ЛІЧЭБНІК
Тыпы лічэбнікаў
Колькасныя:
Уласнаколькасныя: два, пяць;
Дробавыя: тры пятыя, дзве чацвёртыя;
Зборныя: трое, пяцёра, сямёра.
Парадкавыя: другі, пяты, шосты, сёмы.
Тыпы лічэбнікаў
Простыя – адзін корань: два, сем;
Складаныя – з двух і болей каранёў: дзвесце, трохсоттысячны;
Састаўныя – з двух або больш слоў: сто сорак адзін, семдзесят восем.
Лічэбнікі
У складаных парадкавых лічэбніках першая частка ў большасці выпадкаў ужываецца ў форме роднага склону:
двухсоты, чатырохсоты, сямімільённы, двухтысячны.
Тыпы лічэбнікаў
У складаным слове, якое пачынаецца з састаўнога лічэбніка вышэй за тысячу, назва першага ліку застаецца нязменнай, а ўсе астатнія лічэбнікі маюць форму роднага склону:
дзветысячытрохсотвасьмідзесяцікіламетрова
яадлегласць, восемтысяччатырохсотметровы
рубеж.
Лічэбнікі
Два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры
+
назоўнік у назоўным склоне множнага ліку:
два сталы, сто дваццаць чатыры кнігі, абодва сыны, абедзве бабулі
Некаторыя назоўнікі пры гэтых лічэбніках ужываюцца ў форме роднага склону адзіночнага ліку (з націскам на канчатку): дзве сястры’, семдзесят тры сасны’.
Дробавя лічэбнікі
Два (дзве), тры, чатыры
+
назоўнік/парадкавы лічэбнік у назоўным склоне множнага ліку:
дзве трэція, чатыры сёмыяПяць, шэсць, сем і г.д.
+
форма роднага склону множнага ліку: пяць сёмых, восем дзявятых
Зборныя лічэбнікі
З назвамі асоб мужчынскага полу: чацвёра студэнтаў;
З назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: васьмёра ваўчанят;
З назоўнікамі pluralia tantum ці назоўнікамі, якія абазначаюць парныя прадметы: трое саней, чацвёра сутак;
З назоўнікамі, якія абазначаюць асоб мужчынскага і жаночага полу як сукупнасць: абое падлеткаў;
З назоўнікамі людзі, дзеці гусі, коні, свінні: пяцёра людзей, двое коней;
Зборныя лічэбнікі
З асабовымі займеннікамі: вас трое, нас шасцёра;
З субстантываванымі прыметнікамі, якія абазначаюць асоб: двое дзяжурных, пяцёра паляўнічых.
У такіх спалучэннях субстантываваныя прыметнікі маюць форму роднага склону множнага ліку.
Спалучэнне зборных лічэбнікаў з іншымі словамі не з’яўляецца літаратурнай нормай: дзве сяброўкі, а не двое сябровак
Зборны лічэбнік абое
Ужываецца тады, калі гаворка ідзе адначасова пра асобу мужчынскага і жаночага полу:
Мікола ўзяў Алену за руку, і абое накіраваліся ў казачнае падарожжа.