзя беларускi народ апынуўся ў новых гiстарычных абставiнах. Некалi Вялiкая Рэч Паспалiтая пасля трох падзелаў памiж Аўстрыяй, Прусiяй i Расiяй у 1795 годзе перастала iснаваць. Беларускiя землi ўвайшлi ў склад Расiйскай iмперыi. Але ў складзе Расii Беларусь канчаткова страцiла дзяржаўнасць i нават сваю этнiчную назву, ператварыўшыся ў “Северо-западный край” iмперыi.

Царскi ўрад iгнаруе не толькi дзяржаўную самастойнасць, але i этнiчную, моўную, культурна-рэлiгiйную адметнасць беларускага народа. Загадам Мiкалая I у 1840 годзе на Беларусi ў якасцi афiцыйнай уводзiцца руская мова. Беларуская мова ў гэты i пазнейшыя часы ў афiцыйны ўжытак, пiсьменнасць, школы не дапускалася.

Канец ХVΙΙ i ӯсё ХVΙΙΙ ст. бел-ая мова знаходзiлась ӯ заняпадзе. Гэта зключны перыяд у гiсторыi старажытнай бел-ай лiтар-ай мовы. Ён прывёӯ да таго, што традыцыi былi па сутнасцi страчаны.

Перыяд новая бел-ай лiт-ай мовы прыпадае на ХΙХ – ХХ ст.

На пачатку ХХст. Падзеяй, што рашуча змянiла ӯмовы культурнага развицця народаӯ царскай Расii, была рэвалюцыя 1905-1907гг. Была знята забарона карыстацца бел-ай мовай. Гэта быӯ саамы плены перыяд у развiццi новай бел-ай лiтар-ай мовы за ӯвесь час яе адраджэння.

Новы этап у гiсторыi бел-ай лит-ай мовы звязаны з будаӯнiцтвам на пачатку 20-х гг. бел-ай дзяржавы. Беларуская мова набыла статус дзяржаўнай.

2. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання. Спрадвечна беларуская і запазычаная лексіка ( агульная характарыстыка ). Запазычаныя словы ў беларускай мове. Асноўныя прыметы запазычанняў са славянскіх і неславянскіх моў.

Лексiка бел мовы паводле паходжання дзелiцца на:

Спрадвечна беларускiя словы – словы, якiя засталiся ӯ спадчыну з больш старажытнай мовы – крынiцы або ӯзнiклi ӯ бел мове на базе уласных i запазычаных лексiчных сродкаӯ: сасна, трава, галава

- агульнаславянскiя – перайшлi ӯ спадчыну да ӯсходнiх, заходнiх i паӯднёвых славянскiх плямён ад старажытных славян 6-7ст: бор, лес, дуб, лiпа.

- усходнеславянскiя словы ӯзнiклi ӯ 6-14 ст. i з´яӯляюцца агульнымi для беларусаӯ, рускiх i ӯкраiнцаӯ: галка, пляменнiк, кошка, снягiр.

- уласна беларускiя словы пачалi ӯзнiкаць з 13 – 14 ст у перыяд самастойнага iснавання бел мовы: адвячорак, адкуль, амаль, жыхар, спадчына.

Запазычаныя словы – словы, якiя трапiлi ӯ бел мову з iншых моӯ у вынiку эканамiчных, навуковых, культурных сувязей: бульба, цыбуля, школа, лiфт

- славянскiя запазычаннi – з польскай i праз польскую з нямецкай, з рускай, з украiнскай i праз украiнскую з цюрскай.

- неславянскiя запазычаннi – з лiтоӯскай, з грэчаскай, нямецкай, англiйскай, галандскай, iтальянскай, фiнскай, японскай.

Асноӯныя прыметы запазычання:

  1. наяӯнасць у слове ф: фарба, шафа.

  2. пачатковае э, о i непрыставачнае а: эра, ода.

  3. спалучэннi ге, не, хе у коранi: агент, схема.

  4. спалучэннi бю, вю, кю, мю, ню, фю ӯ коранi: бюро, рэвю, кювет.

  5. спалучэннi двух галосных у коранi: аул, iдэал.

  6. цвёрдасць зычных д i т у спалучэннях дэ, ды, тэ, ты: дэтэктыӯ, дэвiдэнт, дыван.

  7. прыстаӯкi – а, акты -, архi -, контр -, рэ -, дэ-, дыс -, амфi -: амаральны, рэфармацыя, контрмера.

  8. суфiксы –iзм (-ызм), -iст (-ыст), -iр (-ыр) i iнш: арганiзм.