Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

kurs-gistoryi-belarusi

.pdf
Скачиваний:
15
Добавлен:
17.05.2015
Размер:
504.21 Кб
Скачать

“Апостал”. Пракаменціраваўшы кнігі Бібліі, ѐн зрабіў іх больш прывабнымі, даступнымі для ўсіх слаѐў беларускага насельніцтва. Выданні Скарыны ставілі беларускую мову на ўзровень класічных старажытных моў. Яны садзейнічалі нарміраванню і распаўсюджванню беларускай мовы.

Рацыяналістычныя і гуманістычна-асветніцкія традыцыі Скарыны развіваў Сымон Будны (каля 1530-1593), адзін з заснавальнікаў Нясвіжскай друкарні, аўтар першых друкаваных на беларускай мове вучэбна-канфесійных і палемічных твораў – “Катэхізіса”, “Аб апраўданні грэшнага чалавека перад Богам” і інш.

Традыцыі рэнесансава-гуманістычнага асветніцтва развіваў выдатны дзеяч славянскай культуры, прадстаўнік новалацінскай літаратуры М.Гусоўскі (1470-я – каля 1533 г.). У сваім знакамітым творы “Песня пра постаць, дзікасць зубра і паляванне на яго”, напісаным у Рыме, паэт апавядае веліч і хараство роднай прыроды, паўсюдзѐнную працу простых людзей, іх традыцыі. Аўтар выкарыстоўвае беларускі народны фальклор. Вядомы іншыя лацінамоўныя творы Гусоўскага, паэмы: “Новая і славутая перамога над туркамі”, “Жыццѐ і подзвігі св. Гіяцынта”.

Архітэктура і выяўленчае мастацтва.

На працэс станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва значна паўплывалі старажытнарускія традыцыі, а таксама лепшыя дасягненні заходняеўрапейскіх краін. Шырокае распаўсюджанне на Беларусі набыла готыка – стыль, запазычаны ў Заходняй Еўропе. Найбольш тыповыя гатычныя пабудовы вылучаліся вялікай вышынѐй, стромкім сілуэтам і вертыкальнымі лініямі, вузкімі стрэльчатымі парталамі і вокнамі з каляровымі вітражамі, высокімі вежамі. У гатычных саборах выкарыстоўваліся лѐгкія каркасы, багаты дэкор, скульптура, калоны. Сваеасаблівыя рысы беларускай готыкі заключаліся ў надзвычай доўгім часе яе панавання (другая палова XІІІ – XVІ ст.), функцыянальным спалучэннем культавага і абарончага дойлідства, традыцыйным выкарыстаннем цяглянай муроўкі з абтынкаванымі і пабеленымі плоскімі нішамі, масіўнасці канструкцый і манументальнасці пабудоў.

Готыка на Беларусі была прадстаўлена шматлікімі абарончымі збудаваннямі – замкамі. З першай паловы XІV ст. разам з драўлянымі пачалі будавацца мураваныя замкі розных тыпаў. Адны з іх будаваліся на ўзвышшах, на месцы старых драўлянамураваных замкаў (Гродзенскі, Навагародскі). Другія ж размяшчаліся ў нізіннай балоцістай мясцовасці на штучным насыпе. Гэта быў новы тып замкаў, т.з. кастэль, запазычаны з Захаду. Ён меў выгляд замкнѐнага чатырохвугольнага збудавання з магутнымі сцянамі і адной ці двумя вежамі ў процілеглых вуглах (Крэўскі, Лідскі).

Значнае месца ў архітэктуры працягвала займаць культавае дойлідства. У сувязі з пашырэннем каталіцызму пасля Крэўскай уніі на тэрыторыі Беларусі пачалося будаўніцтва касцѐлаў. Гатыцкія касцѐлы ў канцы XІV – XVІ вв. былі ўзведзены ў Наваградку, Клецку, в.Ішкальдзь (Баранавіцкі р-н), в.Уселюб (Навагрудскі р-н), Іўі, в.Гнезна (Ваўкавыскі р-н).

З культавых пабудоў арыгінальнага тыпу канца XV – першай паловы XVІ ст. можна назваць цэрквы абарончага характару. Яны мелі кампактны аб’ѐм, абарончыя вежы з байніцамі, высокі дах – такім чынам маглі працістаяць невялікім атрадам ворагу. На Беларусі захаваліся два абарончыя храмы: Сынкавіцкая ў Зэльвенскім р-не і Мураванкаўская (Маламажэйкаўская) у Шчучынскім р-не. Аднак у асноўным праваслаўныя царквы паўтаралы традыцыйны старажытнаруска-візантыйскі тып храма.

У сярэдзіне XVІ ст. з пашырэннем рэфармацыйнага руху пачалося будаўніцтва пратэстанцкіх, а потым і каталіцкіх храмаў, якія мелі рысы архітэктуры рэнесансу.

Фасады збудаванняў атынкоўваліся і атрымлівалі стрыманы ордэрны дэкор. Унутраную прастору храма перакрывалі цыліндрычныя скляпенні з распалубкамі. Скляпенні часта ўпрыгожвалі ляпным дэкорам у выглядзе плоскіх кесонаў геаметрычнага малюнка. (Кальвінскія зборы у гг.Заслаўе, Койданаве, Смаргоні, в.Асташыне (Навагрудскі р-н).

З ліку архітэктурных помнікаў свецкага тыпу найбольш тыповымі для таго часу з’яўляліся розныя адміністрацыйныя будынкі, у якіх размяшчаліся органы гарадскога кіравання (ратушы і інш.).

У выяўленчым мастацтве Беларусі вылучаўся манументальны жывапіс. Храмы і палацы ўпрыгожваліся фрэскамі. Працягваў актыўна развівацца іканапіс. З пачатку XVІ ст. пад уплывам рэнесансных павеваў у іканапісных творах персанажы ўсѐ часцей надзяляюцца індывідуальнымі рысамі, у сюжэце з’яўляюцца элементы бытавога, этнаграфічнага характару. З распаўсюджаннем ідэй Адраджэння звязана і развіццѐ свецкага жывапісу, пераважна партрэтнага па жанры. Ствараліся партрэты князѐў, магнатаў, шляхты, грамадскіх дзеячаў. Развіваўся і такі від жывапісу, як кніжная мініяцюра – малюнак на старонках рукапісаў невялікага памеру. З пашырэннем рукапісных і з’яўленнем друкаваных кніг звязана развіццѐ кніжнай графікі, што добра відаць найперш па творах, якія належаць Ф.Скаріне. Гравюры яго кніг выкананы на ўзроўне найлепшых узораў таго часу.

Прыкметных поспехаў дасягнула музычнае мастацтва. Працягвала развіццѐ царкоўная музыка. У літургічнай практыцы каталіцкага кастѐлу шырока выкарыстоўваліся духавыя музычныя інструменты – арганы, флейты, трубы. У XVІ ст. паявіліся першыя свецкія хоры, капэлы. Першай на Беларусі ў Гародні была створана ў 1543 г. “Літоўская капела”. Асноўны склад яе спевакоў і інструменталістаў паходзіў з мясцовага насельніцтва. У 50-я гг. XVІ ст. друкарні Беларусі выдаюць першыя друкаваныя нотныя зборнікі песень.

Такім чынам, другая палова XІІІ – сярэдзіна XVІ ст. – яркі і самабытны перыяд у развіцці беларускай культуры, сінтэзу рэнесансава-гуманістычных традыцый і сярэдневяковых павеваў у духоўным жыцці, узросту нацыянальна-патрыятычнай і палітычнай свядомасці, інтэнсіўнага пашырэння культурных сувязей паміж беларускім і іншымі народамі.

ЛIТАРАТУРА

Архiтэктура Беларусi. Энцыклапедычны даведнiк / Рэдкал. А.А.Войнаў i iнш. – Мн.: "Беларуская энцыклапедыя" iмя П.Броўкi, 1993.

Белоруссия в эпоху феодализма. Сборник документов и материалов: В 3 т. – Мн.: Навука i

тэхнiка, 1959-1961. Т.1.

Бродель Ф. Материальная цивилизация, экономика и капитализм. XV-XVIII вв.: В 3 т. – М.: Прогресс, 1988-1992.

Всемирная история: В 24 т. / А.Н.Бадак, И.Е.Войнич, Н.М.Волчек и др. – Мн.: Литература, 1998. Т.8-11.

Гiсторыя Беларусi: У 2 ч. / Пад рэд. Я.К.Новiка i Г.С.Марцуля. – Мн.: Унiверсiтэцкае, 1998. Ч.1. С.122-161.

Гiсторыя Беларусi: У 2 ч. Ч.1. Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: Курс лекцый. / I.П.Крэнь, I.I.Коўкель, С.В.Марозава. – Мн.: РIВШ БДУ, 2000.

Гiсторыя Беларусi (у кантэксце сусветных цывілізацый) / В.І.Галубовіч, З.В.Шыбека, Д.М.Чаркасаў і інш. – Мн.: Экаперспектыва, 2005.

Гiсторыя Беларускай ССР. У 5 т. / Пад рэд. У.Iгнаценка. – Мн.: Навука i тэхнiка, 1972-

1975.Т.1.С.143-160.

Гiсторыя сялянства Беларусi: У 3 т. / Пад рэд. Я.Анiшчанка. – Мн.: Беларуская наука, 1977. Т.1. С.46-102.

Дыкаратыуна-прыкладное мастацтва Беларусi XII-XVIII стагоддзяў /Аўт. тэксту i склад. Н.Ф.Высоцкая – Мн.: Беларусь, 1984.

Лойка П.А. Прыватнаўласнiцкiя сяляне Беларусi. – Мн.: Навука i тэхнiка, 1991.

Краўцэвiч А.К. Гарады i замкi Беларускага Панямоння XIV-XVII стст. – Мн.: Навука i

тэхнiка, 1991.

Кушнярэвiч А.М. Культавае дойлiдтсва Беларусi XIII-XVI стст.: Гiст. i архiт. археал.даслед. – Мн.: Навука i тэхнiка, 1993.

Лыч Л., Навiцкi Ў. Гiсторыя культуры Беларусi. – Мн.: ВП "Экаперспектыва", 1997. С.1963.

Мыслiцелi i асветнiкi Беларусi: Энцыклапедычны даведнiк / Б.I.Сачанка i iнш. – Мн.: "Беларуская энцыклапедыя", iмя П.Броўкi, 1995.

Нарысы гiсторыi Беларусi: У 2 ч. / Пад рэд. М.П.Касцюк. – Мн.: Беларусь, 1994-1995. Ч.1. Парашкоў С.А. Гісторыя культуры Беларусі. – Мн.: Беларуская навука, 2004. С.52-129. Похилевич Д.Л. Крестьяне Белоруссии и Литвы в XVI-XVIII вв. – Львов: Изд-во Львовского университета, 1957. С.3-89.

Ткачоў М.А. Абарончыя збудаваннi заходнiх зямель Беларусi XIII-XVII стст. – Мн.: Навука i тэхнiка,1978.

Хрестоматия по истории Белоруссии с древнейших времен до 1917 г. – Мн.: Изд-во БГУ,

1977.

Шчакацiхiн М. Нарысы з гiсторыi беларускага мастацтва. – Мн.: Навука i тэхнiка, 1993. Эканамiчная гiсторыя Беларусi. – Мн.: ВП "Экаперспектыва", 1999. С.83-111. Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi: У 6 т. / Пад рэд. М.В.Бiч i iнш. - Мн.: "Беларуская энцыклапедыя" iмя П.Броўкi, 1993-1999.

Этнаграфiя Беларусi. Энцыклапедыя / Рэдкал I.П.Шамякiн i iнш. – Мн.: "Беларуская савецкая энцыклапедыя" iмя П.Броўкi, 1989.

ПЫТАННI ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ

1.Вызначце, якія працэсы сведчылі аб развіцці феадалізму на беларускіх землях. 2.Назавіце асноўныя катэгорыі сялян і этапы іх запрыгоньвання. 3.Ахарактарызуйце змест і вынікі аграрнай рэформы “Уставы на валокі”.

4.Што вы ведаеце пра гаспадарку беларускіх гарадоў у складзе ВКЛ? 5.Асвятліце працэс развіцця магдэбургскага права ў Беларусі. 6.Прааналізуйце сутнасць Рэфармацыі.

7.Вылучце асноўныя фактары, якія ўплывалі на фарміраванне беларускай народнасці. 8.Якім чынам праявілася ўздзеянне Рэнесансу на айчынную архітэктуру і мастацтва.

ТЭМА 2: ПАГЛЫБЛЕННЕ ПАЛІТЫЧНАГА КРЫЗІСУ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХYII–ХYIII СТ. ПАДЗЕЛЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ.

План:

1.Рэч Паспалітая ў еўрапейскай геапалітыцы ў другой палове ХVII ст.

2.Паўночная вайна 1700–1721 гг.

3.Унутрыпалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у другой палове ХVII – ХVIII ст. Першы і другі падзелы Рэчы Паспалітай.

4.Паўстанне пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.

1. Рэч Паспалітая ў еўрапейскай геапалітыцы ў другой палове ХVII ст.

Уся другая палова ХVII ст. для Рэчы Паспалітай была запоўнена амаль няспыннымі войнамі, праходзіўшымі большай часткай на яе тэрыторыі. Буйнейшай знешнепалітычнай падзеяй ХVII ст. з’явілася вайна паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй 1654–1667 гг., у якую потым ўступілі і іншыя краіны. З аднаго боку вайна была працягам папярэдніх выступленняў народных мас Украіны і Беларусі супраць феадальнага і нацыянальна-рэлігійнага прыгнѐту ў Рэчы Паспалітай. З 1648 г. на Украіне разгарнулася шырокамаштабнае паўстанне казакоў на чале з Б.Хмельніцкім, ахапіўшая і некаторыя раѐны Беларусі. Разумеючы, што самім атрымаць перамогу над арміяй Рэчы Паспалітай немагчыма, казацкае кіраўніцтва звярнулася за дапамогай да расійскага цара Аляксея Міхайлавіча. 8 студзеня 1654 г. адбылася Переяслаўльская рада, на якой казацкія атаманы прынялі рашэнне аб’яднацца з Расіяй.

Урад Расіі вырашыў выкарастаць зручны момант, падаваючы сябе абаронцаю праваслаўных веруючых, атрымаць перавагу ва Ўсходней Еўропе. Расія імкнулася адваяваць згубленыя на пачатку ХVII ст. землі, уключыць у свой склад Украіну і Беларусь, вырашыць “балтыйскае пытанне”.

У маі 1654 г. пачалося наступленне стотысячнай рускай арміі на Беларусі. На дапамогу ім з поўдня ў Беларусь рушылі 20 тыс. украінскіх казакоў на чале з гетманам І.Залатарэнка Тэрыторыя Беларусі стала галоўным тэатрам ваенных дзеянняў. Маскоўскі ўрад імкнуўся выкарастаць у вайне канфесійную праблему і схіліць на свой бок праваслаўнае насельніцтвава. З гэтай мэтай у край пасылаліся царскія граматы, якія даводзілі, што цар Аляксей Міхайлавіч пачынае вайну ў імя абароны праваслаўных, і заклікалі іх выступаць разам з царскім войскам супраць “ляхаў”. Наступленне маскоўскай арміі праходзіла паспяхова. Выступіўшы насустрач ѐй, вялікі гетман ВКЛ Януш Радзівіл меў толькі 10–12 тыс., таму хутка панѐс паражэнне. Летам – восенню 1654 г. пад кантролем царскіх войск знаходзіліся землі Беларусі да Дняпра на ўсходзе і да Дзвіны на поўначы. Поспех рускай арміі і казакоў ва многам быў абумоўлены падтрымкай мясцовага насельніцтва. Жыхары многіх гарадоў без супраціўлення адчынялі вароты рускім войскам. Праваслаўнае насельніцтва прымала рускае подданства цэлымі валасцямі. У гэтым народныя масы бачалі больш вялікія магчымасці ў барацьбе супраць сваіх прыгнятальнікаў. Прычынай пераходу шляхты на бок Расіі былі гарантыі цара захаваць яе былыя прывілеі і мѐнткі, набыць новыя ўладанні, а таксама спадзяванні на тое, што рускі ўрад здолее абараніць ад сялянскіх хваляванняў.

Аднак неўзабаве настрой да рускай арміі змяніўся. Незадавальненне вызывалі шматлікія паборы, рабаўніцтва, масавыя вывазы насельніцтва ў глыб Расіі. Здаралася,

што сяляне, якія прысягнулі на вернасць цару, пайшлі на здраду і стваралі ўзброеныя атрады для самаабароны. Іх называлі “шышы”.

Восенню 1654 г. войска ВКЛ пачало рыхтавацься да конртнаступлення. Большая частка рускай арміі пасля авалодання Ўсходняй Беларусью пайшла да вясны на зімовыя кватэры, пакінуўшы толькі ў буйных гарадах нешматлікія гарнізоны. Гэта дало магчымасць войску на чале з Я.Радзівілам і В.Гансеўскім практычна бесперашкодна ў кастрычніку 1654 – студзене 1655 г. заняць многія гарады. Аднак адваяваць Падняпроўе і Падзвінне армія ВКЛ не здоліла, і панесла значны ўрон. На шляху сваім войска ВКЛ, як раней рускае, пакідала выпаленыя і разрабаваныя гарады і вѐскі. Падвергліся ў першую чаргу знішчэню тыя населеныя пункты, якія перад гэтым перайшлі на бок Расіі.

У маі 1655 г. пачалося новае наступленне рускіх войск і казакоў. Да канца года пад Расіяй аказалася амаль уся тэрыторыя Беларусі разам з Вільна.

Цяжкае паражэнне Рэчы Паспалітай выкарыстоўвае Швецыя і ў чэрвені 1655 г. уступае супраць яе ў вайну. Шведскія войскі накіроўваюцца ў паўночную Літву і Польшчу. У канцы верасня 1655 г. шведы захапілі значную частку Літвы і Польшчы з Варшавай. Рэч Паспалітая апынулася на грані катастрофы. Частка магнатаў стала васаламі Швецыі.

Аднак пагроза манапольнага панавання Швецыі на ўсім узбярэжжы Балтыйскага мора занепакоіла кіраўніцтва Расіі. Рэч Паспалітая прадстаўлялася цяпер менш небяспечная, чым Швецыя. У 1655 г. Расія і Рэч Паспалітая падпісалі перамір’е. Расія уступае ў вайну са Швецыяй (1656–1658). Гэта выратавала Рэч Паспалітаю. Коштам вялікіх ахвяр яна адбіла агрэсію Швецыі. Шведскія гарнізоны ў Польшчы і Літве былі ліквідаваны. Разам з тым, Рэч Паспалітая вымушана была ў 1657 г. прызнаць незалежнасць герцагства Прусія, якая да гэтага з’яўлялася васалам Рэчы Паспалітай.

У тым жа годзе памѐр Б.Хмельніцкі, а на змену яму прыйшлі гетманы, якія імкнуліся парушыць дагавор з Расіяй і шляхам кампрамісу дабіцца аўтаноміі Украіны пад кіраваннем Рэчы Паспалітай. У выніку гэтага становішча рускіх войск на Украіне і Беларусі значна пагоршылася. У 1660 г. паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітай было заключана Аліўскае мірнае пагадненне, згодна з якім большая частка Лівоніі

(Інфлянтаў) адыходзіла да Швецыі. Праз год мір са Швецыяй падпісала і Масква, так што агульная небяспека, што калісці збліжала Польшчу с Расіяй, перастала існаваць. Аліўскі мір дазволіў Рэчы Паспалітай сканцэнтраваць вайсковыя злучэнні і пачаць наступленне супраць рускай арміі. Войскам Рэчы Паспалітай былі атрыманы перамогі: ў 1660 г. каля Палонкі, што пад Баранавічамі, і ў 1661 г. пад Кушлікамі, што на Дзвіне. У выніку ў 1660–1661 гг. быў устаноўлены кантроль Рэчы Паспалітай над тэрыторыяй Беларусі і Правабярэжнай Украіны. Аднак развіць дасягнутыя поспехі ўрад Рэчы Паспалітай не здоліў з-за недахопу сіл і ўнутранага разладу ў дзяржаве. Вайна прыняла пазіцыйны характар. Доўгія перамовы паміж ваюючымі бакамі завяршыліся падпісаннем у 1667 г. Андрусаўскага перамір’я. Паводле гэтага акта, Беларусь заставалася ў складзе Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышлі Смаленскае ваеводства, Левабярэжная Украіна і на два гады Кіеў.

Барацьба з турэцкай агрэсіяй.

У 60-я гг. ХVII ст. пачаліся зацяжныя ваенныя дзеянні Турцыі і яе васальных крымскіх татар з Рэччу Паспалітай. Мусульманская імпэрыя імкнулася ўстанавіць кантроль над украінскімі і іншымі еўрапейскімі тэрыторыямі. Пачаўшы ў 1672 г. вайну супраць Рэчы Паспалітай, Турцыя захапіла частку Заходняй Украіны. Гетман Ян Сабескі (абраны каралѐм Рэчы Паспалітай у 1674 г.) атрымаў перамогі над туркамі пад

Хоціным ў 1673 г і пад Львовам у 1675 г.

Агульная пагроза ў Еўропе прывяла да ўзнікнення антытурэцкай кааліцыі – “Свяшчэннай лігі”, удзельнікі якой (Аўстрыя, Рэч Паспалітая і Венецыя) мелі намер уцягнуць у саюз і Расію. Расія уступіла ў кааліцыю за заключэнне “вечнага міру” ў 1686 г. з Рэччу Паспалітай. Па ўмовам “вечнага міру” Рэч Паспалітая канчаткова адмовілася ад Кіева. Гарантавалася свабода вызнання для праваслаўных хрысцыян у Рэчы Паспалітай і прызнавалася права за Расіяй прадстаўніцтва ў іх абарону. У выніку слабасці Рэчы Паспалітай, выяўленай яшчэ ў Андрусаве, Расія ўзаконіла свае заваѐвы, замацавала новы баланс сіл у Цэнтральна-Усходняй Еўропе.

У рашаючай бітве пад камандаваннем Яна Сабескага аўстрыйскія, саксонскія і войскі Рэчы Паспалітай разграмілі турак пад Венай у 1683 г. Пасля гэтага вайна з Турцыяй працягвалася ўжо з большым поспехам для Рэчы Паспалітай. Па Карлавіцкаму дагавору 1699 г. з Турцыяй Рэчы Паспалітай удалася адстаяць Правабярэжную Украіну, але адмовіцца ад дамаганняў на Малдавію.

Такім чынам, у выніку ў большасці няўдалых войн у другой палове ХVII ст. Рэч Паспалітая страціла значныя тэрыторыі. Іншаземныя дзяржавы ўсѐ больш актыўна ўмешываліся ў яе ўнутраныя справы. Значны ўплыў на знешнюю палітыку Рэчы Паспалітай аказваў паглыбляючыйся крызіс дзяржавы.

2. Паўночная вайна.

У канцы ХVII ст. на поўначы Еўропы склаліся перадумовы для перадзелу сфер уплыву паміж вялікімі дзяржавамі регіѐну. На шведскі прастол уступіў юны Карл ХІІ (1697–1718), які большую частку свайго часу аддае забавам і паляванню. Палічыўшы, што наступіў час ўнутранага аслаблення Швецыі, Расія, Саксонія і Данія ўтварылі кааліцыю пад назвай “Паўночны саюз” (адсюль і назва вайны 1700–1721 гг.). У розныя гады ў вайне са Швецыяй прымалі ўдзел іншыя еўрапейскія краіны: Рэч Паспалітая, Прусія і Гановер. Кожная з саюзных дзяржаў мела ўласны інтарэс. Кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст ІІ (у той час адначасова і саксонскі курфюст) імкнуўся вярнуць Лівонію, страчаную Рэччу Паспалітай паводле Аліўскага міру 1660 г. на карысць Швецыі. Расія была зацікаўлена заваяваць землі, якія былі захоплены шведамі ў пачатку ХVII ст. і зачынялі ѐй выхад у Балтыйскае мора. Данія жадала далучыць тэрыторыю Гальштыніі.

Саюзнікі распачалі ваенныя дзеянні ў 1700 г. Саксонскі корпус Аўгуста ІІ ўварваўся ў Лівонію і асадзіў Рыгу. Дацкая армія захапіла Гальштынію. Рускія войскі ўзялі ў аблогу Нарву. Аднак, нягледзячы на ўзрост, Карл ХII адразу паказаў сябе таленавітым паўкаводцам. Высадіўшы дэсант у Гальштыніі, ѐн у 1700 г. прымусіў капітуляваць Данію. Расія і Рэч Паспалітая пазбавіліся саюзніка. Ў тым жа годзе Карл ХII атрымаў перамогу пад Нарвай, а ў 1701 г. пад Рыгай. У 1702 г. шведскія войскі ўступілі на тэрыторыю ВКЛ і Польшчы, захапілі Варшаву.

Грамадства Рэчы Паспалітай падзялілася на праціўнікоў і прыхільнікаў шведаў. Паміж магнатскімі фаміліямі разгарэлася вайна за ўладу. Сам Аўгуст ІІ аказаўся для Расіі вельмі ненадзейным саюзнікам і тайна вѐў сепаратныя перамовы з Карлам ХІІ. Аднак шведскі кароль задумаў лішыць Аўгуста ІІ каралеўскага трона. У 1704 г. прашведскі настроеная шляхта пры падтрымцы Карла ХІІ абрала польскім манархам яго стаўленніка Станіслава Ляшчынскага. У тым жа годзе стварылася Сандамірская канфедэрацыя прыхільнікаў Аўгуста ІІ і саюзу з Расіяй. Такім чынам, у Рэчы Паспалітай утварылася двоеўладдзе.

Тым часам Пѐтр І аднавіў армію і захапіў у шведаў шэраг крэпасцей у Прыбалтыцы. У 1704 г., калі у вайну супраць Швецыі ўступіла Рэч Паспалітая, ѐн накіроўвае ў Беларусь на дапамогу Аўгусту ІІ корпус рускіх войск. Размясціўшыся ў 1705 г. у Гродна, рускія войскі пад націскам шведаў вымушаны былі ў наступным годзе адступіць на поўдзень да Кіева. Нягледзячы на фарсіраваны марш, Карл ХІІ не змог дагнаць расійскую армію. Тады ўсе свае сілы ѐн накіраваў супраць Аўгуста ІІ. У 1706 г. Карл ХІІ ўварваўся ў Саксонію і пасля шэрагу перамог прымусіў Аўгуста ІІ падпісаць Альтранштацкі мір. Аўгуст ІІ пазбаўляўся кароны Рэчы Паспалітай і разрываў саюз з Расіяй. У 1708 г. на тэрыторыі Беларусі зноў разгарнуліся актыўныя баявыя дзеянні. Сюды былі сцягнуты асноўныя сілы расійскай арміі. З захаду ў Беларусь увайшлі шведскія войскі. Яны занялі Гродна і ў след за расійскай арміяй пачалі прасоўвацца ў напрамку Ліда – Смаргонь – Мінск.

Каб пазбавіць шведскае войска забеспячэння па загаду Петра І паліліся населеныя пункты, знішчаліся харчовыя і фуражныя запасы. Яшчэ большымі бедамі: рабункамі, пажарамі, знішчэннем насельніцтва суправаджалася прасоўванне па тэрыторыі Беларусі шведскай арміі. Пѐтр І адводзіў войска да расійскай мяжы, вымотваючы праціўніка. 14 ліпеня 1708 г. каля мястэчка Галаўчын на Магілѐўшчыне шведы атрымалі апошнюю значную перамогу ў вайне с Расіяй. Аднак у Карла ХІІ не хапала сіл для галоўнай бітвы і ѐн павярнуў на Украіну. Там Карл ХІІ спадзяваўся забяспечыць сваю армію прадуктамі, зазімаваць і, разам з казакамі украінскага гетмана Мазепы (здрадзіўшага расійскаму ўраду), пачаць новае наступленне на ўсход.

На дапамогу Карлу ХІІ з Рыгі рухаўся корпус генерала Левенгаўпта, які ўключаў 16 тыс. чалавек, абоз з артылерыяй, баепрыпасамі і харчаваннем. Каб не дапусціць яго злучэння з галоўнымі сіламі шведаў, Петром І быў сфармірованы 12-тысячны корпус. 28 верасня 1708 г. пад в.Лясной каля Прапойску (цяпер Слаўгарад, Магілѐўскай вобласці) рускія войскі разграмілі корпус Левенгаўпта. Шведы згубілі 10 тыс. забітымі і палоннымі і ўвесь абоз. Пазней Пѐтр І назваў бітву пад Лясной “матерью Полтавской победы”. Паколькі ў той, самай буйнай на тэрыторыі Беларусі бітве, шведы страцілі артылерыю і баепрыпасы, якіх ім вельмі не хапала.

Тым часам Мазепа прывѐў да Карла ХІІ толькі 3–4 тыс. казакоў. Большая частка украінскіх казакоў вела барацьбу з іншаземнымі захопнікамі. Генеральная бітва Паўночнай вайны адбылася пад Палтавай 27 чэрвеня 1709 г. Разгром у ѐй шведскага войска рэзка памяняў палітычную сітуацыю. Руская армія і сандамірскія канфедэраты атрымалі шэраг перамог на тэрыторыі Рэчы Паспалітай над шведамі і іх прыхільнікамі. Аўгуст ІІ з дапамогай Расіі вярнуў сябе карону Рэчы Паспалітай. С.Ляшчынскі ўцѐк за мяжу, а яго прыхільнікі масава пераходзілі ў лагер сандаміранаў. 11 лістапада 1709 г. каля Брэста капітулявала 15-тысячнае войска Я.Сапегі, змагаўшаяся на баку шведаў. Ваенныя дзеянні перакінуліся за граніцы Рэчы Паспалітай, пераважна на Балтыку, і ішлі далей пры поўнай перавазе Расіі.

Паводле Ніштадцкага міру 1721 г. паміж Расіяй і Швецыяй тэрыторыі Эстляндыі, Ліфляндыі, Інгрыі і частка Карэліі адышлі да Расіі. Пасля Паўночнай вайны Расія набыла рашаючы ўплыў на ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай.

3. Унутрыпалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у другой палове ХVII–ХVIIІ ст. Першы і другі падзелы Рэчы Паспалітай.

Перыяд шляхецкай дэмакратыі ў дзяржаўным ладзе Рэчы Паспалітай у другой палове ХVII – першай палове ХVIIІ ст. змяніўся магнацкай алігархіяй. Узмацненне магнацтва было звязана з развіццѐм буйных латыфундый, якія сталі пераважаць у

аграрнай структуры Беларусі з ХVII ст. Для вядзення войнаў урад Рэчы Паспалітай займаў буйныя сумы ў магнатаў. Не маючы сродкаў для іх пакрыцця, ѐн раздаваў дзяржаўныя землі. У выніку на Беларусі ўтварыліся вялізныя латыфундыі магнатаў Радзівілаў, Сапег, Вішнявецкіх, Пацаў, Агінскіх, Глябовічаў, Тышкевічаў, Чартарыйскіх, Масальскіх. Яны ўладалі тысячамі сялян, гарадамі і мястэчкамі. Магнаты занялі незалежнае становішча ў адносінах да цэнтральнай улады і ператварыліся па сутнасці ва ўдзельных князѐў. Яны мелі прыватныя войскі, магутныя замкі-крэпасці. Ім служыла шматлікая шляхта. У сваіх уладаннях феадалы ўводзілі ўласныя законы. Здзіўляўшыя сучаснікаў сваім багаццем, магнаты вялі паразітычны лад жыцця, прамотвалі вялікія сумы ў замежных паездках, балях і гулянках. У ХVII– ХVIIІ стст. магнатэрыя стала рашаючай сілай у краіне. У барацьбе за ўладу яна ўсѐ часцей звярталася за падтрымкай да іншаземных дзяржаў. Канфрантацыя магнацкіх груповак пераросла на мяжы ХVII–ХVIIІ стст. ва ўзброенныя грамадзянскія войны. Некаторыя магнаты змагаліся з каралеўскай уладай. Бяззладзе ў Рэчы Паспалітай стала вынікам развіцця “залатых шляхецкіх вольнасцей,” ці, лепш сказаць, злоўжывання імі. Ужо ў другой палове ХVII ст. стала відавочным, што пашырэнне шляхецкай дэмакратыі пры паслабленні цэнтральнай каралеўскай улады вядзе да яе перадачы ў рукі алігархаў, якія фінанансава закабалялі шляхту. Але ніводнай з груповак не хапала сілы ўзяць уладу, а толькі на тое, каб не дапусціць да яе супраціўнікаў. Адсюль – разгул анархіі. Абавязковым патрабаваннем шляхты была забарона ўвядзення новых падаткаў. Такім чынам шляхта імкнулася перакласці ўвесь цяжар выдаткаў краіны на дзяржаўныя ўладанні. Гэта не дазваляла на працягу многіх дзесяцігоддзяў павялічваць дзяржаўны бюджэт і, ў сваю чаргу, мець у краіне моцнае войска.

У 1669 г. вальны сейм прыняў пастанову, дзе гаварылася, што “ўсялякае новаўвядзенне ў Рэчы Паспалітай можа быць небяспечным і прывядзе да вялікіх хваляванняў”.

Падмуркам “залатых шляхецкіх вольнасцей”, гарантам нязменнасці ладу Рэчы Паспалітай лічылася права “ліберум вета”. Згодна з ім, кожны дэпутат сейма мог выступіць супраць прыняцця любой пастановы і нават сарваць сейм. Пасля першага прымянення гэтага права ў 1652 г. па 1764 г. з 55 сеймаў Рэчы Паспалітай такім чынам было сарвана звыш 40. Нярэдка шляхціцаў падкупалі магнаты ці суседнія дзяржавы. Выкарыстанне “ліберум вета” вяло да фактычнага паралічу дзяржаўнага кіравання, магчымасці зрыву любога памкнення да рэформаў.

У другой палове ХVII ст. у Рэчы Паспалітай узмацнілася канфесійная напружанасць. Самай масавай канфесіяй на Беларусі заставалася праваслаўе. Аднак пасля вайны 1654–1667 гг. стаўленне да яго істотна мяняецца з-за яе прамаскоўскай арыентацыі. Значная падтрымка аказвалася каталіцкай і уніяцкай царквам, што выклікала рост іх уплыву. Дысідэнты – праваслаўная і пратэстанцкая шляхта, былі пазбаўлены палітычных правоў. Яны не мелі права выбірацца ў дэпутаты сеймаў, засядаць у трыбунале, займаць пасады на дзяржаўнай і вайсковай службе. Дысідэнтам забаранялася будаваць новыя храмы. Адступніцтва ад каталіцтва і уніяцтва было абвешчана крымінальным злачынствам і падлягала пакаранню выгнаннем з дзяржавы.

Літвінская шляхта, дзейнічаючы суместна з польскай, атрымлівала ад караля ўсѐ больш прывілеяў. Далейшая шляхетізацыя Рэчы Паспалітай павышала ўзровень саслоўнай агульнадзяржаўнай інтэграцыі. Паступова фарміравалася новая сацыяльнаэтнічная супольнасць – “польскій народ шляхецкій”, аб’яднаная не толькі адзінымі правамі і прывілеямі, палітычнай ідаялогіяй, але і адзінымі каталіцкай рэлігіяй і польскай мовай. Беларуская шляхта пераймала польскія ўзоры грамадскага ладу, культуру, мову. Пастановай сейма 1696 г. забаранялася афіцыйнае выкарыстанне беларускай мовы. Гэта прывяло да заняпаду беларускай культуры, дзяржаўнасці, і, у выніку, нацыянальнага развіцця.

З мэтаю пераадолення крызісу ў Рэчы Паспалітай прагрэсіўная частка грамадства на чале з каралѐм Жыгімонтам Аўгустам Панятоўскім (1764–1795) разгарнула рэфармацыйную дзейнасць. На сейме 1764 г. было ўведзена абмежаванне на ўжытак права “ліберум вета” – рашэнне эканамічных пытанняў прымалася большасцю галасоў. Аднак гэтыя памкненні палітычных рэформаў прывялі да выбуху незадаволенасці з боку рэакцыйнай магнатэрыі, якая імкнулася да неабмежаванай улады. Іх падтрымлівалі суседнія дзяржавы, у першую чаргу Расія і Прусія, не жадаючыя ўзмацнення Рэчы Паспалітай. Яшчэ ў 1764 г. яны заключылі паміж сабой пагадненне, згодна з якім абавязваліся перашкаджаць сілай зброі рэфарміраванню дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай.

Разам з тым, афіцыйная палітыка ў дачыненні да іншаверцаў не змянілася. На сейме 1764 г. была прынята пастанова аб пакаранні смерцю кожнага, хто пяройдзе з каталіцтва ў іншае веравызнанне. “Дысідэнцкая” праблема была выкарастана Расіяй і Прусіяй для дыктату ўладам Рэчы Паспалітай. Расія паставіла пытанне поўнага ўраўнавання ў правах некатолікаў з католікамі, згодна дагавору Расіі з Рэччу Паспалітай 1686 г. Сейм станоўча пытанне не вырашыў. Тады пад патранажам Расіі і Прусіі ў 1767 г. стварыліся ў Слуцку праваславна-пратэстанцкая, а ў Торуні пратэстанцкая канфедэрацыі, якія ставілі мэтай дасягненне роўнасці вернікаў розных канфесій ў Рэчы Паспалітай. На дапамогу канфедэратам прыбыла рускае войска. У гэтым становішчы сейм у 1768 г. ураўняў у правах “дысідэнтаў” з католікамі. Гэта, у сваю чаргу, не задаволіла прыхільнікаў “залатой” шляхецкай вольнасці. У Бары, на Украіне яны стварылі канфедэрацыю і выступілі супраць караля, у абарону вяршынства каталіцтва і шляхецкіх правоў, за незалежнасць і цэласнасць Рэчы Паспалітай. Аднак супрацьстаяць моцы расійскага войска канфедэраты не змаглі, і ў 1768–1771 гг. былі разбіты.

Пасля гэтых падзей 5 жніўня 1772 г. адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Прусія анексіравала паўночна-заходнюю частку Польшы (Памор’е), Аўстрыя – поўдзень Польшы і Галіцыю (з Львовам), Расія – землі на ўсход ад Дзвіны і Днепра.

Першы падзел падштурхнуў улады Рэчы Паспалітай на прыняцце шэрагу важных рэформаў. Вялікую ролю ў рэфармаванні дзяржавы адыграў 4-гадовы сейм (1788– 1792). Згодна з яго рашэннямі ў паветах сталі стварацца выбарные органы мясцовай адміністрацыі – “парадкавыя цывільна-вайсковыя камісіі”, якія павінны былі замяніць анархічнае шляхецкае самакіраванне. Мяшчане атрымалі права асабістай недатыкальнасці, магчымасць займаць дзяржаўныя і вайсковыя пасады, а таксама набываць ва ўласнасць зямлю ў сельскай мясцовасці. Акрамя гэтага, прадстаўнікі буйных гарадоў увайшлі ў Пастаянную Раду пры каралю з правам дарадчага голасу. Сейм таксама прыняў пастанову аб скліканні ў Пінску “Генеральнай кангрэгацыі” – вышэйшага сходу прадстаўнікоў праваслаўнага веравызнання ў Рэчы Паспалітай. На ней у 1791 г. быў складзены праект аб устанаўленні ў краіне вышэйшай праваслаўнай царкоўнай іерархіі, падначаленай Канстанцінопальскаму, а не Маскоўскаму патрыярху. У тым жа годзе сейм прыняў рашэнне аб павялічэнні арміі.

Сваеасаблівым вынікам эпохі рэформаў стаў “Закон аб урадзе”, які ў гістарычнай літаратуре атрымаў назву “Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 мая 1791 г.”. Згодна з законам, Рэч Паспалітая пераўтваралася ў канстітуцыйную манархію. Замест выбарнасці каралей уводзілася выбарнасць дынастый, т.ч. улада караля абвяшчалася спадчыннай. Па канстытуцыі ўводзіўся падзел улады ў дзяржаве на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Права “ліберум вета” адменялася, рашэнні на сеймах павінны былі прымацца простай большасцю галасоў. Быў зроблены рашучы крок на шляху пераўтварэння Рэчы Паспалітай ва ўнітарную дзяржаву: значна зменшана аўтаномія ВКЛ. Гарантавалася свабода веры, аднак за каталіцызмам заставаўся статус

дзяржаўнай рэлігіі. У сваѐй аснове Канстытуцыя 3 мая мела прагрэсіўны характар і адкрывала шлях для стварэння дэмакратычных асноў улады, буржуазнага развіцця Рэчы Паспалітай. Аднак нельга не адзначыць і яе абмежаванасць: заставаліся саслоўны характар грамадства, прывілеі шляхты, прыгоннае становішча сялян. Для Беларусі далейшае зліццѐ дзвюх частак Рэчы Паспалітай значыла працяг паланізацыі.

Канстытуцыя выклікала незадавальненне кансерватыўнай шляхты. Ёй, пры падтрымцы Расіі, у 1792 г. у мястэчку Таргавіца на Украіне была створана канфедэрацыя і абвешчаны акт аб абароне каталіцкай рэлігіі і былога дзяржаўнага ладу. Канфедэраты звярнуліся да расійскага ўрада за ваеннай дапамогай. Зноў пачалася грамадзянская вайна, ў якой кароль перайшоў на бок канфедэратаў, адмовіўся ад Кастытуцыі і ранейшых рэформаў. Расійская армія за два месяцы разбіла ўжо цалкам дэзарганізаванае войска Рэчы Паспалітай. 23 студзеня 1793 г. Расія і Прусія правелі другі падзел Рэчы Паспалітай. Да Прусіі адышлі частка Вялікапольшчы, Мазовіі, Гданьск і Торунь, да Расіі – цэнтральная частка Беларусі прыкладна па лініі Друя – Пінск, а таксама Заходняя Украіна і Падолія.

Такім чынам, на прыканцы ХVIIІ ст. Рэчы Паспалітай ішла да сваяго краху. Выратаваць краіну магла толькі рашучае супрацьстаянне агрэсіўным суседнім дзяржавам скансалідаванага грамадства.

4. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.

Другі падзел Рэчы Паспалітай выклікаў абурэнне шырокіх слаѐў патрыятычна настроенага насельніцтва. Уздыму нацыянальна-вызваленчага і антыфеадальнага руху садзейнічала абвастрэнне рэвалюцыйнай барацьбы, якая пад уплывам Французскай буржуазнай рэвалюцыі ахапіла ў той час Заходнюю Еўропу. У 1793 – пачатку 1794 г. на тэрыторыі Рэчы Паспалітай ствараліся тайныя арганізацыі, у т.л. і ў ВКЛ. Сярод арганізатараў падрыхтоўкі паўстання вылучыліся дзве плыні: умеркаваныя (магнатцтва, заможная шляхта), якія жадалі захаваць становішча, што існавала да ўварвання замежных войскаў і былі супраць прыцягнення да паўстання шырокіх народны мас, і радыкалы (дробная шляхта, мяшчане), імкнуўшыяся пераўтварыць Рэч Паспалітую ў рэспубліку, правесці буржуазныя рэформы. Да радыкальнай плыні адносіўся і кіраўнік паўстання Т.Касцюшка – удзельнік вайны ЗША за незалежнасць, за што атрымаў званне генерала брыгады.

Паўстанне пачалося 24 сакавіка 1794 г. у Кракаве, дзе Т.Касцюшкам быў абвешчаны “Акт паўстання”. У ім вызначаліся асноўныя мэты паўстанцаў: пазбаўленне ад іншаземнай акупацыі, барацьба за поўную сувярэннасць Рэчы Паспалітай, аднаўленне яе ў межах 1772 г., вяртанне рэфарматарскіх рашэнняў Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Для кіраўніцтва паўстаннем ўтваралася Найвышэйшая Нацыянальная Рада. З Кракава войска Т.Касцюшкі рушылася на Варшаву. 4 красавіка яна атрымала перамогу над рускім атрадам пад Рацлавіцамі. 17–18 красавіка паўстала Варшава. Гараджане знішчылі расійскі гарнізон.

У канцы сакавіка паўстанне пачынаецца на тэрыторыі ВКЛ. Часткі войска ВКЛ на чале з Я.Ясінскім, пры падтрымцы гараджан у ноч з 22 на 23 красавіка разбілі расійскі гарнізон у Вільна. На другі дзень, 24 красавіка быў абвешчаны Віленскі акт паўстання. Была створана Найвышэйшая Рада ВКЛ на чале з Я.Ясінскім для кіраўніціва паўстаннем у ВКЛ. У Рэчы Паспалітай таксама ствараліся крымінальныя суды, якія каралі смерцю “таргавічан”.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]