Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

История Беларуси

.pdf
Скачиваний:
50
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.46 Mб
Скачать

яна абапіраецца на маральны патэнцыял традыцыйных для Беларусі рэлігійных арганізацый, супрацоўнічае з імі ў сферы дабрачыннасці, барацьбы са злачыннасцю, наркаманіяй, іншых асацыяльных з'яў. Іх узаемаадносіны характызуюцца партнёрствам, агульным клопатам аб дабрабыце людзей і грамадзянскім міры, што з’яўляецца дадатковым доказам існавання ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці.

5. Беларуская культура канцы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў мела станоўчую дынаміку. Па-першае, дзяржаўная палітыка ў галіне асветы заўсёды належала да ліку прыярытэтных ва ўсе часы, у тым ліку адразу ж пасля набыцця Беларуссю ўласнага суверэнітэту. У прыватнасці, у галіне адукацыі былі скарыстаны многія каштоўныя напрацоўкі савецкай школы. Па-другое, з крахам КПСС літаратура і мастацтва пазбавіліся жорсткага кантролю цэнзуры, і яны сталі развівацца па ўнутраных законах, уласцівых дэмакратычнаму грамадству. Па-трэцяе, дзяржава праводзіла паслядоўную палітыку па захаванні культурнай спадчыны беларусаў, спрыяла прапагандзе лепшых яе ўзораў, якія ўслаўляюць лепшыя рысы беларускага характару: талерантнасць, гуманізм, павагу да людзей іншых нацыянальнасцей і канфесій. І зараз гэта праца праводзіцца ў больш чым 9 тыс. устаноў культуры сіламі звыш 46 тыс. майстроў жывапісу, тэатральнага і інш. мастацтва.

Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь запатрабавала стварэння нацыянальнай сістэмы народнай адукацыі. У 1991 г. колькасць вучняў у агульнаадукацыйнай школе перавысіла 1 500 тыс. З 1993 г. пачаўся пераход на новы этап школьнага навучання, які характарызаваўся пераходам ад механічнага засваення вучнямі вучэбнага да самастойных пошукавых дзеянняў, якія мусіў накіроўваць настаўнік. Гэтыя навацыі знайшлі адбітак у прынятай у 1999 г. урадам Праграме развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі, разлічанай да 2010 г. Планавалася атрыманне навучэнцамі сярэдняй адукацыі або праз 12-гадо- вую школу, або праз прафесійную адукацыю, але ў 2008 г. было прынята рашэнне да вяртання да 11-гадовай сярэдняй школы.

У 90-я гг. у рэспубліцы ішоў інтэнсіўны працэс стварэння новых тыпаў вучэбных устаноў. У 2001 г. было адкрыта 86 гімназій, 25 ліцэяў, 6 каледжаў з 91, 3 тыс. навучэнцаў. У 2000 г. у рэспубліцы дзейнічала 249 прафесійна-тэхнічных вучылішчаў, якія разам з прафесіяй давалі навучэнцам сярэднюю адукацыю. Частка ПТВ пачала рэарганізоўвацца ў прафесійныя ліцэі і вышэйшыя каледжы. У 2001 г. у Беларусі дзейнічала 156 сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Праз год 40 з іх была пераўтворана ў новы тып сярэдніх спецыяльных

331

устаноў – каледжы.

У1991 г. сістэма вышэйшай школы ў Беларусі складалася з 33 ВНУ. Зараз у яе ўваходзяць 43 дзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў (31 універсітэт, 6 акадэмій, 2 інстытуты, 4 вышэйшых коледжы), а таксама 12 ВНУ прыватнай формы ўласнасці.

Уадпаведнасці з Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006–2010 гг., адукацыя павінна зрабіцца асновай усіх пераўтварэнняў, паколькі адукацыя, у рэшце рэшт – падмурак, які дазволіць пабудаваць моцную і квітнеючую Беларусь. Гэтыя ж прынцыпы закладзены ў Стратэгіі і Праграме ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020.

На пачатку 1990-х беларуская літаратура, як і ўсё грамадства, перажывала нялёгкі час. Па прычыне палітызацыі Саюза пісьменнікаў адбыўся яго раскол на дзве самастойныя арганізацыі. Але на тэматыку твораў і іх якасць гэта падзея істотна не паўплывала. Як і раней, тыражы выданняў беларускамоўных твораў паэтаў і пісьменнікаў працягваюць змяншацца. У новым тысячагоддзі майстэрства дэтальнага апісання падзей і паводзін герояў губляюць чытацкую прывабнасць. Набываюць папулярнасць пісьменнікі і паэты, здольныя любымі мастацкімі сродкамі перадаць унутраны свет і пачуцці іншых людзей. У цэнтры ўвагі заняпад вёскі, экалагічныя праблемы, міліцэйска-крыміналь- ныя матывы і г. д. З уходам Я. Брыля, В. Быкава, А. Лойкі, І. Навуменкі, Б. Сачанкі, І. Шамякіна, Б. Сачанкі і іншых вялікіх майстроў слова новых імёнаў практычна не прагучала.

Рэпертуар тэатральных калектываў пэўным чынам папоўніўся творамі нацыянальнай тэматыкі (балет А. Мдывані і В. Елізар’ева «Страсці», опера «Князь Наваградскі», спектаклі «Звон – не малітва», «Саламея»). Шмат зроблена па адраджэнні беларускай культуры спевакамі і музыкантамі «Беларускай капэлы», мужчынскім камерным хорам «Унія». Стала традыцыяй правядзенне шматлікіх музычных фестываляў («Залаты шлягер», «Мінская вясна», «Магутны божа»). Вялікую папулярнасць заваяваў Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі на чале з М. Фінбергам.

Свайго кшталту «акном у сусвет» для беларускай культуры і прадметам нацыянальнага гонару беларусаў лічыцца “Славянскі базар

уВіцебску”. Велізарная роля ў павышэнні яго міжнароднага прэстыжу належыць асабіста Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнку.

Набылі еўрапейскую славу Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр імя І. Жыновіча, Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р. Шырмы, Дзяржаўны

332

акадэмічны народны хор імя Г. Цітовіча. Росту цікавасці да нацыянальнай музыкі ў маладзёжным асяроддзі спрыяе творчасць фолк- і рок-гуртоў «Палац», «Тройца», «Крыві», «Юр’я», «NRM», «Песняры» і «Беларускія песняры».

Значна палепшылася аблічча гарадоў, асабліва беларускай сталіцы. Новыя архітэктурныя тэндэнцыі адбіліся ў будынках Нацыянальнай бібліятэкі, Палаца Рэспублікі, спорткомплекса «Мінск-Арэна», станцый Метрапалітэна «Спартыўная» «Кунцаўшчына» «Каменная Горка» «Барысаўскі тракт» «Уручча».

Сярод скульптурных выяў пераважаюць творы, прысвечыныя гістарычнай тэматыцы – у першую чаргу славутым суайчыннікам – Усяславу Чарадзею, Кірылу Тураўскаму, Францыску Скарыну, Адаму Міцкевічу і інш.). Адным з аснавальнікаў так званай пабытовай скульптуры стаў У. Жбанкоў, аўтар шматлікіх прац, выстаўленых з канца мінулага стагоддзя па наш час у Бабруйску, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Мінску і за межамі Беларусі. Найбольш вядомая яго скульптура – «Дзяўчынка з парасонам», у памяць юных дзяўчат, якія загінулі ў маі 1999 г. у пераходзе станцыі метро «Няміга».

Сучаснай мастацкай культуры Беларусі характэрныя новыя выяўленчых формы і стракатасць жанраў. «Новым павевам» стала арыентацыя творчасці на масавы попыт, а разам з ёй – і камерцыялізацыя сферы культуры і мастацтва. Так, амаль у кожным горадзе Беларусі ўзніклі мастацкія галерэі, накшталт («Жыльбел», «Верхні горад», «Віта-но- ва», «Арт-Творчасць»). Гэта, аднак, не знізіла мастацкай вартасці прац. З банкруцтвам ідэй «сацыялістычнага рэалізму» майстры мастацтва набылі ўсе магчымасці выявіць сваю творчую індывідуальнасць. У гэтым сэнсе палотнам Ф. Янушкевіча, Я. Бараноўскага, Я. Батальёнка, А. Марачкіна, Ю. Піскуна і інш. уласцтвы менавіта ўнутраная свабода і ўласнае разуменне высокага мастацтва.

У 1991-1992 гг. мастаком Р. Сітніцай быў створаны цыкл карцін на тэму «Нясвіж – водгулле былых часоў». Падзеі даўняга мінулага і гісторыя нашых продкаў падаецца Р. Паплаўскім у палотнах «Ля сцен Бярэсця» (2003), «Дружына князя», «Ваенныя зборы. У паход!» (2006).

Вышэйшага грамадскага прызнання атрымала творчасць М. Савіцкага. 1 сакавіка 2006 г. за вялікі ўклад у развіццё беларускага мастацтва Указам Прэзідэнта яму было прысвоена званне Героя Беларусі. Але гэта можна назваць выключэннем. «На жаль, вымушаны адзначыць, – заявіў Прэзідэнт А. Лукашэнка ў сваёй прамове ад 23 красавіка 2009 г., – што за апошнія гады не з’явілася ніводнага магутнага,

333

спектакля нацыянальнай патрыятычнай тэматыкі, які б прагрымеў на ўсю краіну. Заніжана патрабавальнасць да адбору сапраўды таленавітых твораў у іншых відах мастацтва».

Такія ацэнкі ўласцівы прозе, паэзіі, кіно, класічнай і эстраднай музыкі і г.д. і тлумачацца тым, што навукова-тэхнічны прагрэс у спалучэнні з ростам матэрыяльнага дабрабыту беларускага грамадства абумовіў з’яўленне новых сродкаў камунікацыі – інтэрнэт, ауды-ві- дэа-апаратуры, мабільнай сувязі, а разам з імі – новых мастацкіх (і псеўдамастацкіх) павеваў і плыняў. Так званая «масавая культура» стала складаць сур’ёзную канкурэнцыю класічнаму і нацыянальнаму мастацтву, народнаму фальклору. Выклікае заклапочанасць закрыццё гурткоў мастацкай самадзейнасці, кінатэатраў, бібліятэк. Іх месца сталі займаць элітныя клубы, дыскатэкі, інтэрнэт-кафэ і інш.

Дзяржава ўсведамляе небяспеку зніжэння духоўнасці і страты нацыянальнай самабытнасці ва ўмовах наступлення глабалізацыі і пастаянна развівае сетку культурных устаноў. На пачатак 2008 г. у Рэспубліцы налічвалася – 28 тэатраў, 158 кінатэатраў, 56 прафесійных музычных і харэаграфічных калектываў, 129 музеяў, 4 725 бібліятэк, 4 260 клубных устаноў, 24 паркі культуры і адпачачынку, 524 дзіцячыя музычныя, мастацкія школы, 3 ВНУ культуры і мастацтва.

Гістарычную і культурную спадчыну народа захоўваюць 133 дзяржаўныя музеі і іх 58 філіялаў, а таксама больш за 1 000 музяў на прадпрыемствах, у калгасах, вайсковых часцях, вышэйшых навучальных установах, у тым ліку БДТУ.

У цэлым, у параўнанні з савецкім перыядам атрыманне Рэспублікай Беларусь незалежнасці, беларускае кіраўніцтва адыйшло ад заганнай практыкі фінансавання культуры па «рэшткавым прынцыпе». Зараз сталі выдаткоўвацца значныя сродкі на рэстаўрацыю помнікаў мінуўшчыны (Мірскі замак, палац у Нясвіжы, Верхні горад у Мінску і інш.). Штогод лепшым творчым калектывам і аўтарам прысуджаецца Дзяржаўная прэмія.

Характэрнай з’явай сучаснай беларускай культуры з’яўляецца тое, штоя яе носьбітамі, прапагандыстамі і захавальнікамі з’яўляюцца не толькі прафесійныя літаратары, артысты ці мастакі, але і моладзь, якая ўсё выразней адчувае сваю адказнасць за будучыню краіны. Маладыя людзі ўсведамляюць, што не толькі эканоміка, а і высокаразвітая нацыянальная культура, заснаваная на роднай мове, можа стаць асновай рэальнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

334

ЗМЕСТ

 

Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «Гісторыя Беларусі»...............................

4

Лекцыя 2. Першыя жыхары, этнічныя супольнасці і дзяржаўныя

 

ўтварэнні на беларускіх землях (40 тыс. – пачатак 2 тыс. год да н. э.).........

5

Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага.............

24

Лекцыя 4. Фарміраванне беларускага этнасу і яго культуры

 

ў перыяд сярэднявечча......................................................................................

37

Лекцыя 5. Палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае

 

становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай............................

51

Лекцыя 6. Рэлігія і культура на беларускіх землях

 

Беларусь у войнах ХVІІ-ХVІІІ cтст. Крызіс Рэчы Паспалітай.......................

64

Лекцыя 7. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі

 

ў складзе Расійскай імперыі ў канцы ХVІІІ-першай палове ХІХ стст.........

82

Лекцыя 8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі

 

ў складзе Расійскай імперыі ў другой палове ХІХ стст. ................................

96

Лекцыя 9. Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі

 

ў працэсе станаўлення індустрыяльнай цывілізацыі ....................................

111

Лекцыя 10. Палітычна мадэрнізацыя расійскага грамадства

 

ва ўмовах сусветнай вайны і пасля звяржэння самаўладдзя .......................

128

Лекцыя 11. Фарміраванне беларускай нацыі. Культурнае і духоўнае

 

жыццё на этапе мадэрнізацыі расійскага грамадства

 

ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. ....................................................................

143

Лекцыя 12. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі

 

і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці ..........................................

162

Лекцыя 13. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай

 

сістэмы ў СССР і БССР і яе асноўныя характарыстыкі ...............................

184

Лекцыя 14. Шляхі і метады будаўніцтва

 

індустрыяльнага грамадства ў Савецкай Беларусі .......................................

206

Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё БССР .........................................

224

Лекцыя 16. Беларусь паміж войнамі (1918-1941 гг.) ....................................

251

Лекцыя 17. Удзел беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

 

і міжнародным жыцці пасляваеннага перыяду .............................................

270

335

Лекцыя 18.

Утварэнне і палітычнае развіццё суверэннай

 

Рэспублікі Беларусь .........................................................................................

296

Лекцыя 19.

Міжнароднае становішча Рэспублікі Беларусь ........................

311

Лекцыя 20.

Сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае

 

развіццё Рэспублікі Беларусь на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў .....................

322

336

337