Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ист.бел..doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
29.04.2019
Размер:
370.69 Кб
Скачать

1. Прадмет, мэты і задачы вывучэння “Гісторыя Беларусіі”. Перыядызацыя гісторыя Беларусі.

Гiсторыя”, што ў перакладзе на родную мову азначае – звесткі аб мiнулым, аб перажытым.

Ва ўмовах сучаснай цывiлiзацыi тэрмiн “гiсторыя” выкарыстоўваецца ў некалькiх выпадках:

па-першае, калi iдзе размова аб гiсторыi ўсяго свету цi гiсторыі кантынентаў і па-другое, – пра навуку, якая даследуе мінулае асобных краін ці народаў, у тым ліку мінулае нашай Бацькаўшчыны. Таму прадметам гістарычнай навукі з’яўляецца гістарычны працэс, які тычыцца развіцця гаспадаркі, знешняга і ўнутранага жыцця краіны, міжнародных адносін, дзейнасці гістарычных асоб.

Адным словам, гісторыя – гэта фундамент , на якім будуецца жыццё народу і хто не ведае гісторыі, той не мае будучыні.

Функцыі: пазнавальная і інтэлектуальна-развіццёвая.

Мэты і задачы вывучэння курса “Гісторыя Беларусі” ў ВНУ:

1.Паглыбіць тэарэтычныя веды студэнтаў, каб бачыць наша грамадства ў дынаміцы развіцця і свабодна арыентавацца ў сучаснай палітыцы.

2.Ускалыхнуць у іх цікавасць да гістарычных каранёў свайго роду, продкаў, выклікаць нацыянальны гонар за ўклад беларусаў ў скарбонку сусветнай гісторыі.

3.Пашырыць гуманітарную падрыхтоўку будучых спецыялістаў, зацвердзіць у іх мараль гуманізму і пакланення перад агульначалавечымі каштоўнасцямі.

4.Узброіць студэнтаў глыбокімі ведамі гераічнай гісторыі беларускага народа і на іх аснове сфарміраваць высокародныя патрыятычныя пачуцці, нацыянальную самасвядомасць, гонар за сваю Радзіму.

Перыядызацыя:

1)старажытны (100 тыс. г. да н.э. – V ст. н.э.);

2)сярэднія вякі (VI ст. н.э. – XV ст. н.э.)

а) VI-X – першы перыяд сярэднявечча

б) X-XII – класічнае

в) XII-XV – познее

3)новы час (XVI ст. – пачатак XX ст.);

4)навейшы час (з 1914 г. па сённяшні дзень).

2. Крыніцы па гістрыі Беларусі, гісторыя беларускага мінулага.

Этнаграфія – навука, якая вывучае матэр’яльную і духоўную куьтуру народа.

Архіялогія – вывучае рышткі рэчаў першабытнага, антычнага, серадневяковага грамадзянстваў.

Антрапалогія – навука, якая вывучае паходжанне, эвалюцыю, заканамернасці фізічнай арганізацыі чалавека.

Тапаніміка – навука аб паходжанні геанрафічных назвау.

Лінгвістыка – навука, якая вывучае фун-цыі мовы, яе развіцце і узаемадзенне моў.

Беларускія летапісы.

3. Даіндаеўрапейскі перыяд гісторыі Беларусі (40-2 тыс. Да н.Э.)

Даіндаеўрапескі перыяд – 40 тыс. г. да н.э. – 3-2 тыс да н.э.

Юравічы і Бердыж – самыя старажытныя пасяленні, ім 23025 тыс. гадоў.

Першае пранікненне людзей на тэрыторыю Беларусі адбылося толькі ў верхнем палеаліце, прыкладна 100 тыс. гадоў таму назад. Гэта былі неандэртальцы, аб чым сведчаць знаходкі архаічных крамянёвых вырабаў. Галоўнымі заняткамі неандэртальцаў былі паляванне і збіральніцтва. Пачаўся даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі.

1)З верхнім палеалітам звязана ледніковая эпоха (16 – 8 тыс. гг. да н.э.), калі адбылося некалькі абледзяненняў тэрыторыі сучаснай Беларусі. Сталае засяленне Беларусі звязана з прыходам краманьёнцаў(40-35 тыс. год таму назад). Стаянкі, якія сведчаць аб іх наяўнасці, знаходзяцца каля вёсак Бердыж каля р. Сож і Юравічы ў Чачэрскім і Калінкавіцкім раёнах Гомельскай вобласці(23-26 тыс. год таму назад). На гэтых стаянках пражывала прыблізна 50 чалавек.Краманьёнцы вырабляюць больш разнастайныя і дасканалыя прылады працы(ручныя рубілы, скрабкі, дзіды); Існавала раннеродавая абшчына. Некалькі абшчын аб’ядноўваліся ў род, спачатку мацярынскі. Род быў уласнікам пэўнай тэрыторыі, вёў калектыўную гаспадарку, меў агульную маёмасць. У вельмі цяжкіх умовах жыцця чалавек вымушаны быў навучыцца здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жыллё, удасканальваць спосабы палявання на буйных жывёл.

2)У эпоху мезаліту(9-5 тыс. г. д.н.э.) з тэр-рыі Беларусі канчаткова зыходзіць ледавік, што стварае падставы для суцэльнага засялення чалавекам тэр-рыі Беларусі. Для жыцця і побыту людзей была характэрна радавая арганізацыя. Радавыя абшчыны аб’ядноўваліся ў плямёны. Асноўныя прылады працы вырабляліся з крэмню (крэмніевыя пласціны, сякеры, цяслы, разцы, скрабкі, скоблі), дрэва або касці. Быў вынайдзены лук, які змяніў характар палявання. Памочнікам чалавека на паляванні стаў сабака. Значнае месца займала рыбалоўства. 

3)Камены век завяршыўся эпохай новага каменнага веку – неаліту (к.5 – к.3 тыс. гг. да н.э.). У гэты пер-яд адбываецца здабыча крэменю шахтавым спосабам(пас. Краснасельскі Ваўкавыскага раёну). Вытворчая гаспадарка яшчэ адсутнічала. Насельніцтва па-ранейшаму займалася збіральніцтвам, паляваннем і рыбнай лоўляй. Акрамя лука на паляванні сталі прымяняць лоўчыя ямы і пасткі. Вынайшлися сетки для рыбалоўства. З’явіліся гліняны посуд, прадзенне і ткацтва. Удасканальваліся прылады працы: сякера, цясла, долата. Прыкладна ў 4 тысячагоддзі да н.э. у Падзвінні і Падняпроўі з’явілася фіна-угорскае насельніцтва. Іх дачыненні з мясцовым насельніцтвам на сённяшні дзень застаюцца невысвятленнымі. Аднак вядома, што фінаўгорцы пакінулі спадчыну, тапанімічныя помнікі(назвы рэк і азёр: рэкі Нарва, воз. Нарач і г.д.). па свайму цывілізацыйнаму узроўню паляўнічыя фінаўгры былі не вышэй абарыгенаў, якія насялялі тэрыторыю Беларусі. А на крайнім паўднёвым захадзе Папрыпяцця – невялікія групы індаеўрапейскага насельніцтва. Пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркі – земляробства і жывёлагадоўлі. Гэты вялікі ў гісторыі чалавецтва гаспадарчы пераварот атрымаў назву неалітычнай рэвалюцыі, або першай цывілізацыйнай рэвалюцыі.