- •1.Аб’ект і прадмет краязнаўства. Формы і віды арганізацыі краязнаўчай працы.
- •2.Значэнне гістарычнага краязнаўства ў навучанні і выхаванні школьнікаў.
- •3.Крыніцы і метады гістарычнага краязнаўства.
- •4.Перыядызацыя этнаграфічнага і краязнаўчага вывучэння Беларусі.
- •5.Назапашванне этнаграфічных звестак і краязнаўчага матэрыялу ў IX – XVIII стст.
- •6.Першыя спробы навуковага вывучэння Беларусі. Краязнаўчыя даследаванні першай паловы хіх ст.
- •7.Станаўленне краязнаўства Беларусі ў другой палове XIX ст.
- •8.Краязнаўчыя даследаванні Беларусі ў пачатку хх ст.
- •9.Пачатак савецкага перыяду ў развіцці беларускага гістарычнага краязнаўства. Краязнаўства і палітыка беларусізацыі. Згортванне этнаграфічных і краязнаўчых даследаванняў у 1930-40 гады.
- •10.Развіццё беларускага гістарычнага краязнаўства ў 1945-80-я гады.
- •11.Сучасны стан гістарычнага краязнаўства Беларусі.
- •12.Тыпалагізацыя помнікаў гісторыі і культуры. Ахова і выкарыстанне археалагічных і архітэктурных помнікаў Беларусі.
- •14.Дзейнасць органаў савецкай улады па ахове помнікаў.
- •15.Закон Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”.
- •16.Засяленне Магілёўшчыны. Археалагічная перыядызацыя яе старажытнай гісторыі.
- •17.Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Магілёўшчыны. Праблема заснавання горада Магілёва.
- •18.Магілёўшчына ў складзе Вялікага Княства Літоўскага.
- •19.Магілёўшчына ў складзе Рэчы Паспалітай.
- •20.Росквіт сярэднявечнага Магілёва. Асаблівасці функцыянавання магілёўскага гарадскога самакіравання. Асноўныя этапы будаўніцтва і існавання будынка гарадской ратушы.
- •21.Магілёўшчына ў складзе Расійскай імперыі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.
- •22.Магілёўшчына ў складзе Расійскай імперыі ў другой палове хіх ст. - пачатку хх ст.
- •23.Магілёў губернскі: гарадская планіроўка, гаспадарка, культура.
- •24.Лютаўская і Кастрычніцкая 1917 г. Рэвалюцыі, грамадзянская вайна і інтэрвенцыя (1918-20) на Магілёўшчыне.
- •25.Гады сацыялістычнага будаўніцтва ў міжваенны перыяд на Магілёўшчыне.
- •26.Баявыя дзеянні ў гады Вялікай Айчыннай вайны на Магілёўшчыне.
- •27.Партызаны і падпольшчыкі Магілёўшчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны
- •28.Пасляваеннае аднаўленне і развіццё Магілёўшчыны. 1945 – 1991 гг.
- •29.Магілёўская вобласць у перыяд станаўлення Рэспублікі Беларусь (1991-2016).
- •30.Геральдыка Беларусі ў краязнаўчай працы. Гісторыя дзяржаўных гербаў Беларусі. Гербы гарадоў Магілёўшчыны.
- •31.Тапаніміка Беларусі. Формы назваўтварэнняў геаграфічных і гістарычных аб’ектаў.
- •32.Архітэктура і дойлідства. Паняцце “помнік архітэктуры”. Зараджэнне архітэктуры.
- •33.Архітэктурныя стылі і іх адметнасці на беларускіх землях.
- •34.Візантыйская і раманская архітэктура на беларускіх землях. Архітэктура і горадабудаўніцтва ў хі-хііі стст.
- •35.Готыка на Беларусі. Будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі.
- •36.Рэнесанс і барока на Беларусі.
- •37.Класіцызм і яго асаблівасці на Беларусі.
- •39.Постмадэрн у архітэктуры Беларусі хх ст.
- •40.Памятныя мясціны і мемарыяльныя комплексы Беларусі.
- •41.Архітэктурныя помнікі і памятныя мясціны Магілёва.
- •42.Выкарыстанне краязнаўчага матэрыялу на ўроках гісторыі.
- •43.Краязнаўчы факультатыў і школьны краязнаўчы гурток.
- •44.Школьны краязнаўчы музей: этапы стварэння і формы дзейнасці.
- •45.Краязнаўчая экскурсія, паход, экспедыцыя.
- •46.Экспазіцыйная, навукова-даследчая, фондавая праца абласных і раённых краязнаўчых музеяў.
1.Аб’ект і прадмет краязнаўства. Формы і віды арганізацыі краязнаўчай працы.
Краязнаўства – гэта ўсебаковае вывучэнне асобнага рэгіёну ці населенага пункта мясцовым насельніцтвам, а таксама спецыялістамі навуковых устаноў. Важна ўсведамляць, што тэрмін “краязнаўства” разглядаецца як комплекс навуковых дысцыплін і ўсебаковае вывучэнне краю мясцовымі жыхарамі, а таксама як грамадскі рух, які аб’ядноўвае мясцовае насельніцтва.
Аб’ектам пазнання ў краязнаўстве з’яўляецца тэрыторыя, мясцовасць, што вызначаецца паняццем “край” ці “рэгіён”. Край – канкрэтная частка тэрыторыі дзяржавы, якая звычайна супадае з адзінкамі сучаснага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення і вызначаецца з улікам змяненняў гістарычных меж, а таксама фізіка-геаграфічных, прыродна-кліматычных, геалагічных, эканамічных і іншых крытэрыяў раяніравання.
Дзейнасць краязнаўцаў накіравана на вывучэнне асобных тэрыторый у межах краіны. Краязнаўцы сцвярджаюць, што непаўторныя ў часе комплексы з’яў, іх істотныя рысы самі сабой утвараюць у свядомасці краязнаўца-даследчыка прасторавыя межы рэгіёну. Лічыцца, што вельмі малая тэрыторыя – дом, вуліца, якія не адлюстроўваюць з неабходнай паўнатой пералічаных сукупнасцей і сувязяй, не могуць называцца краем, аднак з’яўляюцца аб’ектамі краязнаўчага вывучэння. На тэрыторыі краю аб’ектамі вывучэння з'яўляюцца розныя з’явы, працэсы, канкрэтныя людзі, помнікі, прадпрыемствы і інш. Таму ў краязнаўстве сфарміраваліся розныя прадметныя сферы вывучэння вызначанай мясцовасці: яе прыроды, эканомікі, дэмаграфіі, гісторыі, мовы, культуры, мастацтва. На іх аснове сфарміраваліся галіны краязнаўства. Галіновае краязнаўства паглыблена вывучае асобныя кірункі: гістарычны, геаграфічны, этнаграфічны, літаратурны, тапанімічны, мемарыяльны, ахову помнікаў і інш. Сярод шматлікіх галін развіваецца і бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства. Развіваецца і комплекснае краязнаўства, якое разглядае ўсе звесткі ва ўзаемасувязі.
2.Значэнне гістарычнага краязнаўства ў навучанні і выхаванні школьнікаў.
У сваёй дзейнасці краязнаўцы выкарыстоўваюць вялікае кола крыніц. Да краязнаўчых крыніц адносяцца крыніцы ўсіх відаў, якія заключаюць інфармацыю, звесткі аб тым ці іншым краі. Крыніцы падзяляюцца на рэчавыя, пісьмовыя, аўдыёвізуальныя і машыначытальныя.Рэчавыя крыніцы – гэта любыя аб'екты матэрыяльнай культуры: вынікі археалагічных раскопак (старажытныя прадметы, забудаванні або пахаванні, тое, што захавалася на зямной паверхні, пад зямлёй і пад вадой), этнаграфічных экспедыцый (вопратка, гаспадарчыя рэчы і інш.), прыродных даследаванняў (узоры мінералаў), розныя вырабы: прадукты вытворчасці (хлеб), прылады працы, бытавыя рэчы, упрыгожванні і інш.Пісьмовыя – гэта рукапісныя, друкаваныя і машыначытальныя тэксты. Пісьмовыя крыніцы падзяляюцца на две асноўныя групы: актавага (дакументальнага) і літаратурнага (апавядальнага) характару. Да крыніц актавага характару адносяць заканадаўчыя матэрыялы, юрыдычныя дакументы, афіцыйную перапіску, статыстычныя даныя. Да крыніц літаратурнага характару – летапісы, хронікі, мемуары, запісы, дзённікі, прыватныя пісьмы і інш. Пісьмовыя крыніцы ствараюцца чалавекам, таму адлюстроўваюць рэчаіснасць і суб'ектыўны светапогляд чалавека (пісьменніка, вучонага, падарожніка). Пісьмовыя крыніцы – гэта прадукты гістарычнай рэчаіснасці пэўнага часу. Яны і частка той рэчаіснасці, і вобраз яе адначасова. Рэальнасць праз уяўленне чалавека своеасабліва і шматпланава адлюстроўваецца ў іх з такой паўнатой і разнастайнасцю, што стварае магчымасць больш познім даследчыкам пазнаваць гэту назаўсёды адышоўшую, непаўторную рэчаіснасць.Друкаваныя крыніцы маюць разнастайны характар і падзяляюцца па відах (кнігі, брашуры, лістоўкі, газеты, часопісы, ноты і інш.).Аўдыёвізуальныя крыніцы – гуказапісы ўдзельнікаў важных падзей у краі, знакамітых ураджэнцаў, творы выяўленчага мастацтва, кінафотафонадакументы, прысвечаныя краю.Машыначытальныя крыніцы – інфармацыя на CD-ROM, DVD-ROM, у аддаленым доступе. Створаны шматлікія сайты адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, населеных пунктаў, прысвечаныя знакамітым людзям і іншыя, колькасць і інфармацыйная насычанасць якіх бесперапынна павялічваюцца.Краязнаўчы падыход – гэта асноўны метад краязнаўства. У краязнаўстве таксама выкарыстоўваюцца метады вывучэння дакументальных крыніц, даследавання прадметаў матэрыяльнай культуры, палявыя даследаванні і назіранні, анкетаванне, картаграфаванне, бібліяграфічныя і іншыя метады.