Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай

.docx
Скачиваний:
14
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
56.12 Кб
Скачать

Першачарговую ўвагу літвіны скіравалі на вырашэнне пытання аб кампе-тэнцыі ўрадаў Княства. Найперш мелася на ўвазе ўрэгуляванне паўнамоцтваў земскага маршалка ВКЛ Яна Хадкевіча і маршалка вялікага Каралеўства Польс-кага Яна Фірлея. 4 ліпеня паслы Віленскага ваяводства заявілі, што нічога аб-мяркоўваць не будуць, пакуль не вырашыцца гэты канфлікт, спрэчкі па пытан-нях кампетэнцыі ўрадаў маршалкаў адбываліся і ў сенаце. Калі польскія паслы 16 ліпеня вырашылі прыступіць да абмеркавання захадаў па абароне ВКЛ, земскія паслы Княства зноў заявілі, што ні ў якіх нарадах браць удзел не бу-дуць, па­куль не вырашыцца спрэчка вакол урадаў маршалкаў. 17 ліпеня на сумесным пасяджэнні сената і пасольскай ізбы, пры ўдзеле Жыгімонта Аўгуста, гаспадарскі маршалак Мальхер Сноўскі ад імя ўсіх паслоў ВКЛ яшчэ раз пац-вердзіў пазіцыю літвінаў. Такая настойлівасць сенатараў і паслоў Княства пры-мусіла Жыгімонта Аўгуста 19 ліпеня выдаць пастанову, якая часова рэгулявала кампетэнцыю земскіх і дворных маршалкаў Каралеўства і Княства. На пася-джэннях сената вялікі маршалак Каралеўства Польскага даваў галасы польскім сенатарам, маршалак земскі ВКЛ - літвінам. На сеймах у Польшчы ўлада нале-жала маршалку Каро­ны, калі сейм адбываўся б у ВКЛ, то ўсе прэрагатывы меў бы маршалак Княства. Судовая ўлада польскага маршалка не распаўсюджва-лася на літвінаў, іх судзіць мог толькі літвін. Змешаныя справы павінны былі разглядаць абодва маршалкі. Разам яны мелі правы прымаць замежныя пасольствы. Земскаму маршалку ВКЛ надавалася частка горада, у якой ён павінен быў раздаваць гасподы сенатарам і паслам Княства. Канчатковае ўрэгуляванне кампетэнцый маршалкоўскіх урадаў было адкладзена да наступ-нага сейма. Падобным чынам былі ўрэгуляваны паўнамоцтвы іншых дворных ураднікаў ВКЛ і Каралеўства Польскага.

Наступнай задачай, якую павінен быў вырашыць сейм, стала вызначэнне захадаў па абароне ВКЛ. Сенатары Княства выказаліся за наём войска, вядзен-не наступальнай вайны і выступілі супраць склікання паспалітага рушэння, якое прынесла б дзяржаве болей страт, чым карысці. Для найму жаўнераў неабходны былі фінансавыя сродкі, г.зн. новыя падаткі, асноўны цяжар якіх лёг бы на сярэднюю і дробную шляхту. Верагодна таму земскія паслы ВКЛ, перад тым як падаваць свае меркаванні наконт абароны, прасілі караля лікві-даваць у Княстве цяжкія, ухваленыя раней паборы, адмовіліся ад пастаяннага (наёмнага) войска і выказа­лся за супольнае з палякамі паспалітае рушэнне. У выніку спрэчак, па­слы падтрымалі намеры Жыгімонта Аўгуста весці ў будучым вайну і ўсё ж згадзіліся на падатак. Пачынаючы з 3 жніўня ў пасольскай ізбе пачалі ўзгадняць умовы пабору на абарону. Да 11 жніўня падатковы універсал быў канчаткова ўзгоднены паміж Жыгімонтам Аўгустам, сенатарамі і пасламі. Таксама было вырашана накіраваць у Маскоўскую дзяржаву вялікае пасольс-тва Рэчы Паспалітай. 3 гэтай інфармацыяй з сейма ў Маскву накіраваўся ганец Андрэй Халецкі.

На працягу сейма літвіны неаднаразова ўздымалі пытанне аб статусе Інфлянтаў у складзе Рэчы Паспалітай. Прадстаўнікі ВКЛ яшчэ 1 ліпеня дамага-ліся, каб паслы ад гэтай правінцыі прысягалі разам з імі. За далучэнне Інфлян-таў да Княства выступаў Ян Хадкевіч – інфлянцкі адміністратар і гетман. Аднак палякі выказалі свае прэтэнзіі на Інфлянты, і прынясенне прысягі было перене-сена надалей. 1 жніўня земскія паслы ВКЛ прадставілі ў ізбе свае артыкулы, якія не паспелі падаць на абмеркаванне сената і караля раней. У першым артыкуле літвіны прапаноўвалі далучыць Інфлянты да Княства. Зноў польскі бок выступіў адназначна су­праць, і артыкулы адправілі на дапрацоўку.

11 жніўня было выдадзена пацвярджэнне уніі паміж ВКЛ і КП. Другі артыкул гэтага прывілея на вечныя часы зацвярджаў далучэнне да Кароны зямель Валыні, Кіеўшчыны, Падолля і Падляшша. Варшава станавілася месцам правядзення вальных сеймаў РП, быў таксама вызначаны парадак месц у сенаце. У выніку па-за сена­там аказаліся князь слуцкі, падскарбі дворны, шэраг дворных ураднікаў (напрыклад, падчашы, крайчы, стольнік), гаспадар-скія маршалкі. Як спробу ўвесці ў межы сената РП прадстаўнікоў арыстакра-тычных родаў, якія раней уваходзілі ў склад паноў-рады ВКЛ, можна разгля-даць прось­бу літвінаў аб утварэнні новых ваяводстваў: Гарадзенскага і Ковен-скага. Аднак Жыгімонт Аўгуст адхіліў гэтую прапанову. Пэўнай кампенсацыяй можна лічыць утварэнне пасадаў смаленскіх ваяводы і кашталяна, нягледзячы на тое, што Смаленскае ваяводства яшчэ з пачатку XVI ст. знаходзілася ў скла-дзе Маскоўскай дзяржавы.

Паслы развіталіся з Жыгімонтам Аўгустам 12 жніўня, і сейм афіцыйна завяршыў працу. Інфлянты пераходзілі ў агульнае падпарадкаванне Княству і Каралеўству, дакладнае вызначэнне статуса правінцыі адкладвалася да нас-тупнага сейма. Была прынята канстытуцыя аб удакладненні Статута ВКЛ 1566 г. Паводле яе неабходна было вялікакняскае права прывесці ў адпаведнасць з польскім, а праект удакладненняў камісія мелася прадставіць на будучым вальным сейме. Шэраг важных пытанняў застаўся нявырашаным. На наступны сейм быў перанесены разгляд фінансавага забеспячэння нашчадкаў Жыгімон-та Аўгуста, механізму існавання краіны ў бескаралеўе, спосабу і месца элекцыі, заснавання паста­яннага дзяржаўнага скарбу, судовай рэформы.

Першае ўражанне ў Княстве ад вынікаў уніі было шокавым, прычым як для магнатаў, так і для шляхты, якая ў свой час дамагалася злучэння з Польш-чай. Вышэйшай знаці Люблінская унія пагражала поўнай стратай былога палі-тычнага вяршанства ў ВКЛ. Сейм, дзе магнацтва праводзіла свае рашэнні, юрыдычна перастаў існаваць. У агульны ж сенат Рэчы Паспалітай шмат былых радных проста не трапілі. Ды і тыя нешматлікія галасы сенатараў з Княства заглушаліся больш шматлюдным польскім прадстаўніцтвам у сенаце Рэчы Паспалітай. Toe ж самае адбывалася і ў сейме, дзе са 180 абраных на сейміках па ўсёй Рэчы Паспалітай паслоў толькі 46 прыходзіліся на ВКЛ (з іх 34 - з бела-рускіх паветаў).

Палітычная дыскрымінацыя дапаўнялася эканамічнай. Дазвол польскай шляхце атрымліваць зямельныя ўладанні ў межах Княства стварыў небяспеч-нага канкурэнта для мясцовай знаці. Большая частка пануючага класа ВКЛ у апошняй трэці XVI ст. праяўляла незалежніцкія, антыпольскія настроі. Вяліка-княскія палітыкі імкнуліся вывесці дзяржаву з таго тупіка, у якім яна апынулася ў выш­ку Люблінскай уніі. Дзяржаўнымі дзеячамі ВКЛ, сеймікавымі дэпутатамі не аднойчы выказвалася польскім "братам" патрабаванне аб вяртанні паўднё-вых зямель як да заключэння уніі, так і ў паслялюблінскі перыяд.

Асноўнымі канфліктнымі момантамі ў адносінах ВКЛ з Польшчай доўгі час з'яўляліся і грашовыя ўзаемаразлікі, што тычыліся ў першую чаргу фінанса-вання войска, знешнепалітычных ваенных і дыпламатычных акцый. Вядома, што як толькі быў падпісаны акт Люблінскай уніі, сейм 12 жніўня 1569 г. зац-вердзіў так званы "паборавы універсал", які значна павялічыў падаткі. Праз 20 гадоў яны павялічыліся ў 1,5—2 разы.

Памежныя спрэчкі працягваліся дзесяцігоддзямі, яны сталі традыцыйны-мі для шляхецкага абмеркавання на павятовых сейміках і гене­ральных сеймах. Каб аслабіць антыпольскія настроі сярод вялікакняскай шляхты, час ад часу кароль і вальны сейм Рэчы Паспалітай прымалі кампрамісныя рашэнні.

Такім чынам, адносіны паміж двума суб'ектамі Рэчы Паспалітай – ВКЛ і Польшчай пасля Люблінскай уніі складваліся даволі неадназначна. У апошняй трэці XVI ст. шляхта беларускіх зямель успрымала Польшчу як заходнюю сусед-ку, да якой мела шмат прэтэнзій – тэрытарыяль-ных, памежных, фінансавых. Тым не менш федэратыўная еднасць была "праверана" і вытрымана падчас трох бескаралеўяў 70-80-х гг. XVI ст. Польска-вялікакняскія адносіны будавалі-ся не столькі на артыкулах акта Люблінскай уніі, колькі на аснове дзяржаўна-заканадаўчых рэалій, якія абаранялі інтарэсы ВКЛ.

Кампраміснае суіснаванне дзвюх дзяржаў пры ўзаемным неўмяшаль-ніцтве ва ўнутраныя справы адна другой гарантавала ім збліжэнне. Першыя дзесяцігоддзі XVII ст. адзначаліся супольнымі ўсходнімі выправамі, абаронай ад ворагаў, а таксама агульнай патрэбай захавання сваіх правоў і вольнасцей. Усё гэта паспрыяла далейшай інкарпарацыі шлях­ты ВКЛ у "польскі народ шляхетны". Ужо ў 20-я гг. XVII ст. назіралася аб'яднанне палітычных інтарэсаў шля-хецкіх станаў Польшчы і ВКЛ.

Літаратура

Дневник Люблинского сейма 1569 года: Соединение Великого Княжества Литовского с Королевством Польским.

Довнар-Запольский М. Польско-литовская уния на сеймах до 1569 года. – М., 1897.

Лойка П.А. Шляхта беларускіх зямель у грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай другой паловы XVI – першай трэці XVII ст. – Мн., 2002.

Любавский М.К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно. – М., 1910.

Новік Я.К., Марцуль Г.С. Гісторыя Беларусі: падручнік: у 2 ч. Ч. 1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г. – Мн.: Выш. шк., 2006.

Пичета В.И. Белоруссия и Литва XV – XVI в. (Исследования по истории социально-экономического, политического и культурного развития). – М., 1961.

Соловьев С.М. История России с древнейших времен. – М., 2001.

Чигринов П.Г. Очерки истории Беларуси. – Мн.,2000.

Янушкевіч А. Унія з Каронай ва ўнутранай палітыцы ВКЛ перад Люблінскім соймам 1569 г. // Беларускі гістарычны агляд. 2003.