Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Bel_yaz_ch2_htm

.pdf
Скачиваний:
11
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
455.41 Кб
Скачать

31

Прэфіксальны спосаб у тэрміналогіі, як і ў літаратурнай мове, характарызуецца далучэннем прэфікса да цэлага слова (антыцыклон,

звышпрыбытак, процідзеянне, субцітры, суперцэмент, ультрагук, амаральны).

Пры гэтым прэфіксы часта служаць для ўтварэння антанімічных пар, далучаючыся да ўжо гатовых тэрмінаў (абагачаная руда – неабагачаная руда;

наяўны разлік – безнаяўны разлік; кантрольны – бескантрольны; закрытая станіна – адкрытая станіна).

Прэфіксальна-суфіксальны спосаб утварэння тэрмінаў характарызуецца адначасовым далучэннем прэфікса і суфікса да ўтваральнай асновы, напрыклад:

накаленнікі, нарукаўнікі, падасінавік, падбярозавік, міжгор’е, міжзем’е, міжрэчча і інш.

Аснова- і словаскладанне таксама займае значнае месца ва ўтварэнні тэрмінаў. Тэрміны ўтвараюцца ў выніку спалучэння як уласнабеларускіх, так і іншамоўных частак, напрыклад: аграфірма, архівасховішча, аэрафотадакумент, відэаграма, вільгацепаглынальнік, землекарыстанне, землеўладальнік. Пры гэтым пашыранымі ў розных галінах навукі і тэхнікі з’яўляюцца тэрміны з інтэрнацыянальнымі часткамі авія-, аўта-, тэле-, электра- і інш.: авіябомба,

авіялінія, аўтапагрузчык, аўталінія, тэлепраграма, тэлекампанія, электрашчыт).

Складана-суфіксальны спосаб – гэта ўтварэнне тэрмінаў шляхам складання асноў з адначасовым далучэннем суфікса, напрыклад: аднагалосны,

аднатыпны, высокааплатны, аднаразовы, мясарубка.

Бяссуфіксны спосаб утварэння тэрмінаў заключаецца ў адсячэнні суфіксаў, напрыклад: надлом (ад надламаць), надрэз (ад надрэзаць), накіп (ад накіпаць), накал (ад накаляць), напуск (ад напускаць), абвал (ад абвальваць), абмер (ад абмерваць).

Абрэвіятурны спосаб утварэння тэрмінаў, у сваю чаргу, можна падзяліць на некалькі відаў: складанне назваў першых літар некалькіх слоў (ЗНМС – занальны навукова-метадычны савет; АДСС – адзіная дзяржаўная сістэма справаводства), складанне назваў першых гукаў некалькіх слоў (АІПС – аўтаматызаваная інфармацыйна-пошукавая сістэма; ТЭІ – тэхніка-эканамічная інфармацыя), спалучэнне часткі слова і цэлага слова (прафгрупа – прафсаюзная група; дзяржбанк – дзяржаўны банк; зарплата – заработная плата), спалучэнне першых гукаў слоў ці іх частак і цэлага апошняга слова (Саўінформбюро – Савецкае інфармацыйнае бюро), спалучэнне звязанай асновы ці цэлага слова і назваў першых літар астатніх слоў (мікра-ЭВМ, перфарацыйная ЭВМ,

персанальная ЭВМ).

Семантычны спосаб выяўляе спецыфіку тэрмінатворчасці ў параўнанні з гэтым жа спосабам у агульналітаратурнай мове, паколькі новае слова ствараецца за кошт пэраасэнсавання. Так, у літаратурнай мове гэты спосаб прадстаўлены адзінкавымі словамі, напрыклад, назоўнік лаўка (= “магазін”) узнік у выніку распаду былога слова лаўка (= “від мэблі”) на два самастойныя словы. Утварэнне ж тэрмінаў семантычным спосабам надзвычай пашырана, паколькі агульнанародныя словы праз семантычную спецыялізацыю шырока папаўняюць тэрміналагічную лексіку (вушкі, хвост, калена, барабан, ляжак, гняздо).

Спецыфіка ўтварэння тэрмінаў

32

Да якой бы тэрмінасістэмы ні адносіліся і з дапамогай якіх бы сродкаў ні ўтвараліся, тэрміны адзначаюцца пэўнымі асаблівасцямі свайго ўзнікнення, сярод якіх адзначым наступныя.

1 Тэрміны ствараюцца як найменні паняццяў, звязаных з вузкай галіной, і прызначаюцца служыць сродкам зносін прафесіяналаў (у спецыяльнай літаратуры), у той час як агульнаўжывальныя словы ствараюцца для патрэб усяго грамадства.

2Тэрміны ўтвараюцца заўсёды свядома: яны не “з’яўляюцца”, а “прыдумваюцца”, “ствараюцца” па меры ўсведамлення іх неабходнасці. Так, у 1869 г., калі Д.І.Мендзялееў склаў табліцу хімічных элементаў, яна налічвала 63 элементы, а зараз іх колькасць перабольшвае 100.

3Тэрміны ўтвараюцца ў адпаведнасці з характэрнымі мадэлямі тэрмінаўтварэння (напрыклад, хімічныя элементы – па мадэлі “ўтваральная аснова + суфікс -ій/-ый”). Акрамя гэтага, для значнай колькасці тэрмінаў можна дакладна назваць імя аўтара, які ўпершыню выкарыстаў гэты тэрмін; агульнаўжывальныя ж словы аўтарствам адзначаюцца рэдка.

4Кожны новы тэрмін, які ствараецца, можна пракантраляваць, адзначыць, паколькі ён фіксуецца ў навуковых працах, спецыяльных слоўніках. Так, пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь працуе Тэрміналагічная камісія, мэта якой – стварэнне, стабілізацыя тэрміналогіі ўвогуле і пэўных тэрмінасістэм у прыватнасці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]