Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

1c2Прадмет

.pdf
Скачиваний:
8
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2 Mб
Скачать

Прапорцыі нацыянальнай эканомікі

- гэта суадносіны матэрыяльнарэчыўных элементаў і працоўнай сілы падчас грамадскага ўзнаўлення.

для нацыянальнай эканомікі найбольш важнымі з'яўляюцца галіновыя і тэрытарыяльныя прапорцыі, якія фарміруюцца падчас бесперапыннага руху таварных і вартасных струменяў.

Класіфікацыя прапорцый:

узнаўленчыя прапорцыі

" галіновыя прапорцыі - у развіцці матэрыяльнай вытворчасці: прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарта, сувязі, гандлю і іншых галін грамадскай вытворчасці;

" тэрытарыяльныя прапорцыі - у размяшчэнні вытворчасці па асобных эканамічных раѐнах;

2. Сістэма нацыянальных рахункаў.

Сістэма нацыянальных рахункаў (СНР) - гэта сістэма ўзаемаўвязаных макраэканамічных паказчыкаў, якія характарызуюць асноўныя эканамічныя працэсы, умовы, працэс і вынікі ўзнаўлення эканомікі, арыентаванай на рынкавыя адносіны.

2. Сістэма нацыянальных рахункаў.

для характарыстыкі вынікаў нацыянальнай эканомікі прынята вылучаць дзве сістэмы макраэканамічных паказчыкаў у залежнасці ад тыпу гаспадарання.

1)Цэнтралізавана-планавую сістэму гаспадарання апісвае

макростатыстычная мадэль баланс народнай гаспадаркі, галоўны паказчык ВУП.

2)Для рынкавай эканомікі існуе свая мадэль - сістэма нацыянальнага рахаўнкаў.

Сістэма нацыянальных рахункаў - гэта збор балансавых эканамічных табліц, якія адлюстроўваюць, выдаткі суб'ектаў гаспадарчай дзейнасці на куплю тавараў і паслуг, з іншага - іх даходы ад вынікаў гаспадарчай дзейнасці

Асноўная мэта СНР

атрыманне на аснове статыстычнай

справаздачнасці колькаснай інфармацыі пра вытворчасць, размеркаванне і выкарыстанне грамадскага прадукта

СНР дае звесткі пра ўсе стадыі эк. кругазвароту - вытворчасці, абмене, першасным і другасным размеркаванні, спажыванні і зберажэнні.

Стандартная сістэма нацыянальных рахункаў, распрацаваная Статыстычнай камісіяй ААН, ужываецца ў сусветнай практыцы з 1953 г. У 1968 г. была ўведзена новая версія м/нр стандарту СНС, якая існавала да 1993 г.

З 1993 гады дзейнічае трэцяя мадыфікацыя

СНС.

Вялікі ўнѐсак у непасрэдную распрацоўку СНС і яе далейшае развіццѐ ўнеслі Рычард

Стоўн, Дж.Хікс, П.Хілл, лаўрэаты Нобелеўскай прэміі Я.Тінберген, Р.Фріш,

У.Ляввонцьеў.

Сучасная СНР

гэта мадэль, якая адлюстроўвае струмені прадуктаў і даходаў ад вытворчасці да канчатковага выкарыстання, пералівы кошту з сектара ў сектар.

СНР вызначае не толькі выходныя параметры эканомікі, але паказвае, як эканоміка функцыянуе і дасягае гэтых параметраў.

.

У Беларусі на працягу 70 гадоў ужываўся баланс народнай гаспадаркі (БНГ).

Схема БНГ уяўляла сабою сістэму ўзаемазлучаных балансавых табліц, кожная з якіх адлюстроўвала асобныя, найбольш важныя аспекты эканамічнага працэсу з пазіцыі прыярытэту матэрыяльнай вытворчасці ў адносінах да іншых відаў дзейнасці.

СНР і БНГ – гэта альтэрнатыўныя сістэмы балансаў і нацыянальнага ўліку.

Структура СНР

кожнай стадыі эк кругазвароту адпавядае адмысловы рахунак ці група рахункаў.

СНР Беларусі уключае наступныя рахункі:

1.Рахунак вытворчасці. На гэтым рахунку адлюстроўваецца адна аперацыя: вытворчасць тавара ці паслугі з улікам выдаткаваных сыравіны і матэрыялаў. Ён з'яўляецца базай для вызначэння ВУП па галінах.