Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Гродназнаўства

.pdf
Скачиваний:
129
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
27.03 Mб
Скачать

Грамадска-палітычнае жыццё

Брукары Гродна

наладжванне працы мясцовай электрастанцыі. Пры эвакуацыі

ў1915 годзе расійскімі ўладамі быў узарваны адзін з чатырох рухавікоў. Акрамя гэтага, нямецкія акупацыйныя ўлады замянілі провады на жалезныя, а медзь вывезлі ў Германію. Толькі

ў1923 г. гарадскім магістратам быў куплены новы рухавік. Ужо праз год колькасць карыстальнікаў электрычнасці ў горадзе дасягнула 2400 чалавек. У 1928 годзе электрастанцыя была перабудавана, з’явіліся першыя чатыры падстанцыі: дзве – за Нёманам, адна – на вуліцы Ерусалімскай (сучаснай Антонава ) і адна – на плошчы Баторыя (Савецкая плошча). Аднак перавесці горад на падачу току з пераменным напружаннем удалося толькі праз дзесяць гадоў.

Уканцы 1920-х гадоў з’явіўся праект электрыфікацыі ўсяго Гродзенскага павета, абмяркоўваліся планы будаўніцтва гідраэлектрастанцыі на Нёмане пад Гродна. У 1925 годзе магістрат пачаў рас-

Праца па электрыфікацыі вуліц. Фота NAC.

працоўваць сеткі гарадской каналізацыі. Першапачаткова планавалася пабудаваць два калектары: на правым і левым беразе Нёмана. Агульны кошт будоўлі складаў 11 мільёнаў злотых. Аднак у горада не хапіла сродкаў. Пазней быў рэалізаваны больш сціплы план.

Цяжкай заставалася праблема забеспячэння жыллём. Некалькі дзесяткаў бяздом-

Адбітак пячаткі Гроденскага магістрата

Пячатка гродзенскага магістрата

231

Гродна ў складзе другой Рэчы Паспалітай

 

 

Каля Замкавага маста XVII ст.

 

 

ных жылі ў зямлянках на так

 

 

званым Слімаку. У 1932 годзе

 

 

горад выдзеліў 11,6 га пад га-

 

 

роды і пабудову дамоў для бяз-

 

 

домных. Усяго планавалася пе-

 

 

радаць 74 участкі. У 1936 годзе

 

 

пачалося будаўніцтва 41 дома

 

 

ў Рабочым раёне. Кошт дома

 

 

складаў 5 000 злотых. Крэдыт

 

 

выдаваўся на 30 гадоў.

 

 

Гарадскія ўлады спрабавалі

 

 

 

 

зменшыць

колькасць беспра-

 

 

 

 

цоўных. Была арганізавана са-

Герб Гродна узору

цыяльная

дапамога (выдавалі

1938 г.

ежу і адзенне). Выдзяляліся

 

 

надзелы пад агароды. Беспра-

 

 

цоўныя

выкарыстоўваліся

 

 

на грамадскіх працах. У 1935

 

 

годзе, напрыклад, былі задзей-

 

 

нічана каля 650 беспрацоўных,

Факт гісторыі

24 мая 1938 г. польскае Міністэрства ўнутраных спраў зацвердзіла герб горада Гродна. Ён меў наступны выгляд: у чырвоным полі алень з крыжам паміж рогамі пераскоквае праз плот з жэрдак; пры плоце з мурогу растуць тры кусты. Алень, крыж і плот – залатыя, мурог і кусты – зялёныя. Над шчытом – залатая каралеўская карона.

у тым ліку на будоўлі гарадской каналізацыі.

Толькі рашучая пазіцыя гарадскіх уладаў і мясцовага грамадства не дазволіла адабраць у Гродна ў 1927 годзе правы горада, адміністрацыйна вылучанага з павета. Гэта давала пэўную незалежнасць у рэалізацыі планаў і праектаў разбудовы Гродна.

Будынак Гродзенскай ратушы. Фота NAC.

232

Помнік Свабоды ў Гродне.

Гарадскі савет надаваў званне ганаровых грамадзян Гродна. Сярод іх былі кіраўнік польскай дзяржавы Юзаф Пілсудскі, генерал Эдвард Рыдз-Сміглы.

2. Грамадска-палітычнае жыццё.

У горадзе дзейнічаў шэраг польскіх грамадскіх устаноў: стралецкі саюз; саюз асаднікаў; саюз польскіх харцэраў; саюз польскіх землеўладальнікаў; Польская ма-

Грамадска-палітычнае жыццё

цеж школьна, камітэт дапамогі моладзі Гродна, сельскагаспадарчае таварыства, таварыства сяброў мастацтва і літаратуры, аддзел польскага гістарычнага таварыства ў Гродне, аддзел польскага краязнаўчага таварыства ў Гродне, тэатральнае таварыства «Муза», Саюз польскіх купцоў і інш. Значную ролю ў жыцці горада адыгрывалі мясцовыя землеўладальнікі: Сапегі, Красінскія, ПачобутАдляніцкія, Нямцэвічы.

Гродна паступова набывае рысы польскага горада. Мяняюцца назвы вуліц. Закладваюцца новыя помнікі. У кастрычніку 1921 года ў горадзе быў адчынены помнік у гонар перамогі ў польска-савецкай вайне, у кастрычніку 1929 года – помнік Э. Ажэшка. Ствараецца таварыства аматараў Гродна.

Фара Вітаўта ў перыяд 1919 - 1935 гг. Фота NAC.

Адной з найбольш масавых рэлігійных дабрачынных арганізацый была «Каталіцкая дзейнасць». Галоўнай мэтай яе з’яўлялася актывізацыя рэлігій- на-грамадскай працы каталіц-

Юзаф Пілсудскі на адкрыцці помніка Свабоды ў гонар перамогі над бальшавікамі

233

Гродна ў складзе другой Рэчы Паспалітай

Гродзенцы на адкрыцці помніка Э. Ажэшка. 1929 г. Фота NAC.

кага касцёла. Гродзенскія касцёлы арганізоўвалі збор сродкаў на дапамогу бедным, беспрацоўным і галадаючым, утрымлівалі прытулкі для дзяцей і старых, пашыралі асвету. Сярод гродзенскіх ксяндзоў найбольш адзначыліся Ф. Грынкевіч, А. Курыловіч, М. Фордан. Касцёл, аднак заставаўся інструментам

паланізацыі беларускага насельніцтва.

У пачатку 1919 года ў Гродне дзейнічалі тры беларускія гра- мадска-культурныя аб’яднанні: «Беларуская хатка», «Лучына» і «Бацькаўшчына». Дзейнічалі «Грамада беларускай моладзі», тэатральнае таварыства, беларускі хор. У другой палове

Гродзенская суполка Таварыства Беларускай Школы

234

1920-х гадоўбылостворанагродзенскае аддзяленне «Таварыства беларускай школы» (ТБШ). ТБШ ставіла перад сабой мэты пашырэння беларускай асветы, дапамогі беларускім школам, павышэння агульнаадукацыйнага і культурнага ўзроўню беларускага насельніцтва.

Цэнтрам беларускага жыцця ў Гродне ў 1920-х гадах стаў былы Барысаглебскі манастыр, які месціўся па адрасе Маставая, 9.

Менавіта ў Барысаглебскі манастыр падчас Першай сусветнай вайны з-пад Беластока быў пераведзены дзіцячы прытулак. Ужо ў 1917 г. ў Гродне ствараецца Беларускае дабрачыннае таварыства «Золак». Таварыства даглядае праваслаўны прытулак. Беларускі прытулак праіснаваў у Гродне амаль да 1928 г.

З сярэдзіны 1920-х

гадоў

у Гродне дзейнічаюць

рускае

дабрачыннае таварыства і рускае народнае аб’яднанне. Заснавальнікамі іх былі В. Кошалеў, А. Байрашэўскі і інш. Цэнтрам рускага грамадска-культурна- га жыцця ў Гродне становіцца былы палац архіепіскапа.

Польскія ўлады непрыхільна ставіліся да актыўнасці беларус-

Факт гісторыі

Грамадска-палітычнае жыццё

Царква Святога Аляксандра Неўскага

Барысаглебскі манастыр, Маставая, 9

З 1916 па 1930 год у Барысаглебскім манастыры знаходзіліся беларускія школа і канцылярыя Беларускай настаўніцкай рады; сакратарыят Беларускага пасольскага клуба і Беларуская школьна-прытул- кавая рада; Беларускі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны і рэдакцыя газеты «Сялянская гутарка»; беларуская кнігарня і гродзенскае аддзяленне Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. У манастырскіх келлях жылі гродзенскія беларускія дзеячы Аляксандр Грыкоўскі, Лукаш Дзекуць-Малей, Аляксандр Шах, Станіслава Буйло.

235

Гродна ў складзе другой Рэчы Паспалітай

Гродзенскі харцэр

Гродзенскія

харцэрскія

знакі

Святочныя мерапрыемствы харцэраў на вуліцах горада.

кіх арганізацый, яны намагаліся паменшыць уплыў праваслаўнай царквы на мясцовае насельніцтва. У 1919 годзе Сафійскі сабор (былая Фара Вітаўта), вяртаецца католікам і пераўтвараецца ў гарнізонны касцёл. У 1923 годзе з Гродна быў высланы праваслаўны епіскап Уладзімір, які выступаў супраць утварэння польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У канцы 1930-х гадоў пры падтрымцы польскіх уладаў у Гродне ствараецца таварыства праваслаўных палякаў. Яно выказвалася за вядзенне ў храмах праваслаўнай службы па-польску. Больш затое, у 1938 годзе была разабрана царква Св.

Аляксандра Неўскага на плошчы Тызенгаўза. У якасці прычыны называлася тое, што царква замінала руху транспарту.

Значным уплывам у горадзе вызначаліся габрэйскія арганізацыі. Гродзенская габрэйская гміна валодала ў горадзе шэрагам будынкаў, у тым ліку – некалькі школ, шпіталь, прытулкі і сінагогі. У 1931 годзе ў Гродне налічвалася 36 сінагог і малітоўных дамоў. У Гродне існаваў дзясятак габрэйскіх грамадскакультурных арганізацый, сярод іх - габрэйскі спартовы клуб «Макабі», таварыства габрэйскай сям’і «Шоарг-Оэзро», дабрачынны саюз габрэйскіх жан-

Факт гісторыі

7 чэрвеня 1935 г. у Гродне адбыўся адзіны вядомы габрэйскі пагром. Яго справакавалі чуткі аб тым, што габрэй забіў на танцах польскага марака, які прыехаў у Гродна на адпачынак. Мясцовыя польскія нацыянал-дэмакраты заклікалі адпомсціць. На вуліцы Дамініканскай з’явілася карыкатура на габрэя, які намагаецца захапіць зямны шар. Раз’юшаны натоўп пагромшчыкаў спустошыў габрэйскія крамы ў цэнтры горада.

236

Грамадска-палітычнае жыццё

Дакументы сведчаць

Беларускі дзіцячы прытулак знаходзіўся ў самых цяжкіх варунках. Ягоная кіраўнічка Станіслава Буйло пісала ў красавіку 1921 года: «…Ад урада не атрымліваем грошай зусім. Нават у магістраце нам не далі… А тут, як на большае нашае гора, цэны страшэнна пайшлі ўгару. …На дзяцей я проста глядзець не магу… Вокан няма, дзверы не зачыняюцца. Дзеці лёгка адзеты, галодныя, гэта штосьці страшэннае… Я з гэтага ўсяго расхварэлася і ляжу ўжо другі тыдзень, але добра, што хоць цяпер нічога не бачу і не ведаю… Дык хутка, мусіць, трэба будзе перастаць есці. Палажэнне страшэннае…».

чын «Дамен Рэзев», таварыства габрэйскіх артыстаў «Артыстар вінкл», артыстычнае таварыства «Атыква», таварыства дапамогі медыкаментамі для бедных «Лінас хаседэк» і інш.

Разам з тым, захоўвалася розніца ў культурным і рэлігійным жыцці паміж габрэйскім і негабрэйскім насельніцтвам. Некаторыя польскія палітычныя групоўкі наўмысна пашыралі ўяўленне аб габрэях як ворагах польскай дзяржавы. Гэта спрыяла распаўсюджванню антысеміцкіх настрояў у горадзе. Яны знайшлі сваё выяўленне, акрамя іншага, у эканамічным байкоце гандляроў і прадпрымальнікаў. Байкот адбываўся пад лозунгамі «Свой да свайго» і «Не купляй у жыда!». Гэта азначала адмову купляць габрэйскія тавары і наогул набываць што-небудзь у рамах габрэйскіх.

3. Палітычныя партыі і рухі.

Палітычнае жыццё Гродна ў міжваенны перыяд было насычана рознымі падзеямі. Сярод польскіх партый, якія мелі прадстаўніцтва ў горадзе,найбольшактыўнымібылі

польская сацыялістычная партыя (ППС), нацыянальныя дэмакраты

іхрысціянскія дэмакраты.

У1920 – 1930-я гады ў горадзе дзейнічалі камуністычныя арганізацыі: Камуністычная рабочая партыя Польшчы, Камуністычная партыя Заходняй Беларусі, Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі, міжнародная арганізацыя дапамогі рэвалюцыянерам. Яны, як правіла, дзейнічалі нелегальна. Менавіта таму колькасць сяброў камуністычных арганізацый

Грамада беларускай моладзі ў Гродне

Станіслава Буйло з выхаванцамі. Памерла 28.02.1922 г. у Гродне.

237

Гродна ў складзе другой Рэчы Паспалітай

Грамада беларускай моладзі ў Гродне паўстала яшчэ вясной 1919 г. Сярод іншага ў ёй дзейнічалі скаўцкая арганізацыя, хор і нават футбольная каманда.

была абмежаванай. У канцы 1921 года гродзенскія камуністы налічвалі толькі 17 чалавек. Аднак уплыў камуністаў у горадзе быў даволі значным.

На пачатку 1920-х гадоў з вяртаннем на Радзіму былых уцекачоў пашыраюцца антыдзяржаўныя настроі сярод няпольскага насельніцтва. Барацьбу супраць польскай улады ўзначаліла партыя беларускіх эсэраў (БПС-Р) у цесным супрацоўніцтве з Літвой. Згодна з планам, распрацаваным у генштабе літоўскай арміі, на Гродзеншчыне паўстанне павінны былі ўзняць урад БНР і БПС-Р.

Для непасрэднага кіраўніцтва паўстаннем на месцах былі створаны чатыры групы. Штаб чацвёртай з іх на чале з Вячаславам Разумовічам, які прыняў псеўданім «атаман Хмара», размяшчаўся ў мястэчку Мерач паблізу польска-літоўскай мяжы. Ён адказваў за гродзенскі напрамак.

Дэманстрацыі канца 1930-х гг.

Кіруючым цэнтрам беларускага антыпольскага руху ў Гродне стаў гродзенскі Беларускі нацыянальны камітэт. Канспіратыўныя сустрэчы беларускага падполля адбываліся ў Барысаглебскім манастыры ў памяшканні беларускай школы. У Гродзенскі акружны штаб беларускіх партызан уваходзілі Адам Трыпуза, Аляксандр Гораш, Навум Козіч, Аляксандр Парук і Павел Якубецкі. Адным з галоўных дзеячоў беларускага антыпольскага партызанскага руху на Гродзеншчыне з'яўляўся Аляксандр Станкевіч («Пугачоў»). Паводле звестак польскай паліцыі, ён быў арганізатарам партызанскага атрада ў Гродне.

Узімку 1922 года пачынаецца падрыхтоўка да тэрарыстычных акцый. Па загаду атамана Хмары партызаны рыхтаваліся ўзарваць штаб польскага камандаван-

238

Грамадска-палітычнае жыццё

ня ў Гродне, арганізаваць замах на гродзенскага старасту.

Польская дэфензіва з дапамогай правакатараў у сярэдзіне 1922 года выкрыла эсэраўскае падполле. Усяго з 1921 па 1923 г. у Гродне і Гродзенскім павеце польскімі ўладамі за прыналежнасць да беларускага нацыянальнага руху было рэпрэсавана 126 чалавек. Паступова антыпольская ўзброеная барацьба спыняецца, аднак палітычная працягваецца. У 1925

– 1927 гадах у горадзе дзейнічае павятовы камітэт Беларускай ся- лянска-работніцкай грамады.

Аднымі з найбольш актыўных былі габрэі. Пасля Першай сусветнай вайны ў Гродне паўсталі тры вялікія габрэйскія блокі

– сіяністы, артадоксы і бундаўцы. Бундаўцам сімпатызавалі мясцовыя камуністы. Асобныя легальныя габрэйскія партыі мелі ў горадзе да некалькіх тысяч прыхільнікаў. Пад уплывам сіянісцкіх ідэй толькі ў 1935 годзе з Гродна на Бліжні Усход выехала каля 5 тысяч жыхароў. Габрэйскія сацыялістычныя партыі выступалі супраць

Пытанні і заданні

палітыкі сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту ў польскай дзяржаве. Габрэйскія артадоксы трымаліся прынцыпу лаяльнасці да існуючай улады.

Вялікім ўплывам у горадзе карысталіся габрэйскія моладзевыя арганізацыі: «Дрор», «Хa-Шомер», «Ха-Заір» і «Бейтар». Супярэчнасці паміж гэтымі арганізацыямі часам праводзілі да адкрытага супрацьстаяння. У 1923 – 1924 гадах пачынае дзейнічаць «Ха-Шомер Ха Заір» – піянерска-скаўцкая арганізацыя. Хутка яна ахапіла не толькі Гродна, але і наваколле. Кожны год арандавалася памяшканне на вёсцы, дзе адбываліся летнія лагеры.

Палітычнае жыццё ў горадзе надзвычай ажыўлялася напярэдадні чарговых выбараў. З’яўляліся новыя палітычныя блокі і партыі. На вуліцах праходзіла актыўная агітацыя. Пашыраўся ўплыў прафсаюзных арганізацый. У Гродне на працягу 1920 – 1930-х гадоў адбываецца шэраг дэманстрацый і страйкаў працоўных.

1.Якой была палітыка польскіх гарадскіх уладаў? Якія асноўныя прынцыпы польскай урадавай палітыкі на беларускіх землях яна адлюстроўвала?

2.Якім было грамадскае жыццё ў беларускім, габрэйскім, польскім асяродках гараджан?

3.Аб якіх палітычных працэсах у Заходняй Беларусі 1920 – 1930-х гг. сведчыць стан і дзейнасць палітычных партый і рухаў у Гродне?

4.Што ў сучасным горадзе нагадвае пра грамадска-палітычныя падзеі таго часу?

У сярэдзіне 20-х гадоў беларускі рух у Гродне ператварыўся ў адчувальную сілу. Мітынгі з удзелам беларускіх дэпутатаў Сейма Рэчы Паспалітай адбываліся ў тым ліку ў сённяшнім кінатэатры “Чырвоная зорка”

239

«Калі я думаю пра Гродна, яго неяскравая, затуманеная прыгажосць выдаецца мне нейкім дзівам. Стагоддзі пакідалі тут, на гэтым месцы, узоры адвечнай зменьлівай прыгажосці».

Зоф’я Налкоўская, польская паэтка

§ 32. Культурнае жыццё горада

Якую культурную спадчыну пакінула Гродну ХІХ стагоддзя?

Пасля азнаямлення з параграфам вы павінны:

умець расказваць аб гродзенскіх дзеячах культуры – Юзафе Ядкоўскім, Яне Каханоўскім, Зоф’і Налкоўскай.

параўноўваць стан развіцця культуры ў Гродне са станам культуры ў іншых рэгіёнах Беларусі ў міжваенны перыяд.

ведаць і разумець асноўныя тэндэнцыі развіцця гарадскога перыядычнага друку. адрозніваць архітэктурныя пабудовы ў стылі канструктывізму.

правільна фармуляваць і ўжываць наступныя паняцці і назвы: «Echo Grodzieńskie», гістарычны музей, «Дом стральца», канструктывізм, «Новы свет».

1. Развіццё культуры.

міжваенны перыяд культура Гродна атрымала новы штуршок у сваім

развіцці, галоўным чынам, у агульным рэчышчы культуры ІІ Рэчы Паспалітай. У якасці галоўных постацей гродзенскай гісторыі ў гэты час разглядаліся кароль Стэфан Баторый ды пісьменніца Эліза Ажэшка. У канцы лістапада 1933 года Гродна гучна адзначыў

400-годдзе з дня нараджэння Стэфана Баторыя. Імем Элізы Ажэшка назвалі гарадскі тэатр і літаратурнае таварыства.

Па ініцыятыве гісторыка Юзафа Ядкоўскага ў шырокае карыстанне ўваходзіць тэрмін «Вавель Наднёманскі». Гродна параўноўваўся з Кракавам, старая частка якога называецца Вавель. У 1932 — 1933 гадах Ю. Ядкоўскі правёў археалагічныя раскопкі

На святкаванне юбілея ў гонар Стэфана Баторыя ў Гродна прыехалі першыя асобы польскай дзяржавы. 1933 г. Фота NAC.

240