Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная работа, вариант №25.docx
Скачиваний:
14
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
56.01 Кб
Скачать

Тэма 25: Фарміраванне беларускай нацыі. Культура Беларусі другой паловы XIX ст. – пачатку XX ст.

План:

1. Асноўныя прыкметы беларускай нацыi, працэс iх станаўлення. Роля ў гэтым навуковага беларусазнаўства, літаратуры, выдавецкая дзейнасці.

2. Мастацтва і тэатр.

  1. Асноўныя прыкметы беларускай нацыi, працэс iх станаўлення. Роля ў гэтым навуковага беларусазнаўства, літаратуры, выдавецкая дзейнасці.

Нацыя (ад лац. natio - племя, народ) - гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі i тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці. Народнасць - форма моўнай, тэрытарыяльнай, эканамічнай і культурнай супольнасці людзей, якая утвараецца гістарычна у выніку кансалідацыі, зліцця плямён і папярэднічае утварэнню нацыі. Яна уласціва рабаўладальніцкаму і феадальнаму ладу. Асноўнымі прыкметамі народнасці з'яуляюцца: адносная агульнасць мовы, агульнасць тэрыторыі, культуры, пэуныя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць і саманазва.

Працэс станаўлення беларускай нацыі заняў дастаткова працяглы перыяд і адбываўся пад уздзеяннем геаграфічна-кліматычных, сацыяльна- эканамічных, палітычных, царкоўна-рэлігійных фактараў, а таксама агульнаеўрапейскіх этнічных тэндэнцый.

Вядома, што на мяжы III - II тыс. да н.э. сучасную тэрыторыю Беларусі засялялі плямёны фіна-уграў, якіх з пачаткам веку металаў змянілі балты. У час "Вялікага перасялення народаў" сюды з поўдня i захаду прыйшлi славяне, якія на працягу V - VIII стст. здолелi aсiмiлявaць мясцовае балцкае нaсельнiцтвa i утварыць новыя раннефеадальныя этнiчныя супольнaсцi крывiчоў, дрыгaвiчоў i рaдзiмiчaў. У далейшым у перыяд існавання стaрaжытнaбелaрускiх княстваў адбывалася актыўнае узаемадзеянне гэтых супольнасцей, што было выклікана дзяржaўнa-пaлiтычнaй i кaнфесiйнaй інтэграцыяй у межах Кiеускaй Русi. Менавіта у гэты перыяд завяршылася складванне тыповых для славян рыс культуры, мовы i сaмaсвядомaсцi. Разам з тым, прысутнасць у рэгiёне моцных цэнтрабежных тэндэнцый aбумовiлa адасабленне гэтых тэрыторый. Таму з сярэдзiны ХIII ст. i aктывiзaвaуся працэс складвання беларускай нaцыi.

Стымулюючым фактарам паскарэння кансалідацыі беларускага этнасу было утварэнне ВКЛ, у межах якога былi створаны неабходныя пaлiтычныя ўмовы ўтварэння беларускай нацыі. У межах ВКЛ была створана адзіная сістэма дзяржаўнага кiрaвaння, уведзена aдзiнaе заканадаўства, што сведчыла аб склaдвaннi сiстэмы палітыка-прававой цэнтрaлiзaцыi у крaiне, узмaцненнi палітычных сувязей пaмiж яе рознымi тэрыторыямі

Аднак пaлiтычнaе аб'яднанне не знішчыла цалкам лакальнай aўтaномнaсцi асобных зямель. Наяўнасць жа у грaмaдскa-пaлiтычным жыцці ВКЛ як аб'яднальных, так i сепaрaтысцкiх тэндэнцый ускладняла працэс фaрмiрaвaння беларускай нaцыі.

Што датычыць сацыяльных фактараў, то далейшае развіццё феадальных aдносiн, паступовае ўсталяванне прыгоннага права сaдзейнiчaлi кансалідацыі шмaтлiкiх катэгорый нaсельнiцтвa зямель Беларусі ў сацыяльныя групы з aгульнымi прaвaмi i aбaвязкaмi для кожнай з iх. Сфaрмiрaвaлiся чатыры асноуных сaслоуi: шляхта, духавенства, мешчанства i сялянства. Гэты працэс сaдзейнiчaў усталяванню больш шырокiх сувязей у межах кожнага саслоуя i пaмiж iмi.

Сукупнасць дзейнaсцi этнаўтваральных фактараў спрыяла фaрмiрaвaнню беларускай народнасці i тaкiх яе агульных прыкмет, як этнiчнaя тэрыторыя, адносная агульнасць мовы, своеасаблівая матэрыяльная і духоўная культура, этнічная самасвядомасць і саманазва.

Ядро этнічнай тэрыторыі беларускай народнасці ў асноўных рысах адпавядала арэалам рассялення яе старажытных продкаў - крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Тут адбыліся значныя змены ў мове ўсходнеславянскага насельніцтва. На працягу XIV - XV стст. у ёй развіваліся такія спецыфічныя рысы беларускай гаворкі, як цвёрдае "р", "дзеканне" і "цеканне", "аканне" і "яканне", прыстаўныя гукі на пачатку слова.

Фарміравалася гутарковая мова як сродак зносін паміж людзьмі. Матэрыяльная і духоўная культура беларускага этнасу базіравалася на шэрагу элементаў, атрыманых у спадчыну са старажытнарускага часу. Другой яе складовай часткай былі новаўводзіны, якія закранулі сямейны і абшчынны побыт, навуку і асвету, фальклор, звычаі і абрады, мастацтва. Трэцяй часткай комплексу культуры былі элементы, запазычаныя ў суседніх народаў.

У гэты час зацвердзіліся характэрныя для нашай тэрыторыі строі народнага адзення. На ўсёй тэрыторыі Беларусі былі распаўсюджаны саматканыя суконныя спадніцы з клятчатай ці паласатай тканіны, стракатыя безрукаукі, світкі, упрыгожаныя кажухі.

У XV - XVI стст. склалася і своеасаблівая духоўная культура новага этнасу. Былі выпрацаваны асноўныя віды і жанры беларускага фальклору: чарадзейныя казкі, абрадавая паэзія, песні (хрэсьбінныя, калыханкі, хаўтурныя, песні-плачы, валачобныя, вясельныя, жніўныя, жартоўныя). Узнік і новы эпічны жанр - гістарычныя песні і паданні. Жыццёвы і гаспадарчы вопыт народа знайшоў свай увасабленне у шматлікіх прыказках, прымаўках і загадках.

Першымі тэатральнымі відовішчамі былі карагоды, народныя гульні, прадстаўленні скамарохоў. Паступова ў карагодзе зараджалася драматычнае дзеянне, якое адлюстроувала розныя бакі жыцця. Узнік таксама народны лялечны тэатр - батлейка. У XVI ст. з'явіліся і новыя музычныя інструменты - скрыпка, цымбалы, дудка.

Адным са значных кампанентаў народнасці з'яуляецца самасвядомасць. У ВКЛ жыхар беларускіх зямель адрозніваў сябе ад іншых народаў. Значны час насельніцтва беларускай тэрыторыі ВКЛ называла сябе рускім i сваю мову рускай. Гэта ў значнай ступенi было абумоўлена тым, што нaсельнiцтвa гэтых зямель у пераважнай большасці прытрымлiвaлaся праваслаўя, або рускай веры. У выніку склалася так, што самасвядомасць i саманазва у беларусаў фaрмiрaвaлaся пазней за iншыя этнiчныя прыкметы. Але трэба адзначыць, што "рускае" нaсельнiцтвa ВКЛ ужо ў той час адрознівала сябе ад жыхароў Маскоўскай дзяржавы.

Тaкiм чынам, у ХV - ХVI стст. завяршыўся працэс фaрмiрaвaння беларускага этнасу пад уздзеяннем розных этнаўтвараючых фактараў.

Вырашальную ролю у пераутварэнні народнасцей у нацыі адыгрывалі капіталістычныя эканамічныя сувязі, фарміраванне ўнутранага рынку. Рэформа 1861 г., вызваліўшы сялян ад прыгоннай залежнасці, стварыла ўмовы для капіталістычнай перабудовы памешчыцкай i сялянскай гаспадарак. Рабочая сіла стала таварам, пашырыліся магчымасці яе міграцыі.

У працэсе станаўлення рыначнай эканомікі адбывалася разлажэнне саслоўяў феадальнага грамадства - дваран, сялян, рамеснікаў, гандляроў, купцоў i фарміраванне асноўных класаў капіталістычнага грамадства - пралетарыяту i буржуазіі. Сацыяльнай базай для фарміравання пралетарыяту з'явілася сялянская бедната, якой у Беларусі у канцы XIX ст. налічвалася 2,8 млн. чалавек, дробныя рамесленікі i гандляры, збяднелыя мяшчане i шляхта.

Беларуская нацыянальная буржуазія амаль цалкам складалася з заможных сялян i выхадцаў з дробнай шляхты. Яна была нешматлікай (у канцы XIX ст. у беларускай вёсцы налічвалася толькі каля 50 тыс. заможных гаспадароў), асноўныя капіталы краю - прамысловы, зямельны, гандлёвы, банкаўскі - знаходзіліся не ў яе руках, а ва ўласнасці яўрэйскіх, польскіх і рускіх прамыслоўцаў, памешчыкаў i купцоў. Раскіданая па вёсках, расколатая паводле канфесійнай прыналежнасці (праваслаўныя і католікі), беларуская нацыянальная буржуазія не ўсведамляла сваёй ролі ў нацыянальна-культурным адраджэнні і абыякава, іншы раз варожа ставілася да яго.

Слабасць нацыянальнай буржуазіі ў пэунай ступені замаруджвала працэс кансалідацыі беларускай нацыі. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвала i тое, што ў шматгранным жыцці беларускага горада у XIX ст. не выкарыстоўвалася, за нязначнымі выключэннямі, беларуская мова.

У канцы XIX ст. паступова стабілізавалася этнічная тэрыторыя беларусаў. Асновай яе ўтварэння стала наладжванне i развіццё гаспадарчых сувязей, якія пераадолелі эканамічную замкнёнасць асобных раёнаў i звязалі іх у адно кампактнае цэлае. Этнічная тэрыторыя беларусаў уваходзіла ў межы пяці заходніх губерняў Расійскай Імперыі. Яна ўключала поўнасцю Магілёўскую i Мінскую губерніі; Ашмянскі, Вілейскі, Дзісенскі, Лідскі i паўднёвую частку Свянцянскага павета Віленскай губерніі; Віцебскі, Гарадоцкі, Дрысенскі, Лепельскі i Полацкі паветы Віцебскай губерніі; Брэсцкі, Ваўкавыскі, Пружанскі, Гродзенскі, Кобрынскі i Слонімскі паветы Гродзенскай губерніі.

Галоўным арэалам кансалідацыі беларускай нацыі былі цэнтральная i паўночна-заходняя часткі Беларусі, найбольш развітыя у эканамічных, сацыяльных, палітычных i культурных адносінах. Тут пражывала амаль палова пісьменных беларусаў, адсюль выйшла большасць дзеячаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху i культуры таго перыяду. Сярэднебеларускія гаворкі склалі аснову беларускай літаратурнай мовы.

Працэс фарміравання беларускай нацыі закрануў i насельніцтва Палесся, якое, аднак, захоўвала моўныя i культурныя асаблівасці. На тэрыторыі ўсходняй часткі Беларусі працэсы нацыянальнай кансалідацыі ішлі больш запаволена, тут адчуваўся больш моцны расійскі ўплыў.

Што датычыцца нацыянальнага складу насельніцтва Беларусі, то паводле перапісу 1897 г., на тэрыторыі пяці заходніх губерняў пражывала 5 млн. 408 тыс. беларусаў, ,1 млн. рускіх, палякаў, украгнцаў, яурэяў, літоўцаў, латышоў. Польскае i літоускае насельнщтва канцэнтравалася ў асноўным у заходніх паветах Гродзенскай i Віленскай губерняў, рускае i латышскае - у пауночных паветах Віцебскай губерніі, украіскае - ў Кобрынскім i Брэсцкім паветах Гродзенскай губерніі. Яўрэйскае насельніцтва пражывала на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у гарадах i мястэчках. Сярод гараджан пяці заходніх губерняў яурэі складалі 53,5 %, а ва ўсім насельніцтве - 13,8 %.

Абсалютная большасць беларусаў жыла ў сельскай мясцовасці (больш за 90 %). Доля тых беларусаў-гараджан, якія гаварылі на роднай мове, складала ў сярэднім толькі 14,5 %. Асаблівасцю беларусаў як этнасу быў падзел паводле канфесійнай прыналежнасці на праваслаўных i католікау. Праваслаўная царква i каталіцкі касцёл не прызнавалі існавання беларускага этнасу, лічачы, што праваслаўныя беларусы ёсць рускія, а беларусы-католікі - палякі. У 1897 г. праваслаўныя сярод беларусаў складалі 81,2 %.

За 40 паслярэформенных гадоў колькасць жыхароў Беларусі падвоілася. У пачатку XX ст. прырост насельніцтва некалькі паменьшыўся. Гэта было звязана з развіццём міграцыйных працэсаў ў выніку класавай дыферэнцыяцыі i аграрнай перанаселенасці беларускай вёскі.

У другой палове XIX - пачатку XX ст. працягваўся працэс фарміравання мовы беларускай нацыі. Значныя змены адбыліся ў гутарковай мове. Iшло паступовае змешванне мясцовых дыялектаў, з'яуляліся новыя словы i тэрміны, паланізмы замяняліся русізмамі. Асабліва моцны ўплыў рускай мовы адчуваўся ў фанетычным складзе паўночна-усходніх беларускіх гаворак.

На аснове жывой гутарковай народнай мовы фарміравалася новая беларуская літаратурная мова. Яна не магла развівацца на базе старабеларускай мовы, якая з XVIII ст. фактычна стала мёртвай. Таму ў новых гістарычных абставінах крыніцай развіцця беларускай літаратурнай мовы з'явілася вусная народная творчасць. Беларускія пісьменнікі i паэты у сваіх літаратурных творах шырока выкарыстоўвалі народныя песні, казкі, прыказкі, прымаўкі, загадкі.

Дык якія ж яны, асаблівасці беларускага народа?

Першае, што кідаецца ў вочы, – гэта яго традыцыйная флуктуацыя паміж Усходам і Захадам, чаму ў немалой ступені садзейнічала перш за ўсё само геапалітычнае становішча Беларусі.

З гэтай агульнай асаблівасці вынікае і другая рыса менталітэту беларускага народа – адсутнасць у яго месіянскай свядомасці, пачуцця нацыянальнай перавагі перад іншымі народамі, нацыянальнай выключнасці. Патрыятызм, шчырая любоў беларусаў да сваёй Айчыны ніколі не перарасталі ў месіянізм і ваяўнічы нацыяналізм, чаго нельга ў поўнай меры сказаць аб польскім ці рускім менталітэце.

У параўнанні з рускім беларускі нацыянальны характар вызначаецца, на наш погляд, большым пастаянствам, устойлівасцю, пазбаўленасцю крайнасцей у выяўленні сваіх пачуццяў і эмоцый.

Існуюць слушныя меркаванні, што ў этнагенезе беларусаў немалую ролю адыграў так званы балцкі субстрат. Менавіта таму ў асобных псіхалагічных рысах (напрыклад, стрыманасць, вынослівасць і г. д.) беларусы нагадвалі балтаў, найперш літоўцаў.

Беларуская літаратурная мова развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратуры i часткова публіцыстыкі. У ёй пераважала побытавая лексіка, была слаба прадстаўлена вытворчая, юрыдычная, адміністрацыйна- канцылярская тэрміналогія. Iстотнай перашкодай развіццю беларускай пісьмовай мовы з'яулялася адсутнасць яе нарматыўнай граматыкі. Але паступова ішоў працэс складвання графічнай сістэмы, правапісных i граматычных норм, узбагачэння лексікі беларускай літаратурнай мовы.

Кансалідацыя беларускага этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці. З другой паловы XIX ст. стала ўсё больш актыўна ўжывацца назва "Беларусь" i этнонім "беларусы". Паводле перапісу 1897 г., беларускую мову лічылі роднай 74 % насельніцтва Беларусь Этнонім "беларусы" паступова выцясняў лакальныя тэрміны "ліцвіны", "чарнарусы". Аднак ён не меў яшчэ агульнаэтнічнага зместу. Існавалі рэгіянальныя назвы (палешукі), канфесіянізмы (рускія i палякі). Фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці садзейнічалі публікацыі ў другой палове XIX - пачатку XX ст. фундаментальных навуковых прац, прысвечаных беларускаму народу, яго мове, культуры i гістарычнаму мінуламу. Працы I.I. Насовіча, М.А. Дзмітрыева, Ю.Ф. Крачкоўскага, А.М. Семянтоўскага, М.Я. Нікіфароўскага, Я.Ф. Карскага, Е.Р. Раманава i іншых аўтараў аб'ектыуна засведчылі факт існавання самастойнага беларускага этнасу. Важнае значэнне на шляху абуджэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў адыгралі працы В.Ю. Ластоўскага, асабліва яго "Кароткая гісторыя Беларусі", дзе ўпершыню беларускі этнас разглядаўся як суб'ект пстарычнага працэсу.

Такім чынам, у другой палове XIX - пачатку XX ст. працягваўся i ў асноўным завяршыўся працэс фарміравання беларускай нацыі як сялянскай па сваёй прыродзе. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвалі слабасць нацыянальнай буржуазіі, беднасць i непісьменнасць большасці беларусаў, рэлігійны раскол i антыбеларуская скіраванасць праваслаўнай царквы i каталіцкага касцёла, школы, друку, дзяржаўных устаноў, якія адмаулялі існаванне беларускага этнасу i усіх беларусаў лічылі альбо рускімі, альбо палякамі. Да пачатку XX ст. цалкам не завяршылася складванне нацыянальнай літаратурнай мовы i фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Гэтыя працэсы працягваліся ў наступныя дзесяцігоддзі XX ст.

Вывад. Фарміраванне беларускай нацыі працягвалася павольна і паступова. Гістарычны лёс складаўся такім чынам, што на працягу многіх стагоддзяў беларусам прыйшлося зведаць як перыяды сапраўднай магутнасці, росквіту беларускай дзяржаўнасці і культуры, так і працяглыя перыяды ўсеагульнага заняпаду, штучнага падаўлення нацыянальнай самабытнасці беларусаў, адмаўлення іх багатай духоўна-культурнай спадчыны. Аднак і ў самых неспрыяльных, цяжкіх для развіцця ўмовах беларускі народ усё ж ніколі поўнасцю не страчваў свайго нацыянальнага аблічча, захоўваў свае самыя адметныя рысы і якасці. Напэўна, інакш склаўся б лёс беларускай літаратурнай мовы і нават народнасці, каб не выдавецкая дзейнасць вядомых беларускіх навукоўцай мінулага, якія зрабілі велізарны ўклад у нацыянальную самасвядомасць беларусаў. Літаратура, навуковыя работы спрыялі таму, што беларуская нацыя захавалася да нашых дзён і будзе захоўвацца нашымі паслядоўнікамі.