Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

3. Дзейнасць Францыска Скарыны

.docx
Скачиваний:
149
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
37.03 Кб
Скачать

* * *

Распачатае Ф. Скарынам кнігадрукаванне хутка пашырылася на іншыя гарады Беларусі. Выдатнымі прадаўжальнікамі асветніцкіх традыцый Ф. Скарыны сталі Сымон Вудны (1530—1593) і Васіль Цянінскі (1540—1603). Гуманіст, тэолаг, рэлігійны рэфарматар, філолаг, гісторык, С. Будны заснаваў у Нясвіжы друкарню і выдаў у 1562 г. на беларускай мове «Катэхізіс» (кнігу аб хрысціянскіх догматах у пытаннях і адказах) і трактат «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам». Дзеяч рэфармацыйнага руху, пісьменнік, гуманіст-асветнік, В. Цяпінскі заснаваў у сваім радавым маёнтку Цяпіна друкарню і ў 1580 г. выдаў «Евангелле», тэкст якога надрукаваны ў два слупкі на старабеларускай і царкоўнаславянскай мовах. Да «Бвангелля» В. Цяпінскі напісаў палымяную патрыятычную прадмову.

На Беларусі працягвалі сваю выдавецкую дзейнасць пасля ад'езду з Масквы Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец. Спачатку яны працавалі ў мястэчку Заблудаве. Потым Іван Фёдараў пераехаў на Украіну, а Пётр Мсцілавец у Вільню, дзе ў доме беларускіх купцоў Мамонічаў заснаваў новую друкарню. 3 друкарні Мамонічаў выйшлі першыя друкаваныя помнікі беларскага і літоўскага заканадаўства «Трыбунал» і «Статут Вялікага княства Літоўскага». У Вільні таксама дзейнічала брацкая друкарня, якая выдавала падручнікі, палемічыя артыкулы. У XVII ст. шырока разгарнулася кнігадрукаванне і ва Усходняй Беларусі:у Магілёве і мястэчку Куцейна пад Оршай. Тут з 1630 г. працаваў вядомы друкар Спірыдон Собаль, які выпускаў танныя кнігі для пачатковага навучаняя і хатняга чытання. У Магілёве ў канцы XVII ст. працавалі вядомыя друкары Максім Вашчанка і яго сын Васіль. Яны выдавалі танныя, але пры гэтым багатаілюстраваныя кнігі. Друкарні існавалі таксама ў Брэсце, Вялынічах, Ашмянах, Лоску, Любчы, Слўцку, Полацку, Шклове, Слоніме і іншых гарадах і мястэчках Беларусі.